Сэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”
Няма на складзе
“Крыштальная ноч” — гэта вянок, сплецены з гісторый пра крохкасць, прыгажосць, Беларусь і смерць. Вобраз крышталю сустракаецца ў кожным аповедзе. Крышталь грае ад месячных промняў, адбівае святло, асляпляючы ці, наадварот, дазваляючы ўбачыць патаемнае, прыхаванае, інтымнае.
Няма на складзе
Кнігу “Маё невымаўля” склалі вершы паэткі, напісаныя ў 2011—2015 гадах. За гэты зборнік аўтарка атрымала прэмію "Кніга году 2016" .
Няма на складзе
Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Зараз вы трымаеце ў руках яе першую кнігу мастацкай прозы. Чытайце — і здзіўляйцеся.
Няма на складзе
У кнігу прозы вядомага музыкі і сьпевака, лідэра знакамітых гуртоў “Мроя”, “N.R.M.”, “Крамбамбуля”, Лявона Вольскага ўвайшлі трынаццаць аповедаў і аповесьць “Пакуль сабачка жывы”, напісаныя больш як за дваццаць гадоў творчай працы.
Няма на складзе
Чарговая гісторыя пра старога Пэтсана і ягонага ката Фіндуса, герояў аповедаў шведскага мастака і літаратара Свэна Нурдквіста. Гэтым разам гісторыя адбываецца вясновай раніцай у агародзе старога Пэтсана...
Няма на складзе
Тэксты з кнігі часткова друкаваліся ў газетах “Народная Воля” і “Наша Ніва” пад рубрыкай “Камертон”. Гэта нарысы і эсэ пра розныя падзеі, часам нават як бы нязначныя. Агульнае, што яднае іх, — гэта Памяць. Мне заўсёды здавалася, што зразумець сучаснасць і зазірнуць у будучыню немагчыма без памяці пра мінулае, без адчування няспыннай плыні жыцця. Свайго жыцця, сваёй сям’і, грамадства, краіны (Аўтар).
Няма на складзе
Гэта першая з дзвюх кніг, у якой мы бачым адзін дзень з жыцця дзяўчынкі Мулан, які яна бавіць са сваёй любімай бабуляй. Для чытання дарослымі дзецям.
Творчасць Алега Мінкіна прагучала яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка, прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным перажыванні. Гэтая кніга віленскага беларуса Алега Мінкіна — збор найлепшых ягоных твораў у лірыцы, кароткай прозе і перакладах.
Няма на складзе
Гэтая кніга перадусім не пра мястэчка G. і ваколіцы, а пра людзей, якія там жылі, таму што без людзей любое мястэчка робіцца звыклаю горбаю камення. Гэтая кніга пра нашую прыгожую страчаную Айчыну — Вялікае Княства Літоўскае… Яго даўно няма на мапах, тым не менш яно дзесьці глыбока сядзіць у кожным з нас…
Няма на складзе
У кнігу паэта Генадзя Бураўкіна, аднаго з найяскравейшых прадстаўнікоў славутага “філалагічнага пакалення”, увайшлі выбраныя вершы апошняга часу — 2010—2013 гадоў, большасць з якіх друкуецца ўпершыню. Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Гэта гісторыя хлопчыка, які любіў спяваць, але саромеўся рабіць гэта перад публікай, гісторыя таго, як ён перамог гэты комплекс. Яна апісаная з лагодным гумарам, і тыя, хто пазнае сябе ў героі, гэта ацэняць і змогуць па-іншаму паглядзець на свае праблемы, якія цалкам могуць аказацца ўяўнымі. А гумар у такім выпадку можа быць найлепшай дапамогай. Наклад кнігі цалкам прададзены .
Дэбютны зборнік вершаў Алеся Замкоўскага — гэта лірычны відарыс узнёслых вандровак неспакойнай душы аўтара па свеце пачуццяў, роздумаў, трызненняў і мар. Сонца, поўня, неба, зоры, вада, вясна, восень, зіма, дзень і ноч, анёлы, каханая — яго галоўныя спадарожнікі на абраным паэтычным шляху. Зборнік складаюць вершы, напісаныя на працягу апошніх 15 гадоў.
Няма на складзе
“Нататкі пра Шэрлака Холмса” — зборнік з дванаццаці апавяданняў пра ангельскага дэтэктыва, другі пасля “Прыгодаў Шэрлака Холмса”. Паводле задумы Дойла, надрукаваныя ў 1894 годзе “Нататкі” мусілі завяршаць цыкл твораў пра Шэрлака Холмса — так з’явілася апавяданне “Апошняя справа Холмса”. Аднак чытачы не дазволілі аўтару забіць героя, а таму гісторыя з прафесарам Марыярці — апошняя ў гэтым зборніку, але ніяк не ў цыкле. Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Міхаілу Валодзіну ўдалося аб’яднаць пад адной вокладкай зборнік гарадскіх апавяданняў, міфалагічны і незвычайны падарожны даведнікі па горадзе. Дзякуючы таму, што “Мінскія гісторыйкі” (так аўтар называе свае кароткія апавяданні) месцяцца ўздоўж аднаго з самых папулярных гарадскіх маршрутаў і суправаджаюцца мапай, чытачы змогуць здзейсніць і самастойныя прагулкі.
Няма на складзе
У кнігу вядомага беларускага празаіка Міколы Гіля ўвайшлі... вершы, напісаныя ў апошнія гады і ў далёкія — 70-я мінулага стагоддзя. Лірычныя і філасофскія радкі — развагі пра сучаснасць і сучаснікаў з вышыні пражытых гадоў.
Няма на складзе
Казка-размалёўка / Мастачка Алена Сянько. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 24 с. : іл. — ( Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” . Падсерыя “Каляровы ровар” ; выпуск 22).
Няма на складзе
Кніга ўлучае пераклад “Прыгодаў барона Мюнхгаўзэна”, зроблены паводле класічнай нямецкай версіі твора — другога нямецкага выдання Г. А. Бюргера 1788 года на аснове пятага ангельскага выдання Р. Э. Распэ. Упершыню на беларускай мове друкуецца поўная версія кнігі, прызначаная не для дзяцей, а для дарослых. Кніга цалкам прададзеная.
Кніга “Пад крыжам” улучае аповесць пра вялікага беларускага мастака-пейзажыста Фердынанда Рушчыца “Зямля Фердынанда”, навелы пра выдатных сучасных пейзажыстаў Марыю ды Міколу Ісаёнкаў, Антона Вырву і развітальнае апавяданне са зніклай у чарнобыльскай бядзе вёскай Лімень на Магілёўшчыне, якая па-ранейшаму жыве ў памяці і сэрцы пісьменніка.