Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Сэрыі кніг

Архілох
Архілох (каля 680 – каля 645 г. да н. э.) – старагрэцкі творца, самы старажытны з вядомых на сёння еўрапейскіх паэтаў-лірыкаў. У фрагментах яго вершаў і паэм, што дайшлі да нас з глыбінь вякоў, шчыльна пераплеценыя самыя інтымныя перажыванні з іроніяй і сарказмам, звернутымі да людзей, якіх паэт успрымаў адмоўна.
Законнікаў Сяргей
Пяць паэмаў Сяргея Законнікава, напісаных у 2020 г., ядна­юц­­ца ў своеасаблівы метатвор, які высвечвае душэўныя пошукі і перажыванні аўтара на яго жыццёвым шляху.
Снарская Іна
“Вогнепаклонніца” — восьмая кніга паэткі, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-ўкраінскім бязмежжы. Гэта кніга пра любоў, любоў маладую і сталую — да свайго карэння, роднай зямлі, дарагіх людзей і ўсяго жывога.
Тумаш Вітаўт
Кніга складаецца з найважнейшых даследчых працаў эміграцыйнага навукоўца, шматгадовага старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) Вітаўта Тумаша (1910–1998). Артыкулы прысвечаныя пытанням этнагенэзу і культурнага развіцця беларусаў, жыццю і дзейнасці Францыска Скарыны ды кніжнай культуры Беларусі. Сваімі скарыназнаўчымі працамі Вітаўт Тумаш шмат у чым апярэджваў метрапольных даследчыкаў.
Акіншэвіч Леў
"Выбранае" Льва Акіншэвіча — першае кніжнае выданне спадчыны гэтага беларуска-ўкраінскага гісторыка. У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы, прысвечаныя цывілізацыйнай тэорыі, гісторыі беларускага казацтва і права, рэцэнзіі, успаміны, ліставанне, артыкулы пра дзеяча і яго працы, а таксама найпаўнейшая на сёння бібліяграфія даследчыка.
Ільяшэвіч Хведар
"Выбранае" Хведара Ільяшэвіча (1910–1948) — спроба сабраць у адным томе найлепшыя ўзоры паэтычнай, празаічнай, публіцыстычнай творчасці пісьменніка. Вершы, апавяданні, фельетоны, літаратурна-крытычныя нарысы заходнебеларускага творцы, які загінуў у маладым веку, дапоўненыя ўспамінамі пра яго, а таксама ўнікальным эпісталярыем другой паловы 1940-х гг. Уключаныя ў зборнік тэксты маюць паспрыяць вяртанню спадчыны Хведара Ільяшэвіча ў айчынную культурную прастору.
Блэйк Ўільям
Ўільям Блэйк (1757–1827) – англійскі паэт, мастак, мысляр і візіянер. Практычна невядомы як паэт пры жыц­ці, сёння лічыцца за ключавую фігуру ў гісторыі паэзіі і вы­яў­лен­чага мастацтва эпохі рамантызму.
Дзімча Дэбялянаў
Дзімча Дэбялянаў (1887-1916)— адзін з яскравых прадстаўнікоўбалгарскага сімвалізму. Свет яго лірыкі – гэта свет найінтымнейшых пачуццяў, уласцівых толькі глыбокай і складанай чалавечай натуры.
Кавафіс Канстандзінас
Канстандзінас Кавафіс (1863–1933) – сёння агульнапрызнаны як найбуйнейшы сярод паэтаў, якія пісалі на навагрэцкай мове. Большую частку свайго паэтычнага даробку стварыў, ужо дасягнуўшы саракагадовага ўзросту. Тым не менш, пры жыцці быў амаль не вядомы.
Каханоўскі Ян
Ян Каханоўскі (1530-1584) - стаў першым сапраўдным класікам славянамоўнай паэзіі эпохі Рэнесансу. У Польшчы, аж да прыходу ў яе літаратуру нашага земляка Адама Міцкевіча, лічыўся безумоўным «каралём паэтаў».
Ду Фу
Ду Фу (712-770) – выбітны кітайскі паэт часоў Танскай дынастыі, якога, побач з Лі Баем (Лі Бо), часта называюць адным з найвялікшых кітайскіх паэтаў усіх часоў. Ягоная творчасць, будучы напачатку малавядомым іншым сучасным яму аўтарам, урэшце зрабіла вельмі вялікі ўплыў на кітайскую і японскую літаратуры. Праз шматлікія стагоддзі да нас дайшлі больш за паўтары тысячы яго вершаў.
Поццы Антонія
Антонія Поццы (1912–1938) – выдатная італьянская паэтка, якая пры жыцці не апублікавала ніводнага верша. Першы яе паэтычны зборнік выйшаў толькі пасля яе трагічнай смерці. У прадмове да другога выдання зборніка адзін з найбуйнейшых італьянскіх паэтаў ХХ ст., нобелеўскі лаўрэат Эўджэніа Мантале назваў яе «адзінай сапраўднай жанчынай-паэтам, якую бачыла Італія ў дваццатым стагоддзі».
Квазімада Сальваторэ
Сальваторэ Квазімада (1901–1968) – адзін з самых слынных італьянскіх паэтаў XX ст., лаўрэат літаратурнай Нобелеўскай прэміі 1959 г. Яго герметычная паэзія, скіраваная да невымоўнага, да маўчання і адсутнасці, поўная метафізічнага напружання яна ўспрымаецца як чысты акт абсалютнага валодання мовай, увасаблення яе сканцэнтраванага і сутнаснага складу.
Кітэльсэн Эрлінг
Эрлінг Кітэльсен адзін з вядомых сучасных паэтаў Нарвегіі, дапамагае інтэлектуальнай лірыцы. У сваіх творах ён дае новае прачытанне даўняй скандынаўскай міфалогіі і старадаўняга факту, які захаваў традыцыйнае разуменне чалавечнасці. Пры гэтым паэта глыбока непакоіць адмоўны цывілізацыйных дабротаў на прыроду і негатыўныя бакі сучаснага спажывецкага грамадства.
Марцінкявічус Юсцінас
Юсцінас Марцінкявічус (1930-2011) — прызнаны класік літоўскай паэзіі другой паловы мінулага і пачатку цяперашняга стагоддзя. Яго паэзіі ўласцівы тонкі лірызм, які незвычайным чынам спалучаецца з адметнай публіцыстычнасцю.
Тракль Геарг
Геарг Тракль (1887-1914) – адзін з самых яскравых паэтаў, прадстаўнікоў аўстрыйскага экспрэсіянізму. Так называюць неспакойнае, экстатычнае, творчае дзесяцігоддзе ў літаратуры паміж 1910 і 1920 гадамі з яго эксперыментамі і парываннямі, гукавай і колернай гарманічнасцю, меланхалічнасцю.
Хіменэс Хуан Рамон
Хуан Рамон Хіменэс (1891-1958) – іспанскі паэт, лаўрэат літаратурнай Нобелеўскай прэміі 1956 года, майстар кароткага верша. Захапленне жывапісам і еўрапейскай класічнай музыкай выхавала ў паэце абсалютны зрок ва ўспрыманні шматколернасці жыцця і абсалютны слых у адчуванні яго поліфанічнасці.
Бэлшавіца Візма
Візма Бэ́лшавіца (Элсберга, 1931–2005) латышская паэтка, якая валодала ўнікальным дарам лірычнага спасціжэння навакольнай, далёка не заўсёды паэтычнай рэчаіснасці. Неаднаразова вылучалася на Нобелеўскаю прэмію па літаратуры. Беларускія пераклады Васіля Сёмухі рабіліся ў шчыльным супрацоўніцтве з аўтаркай твораў.