Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

Адрасы БНР. 1918—2018. Каляндар на 2018 год

Адрасы БНР. 1918—2018. Каляндар на 2018 год
7.50 руб.
Памер: 295x215 см
Вага: 225 гр.

Purchase

няма на складзе

Апісаньне

Менск—Горадня—Вільня—Коўна—Рыга—Талін—Прага—Нью-Ёрк. — Каляндар да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Укладальнік: Наталля Гардзіенка
Дызайн: Анатоль Лазар


Каляндар густоўна аформлены і інфармацыйны – ён змяшчае 12 будынкаў, у якіх у розны час адбываліся падзеі, звязаныя з БНР.

Купалаўскі тэатр, дзе ў снежні 1917 года адбыўся гістарычны Першы Усебеларускі з’езд, дом купца Мураўёва ў Горадні, дзе месціўся ўрад БНР пасля выезду з Мінска, будынак Беларускай Місіі ў Рызе. Тут ёсць Вільня, Коўна, Прага, Талін і нават Нью-Ёрк!

Кожны з “адрасоў БНР” прэзентаваны ў сучасным выглядзе, з пазначэннем цяперашняга адрасу, і даўнейшым. Дзякуючы календару любы ахвочы без праблем знойдзе дом, дзе жыў Пётра Крэчэўскі або Васіль Захарка ў Празе.

Уклала каляндар гісторык Наталля Гардзіенка, а аздабленнем займаўся кіраўнік студыі “Адліга” Анатоль Лазар.


Паводле budzma.by


* УВАГА! Калі абіраеце дастаўку поштай, то нашмат выгодней замаўляць некалькі асобнікаў. Дасыланьне аднаго календара (калі замаўляць асобна) каштуе 4,33 руб., двух — 4,74 руб., трох — 5,16 руб.

Каапэруйцеся зь сябрамі і замаўляйце некалькі календароў адной замовай!


Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Пазітыўны набор паштовак  пра беларускія традыцыйныя святы на англійскай і беларускай мовах: Каляды, Масленіца, Вялікдзень, Сёмуха, Купалле, Спас, Багач, Дзяды .
У першым выпуску – тэматычныя стыкеры да творчасці нашых класікаў Яна Баршчэўскага, Янкі Маўра, Максіма Гарэцкага і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а таксама налепкі, прысвечаныя нашаму “Буквару”, які сёлета адзначыў сваё 400-годзе. Кожны ліст са стыкерамі аздоблены кароткім інфарматыўным апісаннем.
Каляндар "Не маўчы па-беларуску" — гэта сакавітыя беларускія словы, праілюстраваных арыгінальнымі малюнкамі на кожны дзень.