Пераклады Ігара Кулікова
Няма на складзе
Паданьне пра Шакунталу займае важнае месца ў індыйскай літаратуры. Менавіта паводле яе сына Бгараты Індыя была яшчэ ў старажытнасьці названая Bhārata, ці “Зямля Бгараты”. Цяпер гэта адна з афіцыйных назваў краіны. У гэтай кнізе зьмешчаныя два пераклады: першы — арыгінальны аповед пра Шакунталу з Магабгараты; другі — яго апрацоўка ў выглядзе п’есы “Шакунтала пазнаная”, створаная найвялікшым санскрыцкім паэтам Калідасам.
Гэта чацьвертая кніга вершаў паэта Ігара Кулікова. У ёй зьмяшчаюцца вершы, напісаныя ў 2015-2017 гадох, а таксама пераклады з Рыґведы, Фрыдрыха Гёльдэрліна й Джакама Леапардзі. Усе яны так ці іначай перагукаюцца з асноўным зьместам кнігі, і аўтар адчуваў патрэбу ня толькі перастварыць іх у беларускай мове, але і аддаць такім чынам даніну павагі паэтычным геніям мінуўшчыны.
Няма на складзе
У шостай паэтычнай кнізе Ігара Кулікова сабраныя вершы, якія былі напісаны ў 2019–2021 гадах. Акрамя таго, зборнік змяшчае пераклады з англійскай мовы і санскрыту.
Бгартрыгары (570?–651?) – індыйскі мовазнаўца і паэт, аўтар знакамітага філасофска-лінгвістычнага трактата "Пра словы ды сказы". Традыцыйна лічыцца і аўтарам зборніка "Тры сотні" – нізкі паэтычных выслоўяў пра правільныя паводзіны, каханне ды аскетызм, – выбраныя вершы з якога прапануюцца ў гэтай кнізе.
Роберт Лі Фрост (1874–1963) — адзін з найвыбітнейшых амерыканскіх паэтаў, чатырохкратны лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі за паэзію. Гэтая кніга змяшчае пераклад выбраных вершаў з яго шматдзесяцігадовай творчасці.
У пятай паэтычнай кнізе Ігара Кулікова сабраныя вершы, якія былі напісаныя ў 2017–2019 гадах. Акрамя таго, зборнік зьмяшчае шэраг перакладаў з ангельскай мовы і санскрыту.