Сэрыі кніг
- Сэрыя "Бібліятэчка часопіса "Дзеяслоў"
- "Кніжны рысь"
- Эда. Скандынаўская міталёгія
- Бібліятэка часопіса "Беларускі Гістарычны Агляд"
- Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”
- Гарадзенская бібліятэка
- Сэрыі "Школьная бібліятэка" і "Бібліятэка школьніка"
- Сэрыя "250 унікальных маршрутаў па маёй Беларусі"
- Сэрыя "Littera scripta"
- Сэрыя "Noblesse Oblige"
- Сэрыя "Амерыканка"
- Сэрыя "Беларуская мемуарная бібліятэка"
- Сэрыя "Беларускі кнігазбор"
- Сэрыя "Беларускія ЕўраГраматыкі"
- Сэрыя "Беларускія ЕўраРазмоўнікі"
- Сэрыя "Бібліятэка "Беларускі калегіюм"
- Сэрыя "Бібліятэка "Свайксты"
- Сэрыя "Бібліятэка Бацькаўшчыны"
- Сэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”
- Сэрыя "Галерэя чалавечай думкі"
- Сэрыя "Дзікая прырода побач"
- Сэрыя "Добрая кніга"
- Сэрыя "Драматургі свету"
- Сэрыя "Другі фронт мастацтваў"
- Сэрыя "Кляйноты"
- Сэрыя "Літаратурная скарбонка"
- Сэрыя "Нашы славутыя землякі"
- Сэрыя "Неизвестная история"
- Сэрыя "Паэты планеты"
- Сэрыя "Чэская калекцыя"
- Сэрыя "Я кнігу маю"
- Цыкл "Хронікі Нарніі"
У прасторы кнігі «Вербніца» сышліся ў сугучча яркія, эмацыйна вострыя вершы аўтаркі, створаныя яшчэ напрыканцы ХХ стагоддзя, і глыбокія, роздумныя творы нядаўняга часу. Паэзія, проза, эсэістыка на-поўна выяўляюць эстэтыку і духоўныя каштоўнасці пакалення, якому выпала жыць і ствараць на сумежжы эпох.
Багдан Ігар Антоныч (1909–1937) – украінскі паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнаўца, «закаханы ў жыццё паганец». Праз афіцыйную забарону шырокую вядомасць яго творы атрымалі толькі ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Але пры гэтым Антоныч зрабіў моцны ўплыў на сучасную ўкраінскую паэзію.
Архілох (каля 680 – каля 645 г. да н. э.) – старагрэцкі творца, самы старажытны з вядомых на сёння еўрапейскіх паэтаў-лірыкаў. У фрагментах яго вершаў і паэм, што дайшлі да нас з глыбінь вякоў, шчыльна пераплеценыя самыя інтымныя перажыванні з іроніяй і сарказмам, звернутымі да людзей, якіх паэт успрымаў адмоўна.
Пяць паэмаў Сяргея Законнікава, напісаных у 2020 г., яднаюцца ў своеасаблівы метатвор, які высвечвае душэўныя пошукі і перажыванні аўтара на яго жыццёвым шляху.
“Вогнепаклонніца” — восьмая кніга паэткі, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-ўкраінскім бязмежжы. Гэта кніга пра любоў, любоў маладую і сталую — да свайго карэння, роднай зямлі, дарагіх людзей і ўсяго жывога.
Кніга складаецца з найважнейшых даследчых працаў эміграцыйнага навукоўца, шматгадовага старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) Вітаўта Тумаша (1910–1998). Артыкулы прысвечаныя пытанням этнагенэзу і культурнага развіцця беларусаў, жыццю і дзейнасці Францыска Скарыны ды кніжнай культуры Беларусі. Сваімі скарыназнаўчымі працамі Вітаўт Тумаш шмат у чым апярэджваў метрапольных даследчыкаў.
"Выбранае" Льва Акіншэвіча — першае кніжнае выданне спадчыны гэтага беларуска-ўкраінскага гісторыка. У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы, прысвечаныя цывілізацыйнай тэорыі, гісторыі беларускага казацтва і права, рэцэнзіі, успаміны, ліставанне, артыкулы пра дзеяча і яго працы, а таксама найпаўнейшая на сёння бібліяграфія даследчыка.
"Выбранае" Хведара Ільяшэвіча (1910–1948) — спроба сабраць у адным томе найлепшыя ўзоры паэтычнай, празаічнай, публіцыстычнай творчасці пісьменніка. Вершы, апавяданні, фельетоны, літаратурна-крытычныя нарысы заходнебеларускага творцы, які загінуў у маладым веку, дапоўненыя ўспамінамі пра яго, а таксама ўнікальным эпісталярыем другой паловы 1940-х гг. Уключаныя ў зборнік тэксты маюць паспрыяць вяртанню спадчыны Хведара Ільяшэвіча ў айчынную культурную прастору.
Ду Фу (712-770) – выбітны кітайскі паэт часоў Танскай дынастыі, якога, побач з Лі Баем (Лі Бо), часта называюць адным з найвялікшых кітайскіх паэтаў усіх часоў. Ягоная творчасць, будучы напачатку малавядомым іншым сучасным яму аўтарам, урэшце зрабіла вельмі вялікі ўплыў на кітайскую і японскую літаратуры. Праз шматлікія стагоддзі да нас дайшлі больш за паўтары тысячы яго вершаў.
Джордж Гордан Байран (1788-1824) - выдатны англійскі паэт-рамантык і драматург. Імя Байрана дало назву цэламу кірунку еўрапейскае думкі.
Абу Убада аль-Ўалід аль-Бу́хтуры (821–897), родам з Сірыі, – адзін з самых значных прадстаўнікоў сярэдневечнай арабскай літаратуры, у творчасці якога своеасаблівым чынам спалучыліся традыцыі даўнейшай бедуінскай і пазнейшай ісламскай паэзіі.
Хаім Нахман Бялік (1873–1934), родам з украінскай Жытоміршчыны, яшчэ пры жыцці здабыў славу безумоўнага класіка габрэйскай паэзіі. Пісаў у асноўным на іўрыце, але аддаваў належнае і сваёй роднай мове, ідыш. У 1921 г. атрымаў пашпарт грамадзяніна Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1924 г. жыў у Тэль-Авіве.
Томас Вянцлава (нар. у 1937) – на сёння самы вядомы ў свеце паэт з ліку тых, што пішуць па-літоўску. У 1960–1970‑х гг. быў актыўным удзельнікам дысідэнцкага руху ў савецкай імперыі, уваходзіў у літоўскую Хельсінкскую групу, за што быў арыштаваны і ў 1977 г. высланы з СССР. Цяпер зноў жыве на радзіме. Быў добра знаёмы з паэтамі-нобелеўскімі лаўрэатамі Чэславам Мілашам, Шэймусам Хіні, Іосіфам Бродскім.
Змітрок Бядуля (сапраўднае Шмул Плаўнік, 1886–1941) – класік беларускай літаратуры, габрэй з паходжання. Аўтар адметных паэтычных твораў, у тым ліку лірычных імпрэсій і абразкоў.
Захірыддзін Мухамад Бабур (1483–1530) - вялікі дзяржаўны дзеяч, вайскавод, заснавальнік імперыі Бабурыдаў - быў адным з самых значных паэтаў, якія пісалі на стараўзбецкай (цюркскай-чагатайскай) мове. Яго ўнікальны « Дыван» - зборнік рукапісаў вершаваных твораў розных жанраў (газэлі, рубаі, туюгі, мэснэві, фарды).
Сэсар Вальеха (1892–1938) нарадзіўся і гадаваўся ў Перу, пісаў на іспанскай мове. Значную частку жыцця правёў у Парыжы, што не перашкодзіла яму зрабіцца адным з самых знакамітых лацінаамерыканскіх паэтаў ХХ стагоддзя.
Што здарылася на мяжы “старой” і “новай” эры? Што з сябе ўяўляў духоўны і культурны клімат у грэка-рымскім і юдэйскім свеце ў часе публічнай дзейнасці Ісуса Хрыста? Як фармаваўся Новы Запавет і як выглядаў канон веры першых хрысціянаў? Што з сябе уяўляла ekklesia (царква) у першых стагоддзях? Як фармаваліся асноўныя ідэі і паняцці, якія пачалі з цягам часу ўтвараць дактрынальны корпус хрысціянства?
Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. І, вядома, са зваротам да гісторыі — куды без яе? Апавяданне "Яйкі птушкі Рух" і дэтэктыўная аповесць “Голем з Малой Мар'ямпольскай” маюць у сабе больш містычных матываў. Аповесць “Вуаерыст” — бліжэй да дэтэктыву ў жанры “нуар” з гістарычнымі паралелямі. Станоўчых герояў у “Вуаерысце” практычна няма, затое ёсць эротыка, спецслужбы і пошукі золата.