Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Наша гісторыя. 2019. №01. Доктар Клумаў: сэрца на далоні

Наша гісторыя. 2019. №01. Доктар Клумаў: сэрца на далоні
6.00 руб.
Памер: 205x290 мм
Вага: 240 г

Purchase

Няма на складзе
ГісторыяГістарычныя часопісыЧасопісы "Наша гісторыя"БНР (Беларуская Народная Рэспубліка)

Апісаньне

Гістарычны часопіс. – Мінск, 2019. – 96 с.

ISSN 2617-2305


Тэма нумару: Доктар Клумаў: сэрца на далоні

Аўтары нумару: Ганна Севярынец, Андрэй Пачобут,  Аляксандр Пашкевіч, Сяргей Руткевіч, Алесь Смалянчук, Ігар Бігун, Аляксандр Ільін, Анатоль Сідарэвіч, Паўліна Скурко, Святлана Курс, Васіль Герасімчык, Алесь Белы, Дзяніс Лісейчыкаў, Кірыл Карлюк, Вітольд Ханецкі, Павел Булаты, Міхась Булавацкі, Варвара Кухарэнка, Іван Мураўёў, Алесь Кіркевіч, Воля Новік, Антаніна Пашкевіч, Алесь Кудрыцкі.


АНОНС НУМАРУ

У новым нумары ілюстраванага часопіса "Наша гісторыя" (№1 за 2019 год):

Доктар Клумаў: сэрца на далоні. Біяграфія медыка, які ахвяраваў сабой

Армія Краёва ў Беларусі: значныя аперацыі, вядомыя камандзіры, вострыя пытанні

Раман Скірмунт: страчаны шанс БНР

Пінская шляхта і яе ўмляўты

Крымінальны Полацк

«Умела і тактоўна». Як у жніўні 1943-га савецкая партызанская брыгада Маркава расстраляла амаль сто партызан Арміі Краёвай з атрада Кміціца
 
Аперацыя «Бумеранг». Як савецкі КГБ 20 гадоў вадзіў за нос эмігранцкія цэнтры

Як беларусы адбудоўвалі Ташкент: шашлыкі, сквар і бойкі да смерці

А таксама шмат новых коміксаў: вампіры ў Мінску, вяртанне капітана Танакі


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Шабовіч Святаслаў
Кніга ўяўляе з сябе ўспаміны беларускага эмігранта, што падчас Другой сусветнай вайны страціў бацькоў і ў дванаццацігадовым узросце пакінуў Беларусь. Аўтар распавядае пра беларускае дзяцінства, тулянні па паваеннай Германіі, выезд у ЗША і ўладкаванне ў новай краіне. Успаміны адлюстроўваюць погляд на падзеі беларускай гісторыі і эміграцыі прадстаўніка пакалення Ды-Пі, на станаўленне светапогляду якога значны ўплыў зрабіла жыццё ў лагерах для перамешчаных асобаў.
Бартосік Зьміцер
Нястомны вандроўнік Радыё Свабода, аўтар адпраўляецца ў падарожжа па «забытых адрасах» культуры і чароўнай палачкай славутых імёнаў уваскрашае цэлыя эпохі, сюжэты і жарсьці зь нязьменным вынікам — адкрыцьцём! Ён знаходзіць сьляды француза Апалінэра ў Беларусі і беларуса Рыпінскага ў лёнданскім Тотэнгэме, распавядае кур’ёзныя, страшныя, сьмешныя гісторыі пра беларускіх пісьменьнікаў і галоўнага героя позьнесавецкай Беларусі Ўладзімера Караткевіча, а ў прыгадках пра «дачку Леніна» і Халодную сынагогу ажывае цэлы даўно зьніклы горад Менск. Заўтра ўсе гэтыя адрасы стануць аб’ектамі паломніцтва турыстаў. А пакуль пра гэта ведаеце толькі аўтар і Вы, чытач.
У навуковым зборніку змешчаныя матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сапегі: асобы, кар’еры, маёнткі”, якая прайшла ў Мінску 8–9 верасня 2016 года. У даследаваннях навукоўцаў з Беларусі, Польшчы і Літвы разглядаюцца разнастайныя аспекты гісторыі роду Сапегаў XVI–XVIII стст.