Сэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”
Няма на складзе
Кніга Міхася Скоблы — сплаў асабістых успамінаў і ўдумлівых развагаў на літаратурныя і гістарычныя тэмы. “Прознае” — гэта і палемічнае эсэ, і блог-даследаванне, і водгук на цікавае выданне. “Гуслям, княжа, не пішуць законаў” —гэты радок Янкі Купалы мог бы стаць эпіграфам да большасці тэкстаў, чые героі словам і чынам разбуралі здаўна прысутныя ў нашай культурнай прасторы “саркафагі страху”.
Няма на складзе
Як весела скакаць праз машыны, бестурботна залазіць на дахі, нястрымана раздаваць шакаладкі, нестандартна здзіўляць дзяўчат, вымушана камунікаваць з праваахоўнікамі — з замалёвак пра гэта і складаецца кніга.
Няма на складзе
Кніга выбраных вершаў Тамары Аўсяннікавай складаецца з трох раздзелаў: “Родныя вобразы”, “У квецені вясны”, “Зямное кола”. Аўтарка ўзнаўляе ў памяці дарагія сэрцу імёны і вобразы, па-філасофску асэнсоўвае зямное жыццё.
Няма на складзе
Беларускія дзеткі ўжо знаёмыя са Снежным чалавекам, а гэтым разам ён завітаў да іх у Мінск! У кнізе вядомай шведскай пісьменніцы Эвы Суса казачны свет перасякаецца з паўсядзённасцю, і нават ля плошчы Перамогі, у цэнтры беларускай сталіцы, можна сустрэць сапраўднага Снежнага чалавека!
Няма на складзе
Што рабіць, калі пад тваім ложкам жыве пачвара? Баяцца яе? Ці самому напалохаць? А можа, патэлефанаваць у Службу Змагання з Кузуркамі? Юзік па мянушцы Гузік паспрабаваў усё, пакуль не вырашыўся на перамовы. Ён пакінуў каля ложка сподачак з малаком, і гэта стала пачаткам дзіўнага сяброўства.
Няма на складзе
У дэбютную кніжку паэзіі Ганны Комар увайшлі выбраныя дзіцячыя і дарослыя страхі паэткі. Гэтыя вершы, народжаныя з няўмення ездзіць на ровары і спавітыя паэтыкай сэлфхарму, хвалююць, бянтэжаць, раздражняюць, пужаюць, не пакідаюць абыякавымі, абяцаюць надзею. Уважлівыя даследаванні ценяў вар’яцтва на тле кожнага кахання, сяброўства, падарожжа ці дзіцячага ўспаміну даводзяць, перадусім, безумоўную каштоўнасць каханых, сяброў, падарожжаў і ўспамінаў.
Няма на складзе
Кніга Вольгі Гапеевай “Сумны суп” — гэта гісторыі для дарослых дзяцей і маленькіх дарослых. Тут магчыма ўсё: слоўнікі дапамагаюць парасонам, гузікі шукаюць сэнс жыцця, а вожыкі спрабуюць знайсці адказ на пытанне, якое іх даўно хвалюе, — нашто лічыць авечак . За звычайнымі, здавалася б, размовамі і ўчынкамі герояў хаваюцца філасофскія думкі і разважанні, да якіх можа далучыцца кожны, хто прачытае гэтую кнігу.
Няма на складзе
Кніга пра Біла і Болу шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Гунілы Бэргстрэм распавядае кранальную гісторыю пра тое, як у звычайнай сям’і з’яўляецца незвычайная дзяўчынка. Што нясе з сабой нараджэнне асаблівага дзіцяці — радасць ці гора? Ці нашае жыццё ды усё, што ў ім адбываецца, суцэльная неспадзяванка ды найвялікшы цуд?
Няма на складзе
Два раманы Людмілы Рублеўскай: “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л. Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Раман пра побытавую магію, пра сэксі-красуняў, якія аказваюцца вядзьмачкамі, што забіраюць здароўе ў хлапцоў — пра ўсё тое паганства, з якім сутыкаешся на трэці дзень жыцця ў вёсцы…
Няма на складзе
Шмат хто з літаратуразнаўцаў заўважаў, што паэзія Уладзіміра Някляева не страчвае з гадамі энергетыкі, толькі набірае глыбіню. Чарговае сведчанне таму — новая кніга вершаў, што складаецца з двух раздзелаў: болей лірычнага, “Падманы празрыстай вады”, і больш эпічнага, “Турэмная бібліятэка”. Шмат у якіх вершах Уладзімір Някляеў, як заўсёды ў новых творах, нечаканы нават для даўніх прыхільнікаў ягонай творчасці.
Няма на складзе
У новую кнігу эсэістыкі Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі запісы розных гадоў, кожны з якіх прасякнуты бязмежным болем за лёс роднай мовы, культуры, літаратуры і разам з тым надзеяй, што праз усе выпрабаванні ды нягоды мы дойдзем... дойдзем мы да той Беларусі, дзеля якой столькі выдатных сыноў і дачок ахвяравалі сабой.
Няма на складзе
Што агульнага ў генія беларускай літаратуры шаноўнага дзядзькі Рыгора, маладога таленавітага мастака Міхася Дайлідава, простай укладальніцы цёткі Аксаны з вамі, дарагія чытачы і чытачкі ў веку ад 0 да Вечнасці? Вядома ж, любоў да катоў, якія ўпрыгожваюць свет, але найперш нашу Беларусь. У чорна-белых літарах і малюнках дзівосны каціны свет, не пакіньце яго без вас.
Няма на складзе
Пэтсан стаміўся ад таго, што коцік Фіндус пачынае скакаць а чацвёртай раніцы. Стары папярэдзіў Фіндуса, што калі той не перастане яго будзіць, то ім давядзецца перанесці ложачак Фіндуса са спальні ў якое-небудзь іншае месца. Спачатку Фіндусу вельмі спадабалася гэтая ідэя: ён можа скакаць у ложку колькі заўгодна!
Няма на складзе
У другую кнігу Анатоля Івашчанкі ўвайшлі вершы, што складаліся цягам сямі апошніх гадоў. Халаднаватая метафізічнасць і адстароненасць, характэрныя вершам першага зборніка паэта, саступаюць месца пачуццёвасці, лірызму, а часам — і звароту да вострай сацыяльнай праблематыкі.
Няма на складзе
Гэта невялікая гісторыя пра важныя рэчы: пра рост і пошук сябе, пра падабенства і непадобнасць і важнасць мець побач кагосьці, хто хоць трохі і хоць у чымсьці да цябе падобны. А яшчэ – пра дрэвы вакол нас, міма якіх праходзім, і не заўсёды ведаем, хто гэта тут расце. Таму кніга спатрэбіцца ўсім, хто хоча ведаць па імені распаўсюджаныя паркавыя дрэвы, навучыцца адрозніваць іх: у казачнай гульнявой форме дзякуючы выдатным ілюстрацыям так лёгка запомніць, як яны выглядаюць, якая ў іх кара, насенне, лісце, квецень.
Няма на складзе
Салавей вярнуўся з далёкай Афрыкі і шукае, дзе звіць сабе гняздо. А ў садзе столькі дрэваў і кустоў! Якое з іх можа стаць домам для птушачкі? Магчыма, гэта вішня, чарэшня або алыча? Сліва або груша? Кожнае дрэва распавядае салаўю сваю гісторыю, падкрэсліваючы, чым яно асаблівае. У апавяданнях дрэваў узнікае таксама вобраз дзядулі-садавода – разумнага і добрага, які ставіўся да дрэваў як да адухоўленых істотаў, размаўляў з імі і песціў – і яго сям'і, якая да гэтага часу жыве ў доме побач, паважае дрэва і збірае іхныя плады.
Няма на складзе
Хто ж такі Меша? Яго можна назваць беларускім бабайкам, бо некалі мамы і бабулі палохалі ім непаслухмяных дзяцей. Але адкуль у яго чорная поўсць, калючы нораў і, галоўнае, чаму Меша пакінуў сваю цёплую печку і цяпер не мае хаты? Маленькія і дарослыя слухачы могуць пра ўсё даведацца з казачнай гісторыі, якую раскажа і пакажа Надзея Ясмінска.