Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Немастацкая літаратура (нон-фікшн)

Самуэльсан Крысцін, Нурдквіст Свэн
Суп з крапівы, вараны шчупак, блінны торт, ягадны кісель, чарнічны пірог, сапраўднае каляднае імбірнае печыва, рыс а-ля Мальта і яшчэ шмат іншых простых, але разам з тым незвычайных і прыгожых рэцэптаў вы знойдзеце ў вялікай кухарскай кнізе любімых герояў Пэтсана і Фіндуса.
Рудкоўскі Пётр
Што здарылася на мяжы “старой” і “новай” эры? Што з сябе ўяўляў духоўны і культурны клімат у грэка-рымскім і юдэйскім свеце ў часе публічнай дзейнасці Ісуса Хрыста? Як фармаваўся Новы Запавет і як выглядаў канон веры першых хрысціянаў? Што з сябе уяўляла ekklesia (царква) у першых стагоддзях? Як фармаваліся асноўныя ідэі і паняцці, якія пачалі з цягам часу ўтвараць дактрынальны корпус хрысціянства?
Няма на складзе
Санаценка Анатоль
Анатоль Санаценка — паэт, празаік, драматург, перакладчык, рэдактар. Выдаў пяць кніг вершаў па-руску. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, беларускага ПЭН-цэнтра. Галоўны рэдактар “Бабруйскага кур’ера”. Як паэт, празаік і драматург публікаваўся ў мясцовым, рэспубліканскім, а таксама расійскім друку. У 41 год стаў пісаць па-беларуску.
Няма на складзе
Лукашук Аляксандар
Пад гэтай вокладкай — падарожжы ў 20-е стагоддзе не гісторыка, а літаратара, для якога іронія дакументаў ёсць такой самай рэальнасцю, як даты судоў і расстрэлаў, а паэзія архіваў цікавіць не менш, чым дасканаласць фактаў. Аўтар сцвярджае, што дакументальная проза мае справу з пустатой як матэрыялам і лініяй гарызонту як задачай.
Кніга прысвечаная дзвюм найбуйнейшым беларускім эміграцыйным перыёдыкам — газетам “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Яны аб’ядноўвалі раскіданых па розных краінах суродзічаў, але, галоўнае, фармавалі і фармулявалі супольнае бачанне нацыянальнага мінулага і сучаснасці.
Няма на складзе
Бахарэвіч Альгерд
“Гамбурскі рахунак Бахарэвіча” — суб’ектыўны погляд пісьменьніка на беларускую літаратурную клясыку. У кнігу ўвайшлі больш за паўсотні эсэ, прысьвечаных яе самым вядомым постацям: ад Гусоўскага і Багушэвіча да Шамякіна і Быкава.
Няма на складзе
Альманах “Гарбузік” прапаноўвае найлепшы спосаб прабавіць вольны час для дапытлівых дзетак, а таксама іхных неабыякавых бацькоў і выхавальнікаў. У зборнік уваходзяць матэрыялы навучальнага і забаўляльнага характару для дзяцей: вершы, казкі, вясёлыя задачы, самаробкі. Для сямейнага чытання. Унутры — макет старажытнага замка.
Няма на складзе
Альманах “Гарбузік. Цуды свету” — цудоўная чытанка для дапытлівых дзетак, а таксама іхных неабыякавых бацькоў, выхавальнікаў і настаўнікаў. У зборнік увайшлі навучальныя і забаўляльныя матэрыялы: вершы, казкі, заданні, коміксы, настольная гульня ды іншыя цікавыя рэчы.
Няма на складзе
Зіненка Тацяна
Гэтая кніжка выходзіць у свет, быццам даганяючы трагічнае ў сваім фінале творчае і зямное жыццё таленавітай паэткі Тацяны Зіненка (1960–2011).
Сапач Тацяна
Дзівосныя вершы Тацяны Сапач уяўляюць сабой дасканалую музыку слоў і завяршаюць залатое ХХ стагодзьдзе беларускай паэзіі. У кнігу ўвайшлі ўсе вядомыя паэтычныя творы, а таксама пераклады сучаснай літоўскай і польскай паэзіі, эсэ, інтэрвію, фрагмэнты электроннай перапіскі.
Няма на складзе
Краўцэвіч Алесь
Нарыс з серыі “Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх”, прысвечаны вялікаму князю Гедыміну, напісаны прафесійным гісторыкам. Усе пададзеныя гістарычныя факты, а таксама высновы аўтара грунтуюцца на навуковым аналізе гістарычных крыніц. Кніга будзе прыдатная як тым, хто навучаецца ці вучыць гісторыю, так і ўсім аматарам.
Няма на складзе
Лаўрэш Леанід
Кніга з’яўляецца вынікам амаль што дваццацігадовых пошукаў інфармацыі пра выбітнага дзеяча БНР, генерала ад інфантэрыі, Кіпрыяна Антонавіча Кандратовіча (1859–1932).
Няма на складзе
Ластоўскі Вацлаў
Вацлаў Ластоўскі — адзін з найярчэйшых прадстаўнікоў таго пакалення, якому давялося дабівацца для Беларусі права заняць “свой пачэсны пасад між народамі”. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі, створаная Вацлавам Ластоўскім, дасюль застаецца надзвычай запатрабаванай і ніколькі не страціла сваёй актуальнасці ды каштоўнасці як навуковае і прэзентацыйнае выданне, якое больш за 85 гадоў чакала свайго перавыдання.
Няма на складзе
Сасноўскі Зміцер
Кніга прысвечаная ўплыву беларускай музыкі на музычнае мастацтва блізкіх і далёкіх суседзяў, а таксама яе прысутнасці ў свеце. Разглядаецца творчасць кампазітараў беларускага паходжання за мяжой і іх еўрапейскае прызнанне, уключэнне беларускіх народных мелодый у творы вядомых кампазітараў, пашырэнне ў замежжы беларускіх нотных матэрыялаў. Чытач знойдзе цікавыя звесткі пра навучанне ў Беларусі замежных музыкаў і музычнае жыццё беларускай эміграцыі ў XX ст.
Няма на складзе
Краўцэвіч Аляксандр
Першая частка кнігі змяшчае першыя этапы гісторыі Вялікага Княства Літоўскага (1248—1341 г.: стварэнне дзяржавы, змаганне за выжыванне, пачатак тэрытарыяльнага росту), якія падаюцца ў еўрапейскім і беларускім гістарычным кантэксце. Другая ж частка прысвячаецца гаспадаранню дуумвірату Альгерда і Кейстута Гедымінавічаў. Тэкст разлічаны не толькі на гісторыкаў, але і на настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў гісторыі.
Матэрыялы I Міжнароднай навуковай канферэнцыі, арганізаванай кампаніяй “Менка”, адлюстроўваюць гісторыю гандлю ў Беларусі: умовы для яго развіцця, гандлёвыя сувязі, лакальныя і антрапалагічныя аспекты гандлёвай дзейнасці. Важнае месца належыць гандлю ў XX ст.
Акерман Фэлікс
Гэтая кніга — спроба напісаць гісторыю Гародні ХХ ста­годзь­дзя з гледзішча культурнай антрапалёгіі. Яе базай паслужылі вусныя аповеды гарадзенцаў, архіўныя пошукі, а таксама ранейшая гістарыяграфія, да якой аўтар ставіцца падкрэсьлена крытычна. Адказ на пытаньне, як узьнікла беларуская Гародня, даецца з улікам мясцовай гісторыі фармаваньня трох нацыянальных праектаў — польскага, савецкага і ўласна беларускага — на сутыку трох краін — Беларусі, Польшчы і Літвы.
Няма на складзе
Баркун Любоў
Спазнаваўчая кніга для дзетак пра важныя даты і гістарычныя перыяды нашай краіны. Змяшчае развівальныя заданні, якія дапамогуць маленькім беларусам пазнаёміцца з гісторыяй роднага краю і яго славутымі гістарычнымі асобамі.