Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Не маўчы па-беларуску! Каляндар на 2015 год

Не маўчы па-беларуску! Каляндар на 2015 год
5.40 руб.
Памер: 300x210 см
Вага: 230 гр.

Purchase

няма на складзе
Календары

Апісаньне

Насценны каляндар на 2015 год. — Мінск: Кнігазбор, 2014.

© Мандзік Дар’я, 2014
© МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, 2014
© Лазар Анатоль (adliga.com), дызайн, 2014


Новы год з пазнавальным календаром ад “Будзьма!” — гэта 365 беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік, аўтаркі ідэі праекта “Не маўчы па-беларуску!”. Дызайнерскае афармленне, як і саму ідэю календара, прапанаваў Анатоль Лазар (студыя “Адліга”). Кожны месяц прысвечаны пэўнай тэме, больш за тое, распрацоўшчыкі парупіліся, каб гэтай тэме адпавядалі і адметныя беларускія прымаўкі на кожнай старонцы календара. Ежа, вопратка, кветкі, жывёлы, вандроўкі і адпачынак — каляндар узбагаціць ваш слоўнікавы запас амаль ва ўсіх сферах жыцця!

Ідэя календара — Анатоль Лазар. Ідэя праекта “Не маўчы па-беларуску!” — Дар’я Мандзік.

Укладальнікі: Дар’я Мандзік, Анатоль Лазар, Уладзімір Лянкевіч, Алена Макоўская, Ніна Шыдлоўская.

Не маўчым разам па-беларуску ў 2015 годзе!

Паглядзець ілюстрацыі

 

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Кожны год кампанія "Будзьма беларусамі" імкнецца парадаваць аматараў беларускага слова нечым новым. Гэтым разам каляндар прысвечаны важнай тэме – экалогіі. І з яго вы даведаецеся, як па-беларуску правільна называюцца і з’явы прыроды, і птушкі, і жывёлы, і расліны, і сузор’і, і многае іншае. А яскравыя малюнкі ад мастачкі Дашы Мандзік у апрацоўцы дызайнера Анатоля Лазара будуць натхняць на экалагічна адказныя паводзіны і ствараць пазітыўную атмасферу цягам усяго году!
Малышчыц Віктар
“Зорны час” – гэта насценны каляндар на 2020 год ад рэдакцыі часопіса “Наша гісторыя”. Каляндар ілюстраваны фатаграфіямі найпрыгажэйшых беларускіх мясцінаў. Аўтар здымкаў – фотамастак Віктар Малышчыц.
Малышчыц Віктар
“Зорны час — 2” – гэта насценны каляндар на 2020 год ад рэдакцыі часопіса “Наша гісторыя”. Каляндар ілюстраваны фатаграфіямі найпрыгажэйшых беларускіх мясцінаў. Аўтар здымкаў – фотамастак Віктар Малышчыц.