Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

Немастацкая літаратура

Тэма нумару: Галоўная памылка Фелікса Дзяржынскага. Аўтары нумару: Андрэй Скурко, Васіль Герасімчык, Святлана Міхайлоўская, Алесь Казакоў, Андрэй Шпунт, Алесь Белы, Ганна Севярынец, Максім Маханькоў, Паўліна Скурко, Сяргей Астанковіч, Андрэй Вашкевіч, Людміла Жук, Сяргей Шабельцаў, Уладзімір Скрабатун, Зміцер Дрозд, Святлана Брайчук, Антон Рудак, Алесь Кудрыцкі і іншыя.
Тэма нумару: Андрэй Грамыка – самы ўплывовы беларус СССР. Аўтары нумару : Андрэй Скурко, Сяргей Астанковіч, Дзяніс Лісейчыкаў, Антон Рудак, Максім Маханькоў, Аляксей Ластоўскі, Ганна Мажэйка, Надзея Усава, Алесь Белы, Сяргей Егарэйчанка, Андрэй Вашкевіч, Юрый Унуковіч, Андрэй Кіштымаў, Ганна Севярынец, Аляксей Бацюкоў, Філіп Какойша, Алесь Кудрыцкі ды іншыя.
Тэма нумару: Князь Ігар & Co. Русь як гандлёвая карпарацыя, якая ажыццяўляла аптовыя пастаўкі рабоў. Аўтары нумару: Андрэй Скурко, Алег Дзярновіч, Максім Гацак, Ягор Лебядок, Сяргей Плахій Васіль Герасімчык, Сяргей Астанковіч, Андрэй Вашкевіч, Сяргей Токць, Святлана Куль-Сяльверстава, Ганна Севярынец, Паўліна Скурко, Святаслаў Кулінок, Алесь Белы, Наталля Васілюк, Антон Рудак, Мікалай Кавалёў ды іншыя.
Сачанка Барыс
У кнігу вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Барыса Сачанкі (1936—1995) увайшлі аповесці, апавяданні, запісы розных гадоў, напісаныя і складзеныя аўтарам у кнігу ў 90-х гадах мінулага стагоддзя. На жаль, пры жыцці Барыса Сачанкі гэтая кніга не выйшла...
Матвейчык Дзмітрый
Кніга прысвечаная асвятленню гісторыі паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі. У навукова-папулярнай форме апісваюцца прычыны і перадумовы пачатку паўстання на землях былой Рэчы Паспалітай і, у прыватнасці, у Беларусі, фармаванне і склад паўстанцкіх арганізацый, баявыя дзеянні паўстанцкіх атрадаў, мерапрыемствы расійскіх уладаў па падаўленні паўстання і рэпрэсіі супраць яго ўдзельнікаў.
Кніга прысвечаная памяці Генадзя Бураўкіна (1936—2014), вядомага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, аднаго з выбітных беларускіх паэтаў ХХ — пачатку ХХІ ст. Праз успаміны, эсэ, дзённікі сяброў і паплечнікаў паўстае вобраз Чалавека і Мастака, якога, нягледзячы на тое, што ў апошнія два дзесяцігоддзі ён не меў афіцыйнага прызнання, называлі народным паэтам.
Томпсан Эва
Кніга Эвы Томпсан уяўляе сабой аналіз імперскага дыскурсу Расіі з перспектывы посткаланіяльнай тэорыі. Аўтарка аналізуе расійскі нацыяналізм, прапісвае спецыфіку заходняга і ўсходняга каланіялізму, падкрэсліваючы іх агульную прыроду.
Галубовіч Віталь
У кнізе беларускага даследніка Віталя Галубовіча разглядаюцца разнастайныя аспекты гісторыі полацкай шляхты падчас кіравання ў Рэчы Паспалітай трох каралёў з дынастыі Ваза (канец XVI — сярэдзіна XVII ст.). Аўтар на падставе шырокага кола гістарычных крыніц, многія з якіх выкарыстоўваліся ўпершыню, паказвае на прыкладзе полацкага рэгіёна асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця лакальнай шляхецкай супольнасці, якая была неад’емнай часткай палітычнага народу Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Быкаў Васіль
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з Алесем Адамовічам “Маладыя гады” (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957—1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
Быкаў Васіль
Другую кнігу дзясятага тома склала публіцыстычная і літаратурна-крытычная спадчына В. Быкава 1981–1990 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі і калектыўныя творы.
Кант Імануэль
Імануэль Кант (1724—1804) — пачынальнік нямецкага класічнага ідэалізму. Праца "Пралегомены" належыць да першага пэрыяду творчай біяграфіі аўтара і з’яўляецца квінтэсенцыяй яго буйных твораў, у якіх ён праводзіць крытычны аналіз метафізікі, што панавала ў прыродазнаўстве 18 ст.
Харэўскі Сяргей
У кнізе вядомага гісторыка культуры, культуроляга і мастака Сяргея Харэўскага сабраныя эсэ, радыйныя скрыпты і лекцыі розных гадоў, аб’яднаныя агульнай для іх своеасаблівай мэтодыкай раскрыцьця тэмы, якую, бадай, можна вызначыць як “параўнальнае мастацтвазнаўства”.
Анціпенка Алесь
“Што ёсьць мысьленьнем”, “што азначае “верыць”, “што такое сьмерць і чаму мы яе так баімся”, “ці можна знайсьці ўнутры нас пляцоўку, зь якой яна не выглядала б такой жахлівай”, “што такое супрэматызм і загадкавыя квадраты Малевіча” — галоўныя пытаньні кнігі. Зьмест яе складаюць таксама пераклады клясычнага твору “Тао Тэ Чінг” вялікага кітайскага містыка Лао Цзы (VI ст. да н. Х.) і будыйскай Кхагавісана суты.
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон
Кніга прысвечаная беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903—1988). Гэта храналагічны і зместавы працяг папярэдняга выдання “Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. Асобы”. У кнізе пададзены пратаколы і дакументы з дзейнасці Рады БНР 1970 — пачатку 1980-х гг., ліставанне найбольш значных дзеячаў, бібліяграфія, хроніка. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя кірункі і праблемы дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва на эміграцыі.
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон
Кніга прысвечаная дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва ў эміграцыі часоў кіравання Язэпа Сажыча (1917—2007). Гэтае выданне — храналагічны і зместавы працяг папярэдніх: “Рада БНР (1947—1970)” (Мінск, 2013) і “Рада БНР (1970—1982)” (Мінск, 2014). Публікуюцца пратаколы, дакументы з дзейнасці Рады БНР 1980-х — пачатку 1990-х гг., ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы пра асобных дзеячаў.
Дэкарт Рэнэ
Рэнэ Дэкарт (1596—1650) — выбітны французскі матэматык, фізік, фізіёлаг і філосаф, заснавальнік новай школы еўрапейскай філасофіі, якая паводле лацінізаванай формы ягонага прозвішча (Cartesius) стала вядомай як картэзіянства. Праца "Развагі аб метадзе" — першы філасофскі твор на французскай мове.
Макмілін Арнольд
У сваёй найноўшай манаграфіі вядомы брытанскі даследчык беларускай літаратуры прафесар Арнольд Макмілін аналізуе творчасць сарака беларускіх паэтаў самага юнага пакалення на падставе іх дэбютных зборнікаў, выдадзеных на пачатку ХХІ ст.