Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Часопісы "ARCHE Пачатак"

Гэтым разам рэдакцыя прадставіла часопіс у цалкам новым фармаце: новы дызайн, новая канцэпцыя. Аўтары нумару Томаш Кемпа, Лена Глагоўская, Збігнеў Карпус, Вальдэмар Рэзмер, Алена Гапава, Альміра Усманава, Себастыян Штопэр, Магдалена Валігурска.
няма на складзе
Тэма нумару: Нераўнапраўнае партнёрства: дзяржава і грамадзянская супольнасць пры кансалідаваным аўтарытарызме . У нумары асвятляюцца розныя вымеры грамадзянскай актыўнасці, у тым ліку культурная дзейнасць, барацьба за гендэрную (ня)роўнасць, палітычная салідарнасць, мясцовае самакіраванне, грамадзянская адукацыя, адносіны паміж рэлігійнымі групамі, маладзёвыя субкультуры, “зялёны” рух, а таксама працэс (дэ)кансалідацыі і (дэ)палітызацыі грамадзянскага сектара.
няма на складзе
Тэма нумару: Польшча ў Другой сусветнай вайне. Нумар ахоплівае асноўныя вехі з гісторыі польскага ўзброенага чыну падчас Другой сусветнай вайны. У ім друкуюцца артыкулы, прысвечаныя чыста вайсковай праблематыцы (гісторыя стварэння і баявога шляху паасобных вайсковых фармаванняў), а таксама даследаванні, якія тычацца ваеннапалітычнай сітуацыі ў Польшчы напярэдадні і падчас Другой сусветнай вайны.
няма на складзе
Аснову нумару складае манаграфія філосафа Пётры Рудкоўскага “Беларуская гуманістыка пасля постмадэрну: дыягназ і перспектывы”. Таксама ў нумары Пётра Садоўскі востра крытыкуе пераклады з нямецкай на беларускую мастацкай літаратуры, выкананыя масцітымі перакладчыкамі і апублікаваныя рэспектабельнымі выдавецтвамі.
няма на складзе
Тэма нумару: Радзіма . У нумары сабраныя матэрыялы, якія так ці інакш рэфлексуюць над тэмай роднага дому ці прынамсі нейкім бокам датыкаюцца яе.
няма на складзе
Тэма нумару: Гарадзенскі міленіум. Асноўнай тэмай гэтага нумару “ARCHE” стала Гародня як цэнтр прыцягнення. Артыкулы нумара ахопліваюць перыяд ад Сярэднявечча да сучаснасці, дадаючы ў агульную скарбонку новыя веды па гісторыі Гародні і Гарадзеншчыны ў сферы палітыкі, архітэктуры, культуры, эканомікі і іншае.
няма на складзе
Тэма нумару: Гістарыяграфія 1920-х гадоў: “доўгае XIX стагодзьдзе”. Частка 1. Мова і нацыя . Да ўвагі аматараў і знаўцаў беларускае гісторыі прапануецца панарама гістарыяграфіі 1920-х гадоў, прысьвечаная наступнаму, асобнаму пэрыяду мадэрнай эпохі — нашаму “доўгаму ХІХ стагодзьдзю”.
няма на складзе
Тэма нумару: Гістарыяграфія 1920-х: “доўгае XIX стагодзьдзе”. Частка 2. Паўстаньні і рэвалюцыі . Гэтым разам да ўвагі аматараў і знаўцаў беларускае гісторыі прапануюцца найлепшыя здабыткі беларускай гістарыяграфіі 1920-х гадоў, прысвечаныя паўстанцкім і рэвалюцыйным падзеям, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ — пачатку ХХ ст. На 732 старонках знайшлі адлюстраванне падзеі паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гг., стварэнне і дзейнасць народніцкіх гурткоў у другой палове ХІХ ст., асаблівасці рэвалюцыйных хваляванняў 1905—1907 гг. у Беларусі. Сярод аўтараў нумара — Іван Цвікевіч, Усевалад Ігнатоўскі,Сяргей Цытовіч, Уладзімір Пічэта, Зміцер Жылуновіч і інш.
няма на складзе
Тэма нумару — “Князі Радзівілы” . Гісторыя роду Радзівілаў — гэта гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. Без удзелу Радзівілаў не адбывалася фактычна ніводная значная падзея ў гісторыі Княства. Радзівілы праславіліся як выдатныя палкаводцы, міністры і дыпламаты.
няма на складзе
Нумар прымеркаваны да 100-гадовага юбілею абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён выдадзены цалком ў колеры. Фактычна гэта ўнікальны тэматычны фотаальбом. У ім друкуюцца сотні аўтэнтычных фотарэпрадукцыяў, якія ілюструюць розныя аспэкты дзейнасьці БНР: партрэты ейных лідараў, рознага кшталту дакумэнты (устаўныя граматы, пашпарты, адозвы, абвесткі). Даюцца факсыміле пячатак, марак, паштовак ды іншай аўтэнтычнай атрыбутыкі.  Наклад часопісу цалкам прададзены .
няма на складзе
Тэма нумару " Міхал Клеафас Агінскі. Мемуары за 1795—1810 гады" . Асноўную частку нумара складае публікацыя перакладу на беларускую мову успамінаў вядомага польска-беларускага кампазітара і палітычнага дзеяча канца XVIII — пачатку ХІХ стст. Міхала Клеафаса Агінскага “Мемуары пра Польшчу і палякаў”. Першая частка гэтых успамінаў, якая ахоплівала 1788—1794 гг., ужо ў свой друкавалася ў “ARCHE” (№ 6 за 2011), у дадзеным нумары публікуецца іх працяг, што ахоплівае 1795—1810 гг. Публікацыя прымеркаваная да 250-годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага, якое шырока адзначаецца ў гэтым годзе.
няма на складзе
Нумар адчыняецца яго цэнтральнай публікацыяй ‒ перакладам на беларускую мову сусветна вядомага рамана Дэна Браўна “Код да Вінчы” .
няма на складзе
Тэма нумару: Бітва пад Оршай: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый . Восьмага верасня 1514 г., у дзень нараджэння Багародзіцы, наводдаль ад сталіц і магутных крэпасцей, там, дзе рэчка Крапіўна ўпадае ў Дняпро, разгарэўся бой. Летапісцы назвалі яго вялікай бітвай і адзначылі, што войскі вялікага князя маскоўскага Васілія III пацярпелі паражэнне ад значна меншай арміі вялікага князя літоўскага Жыгімонта. Арміяй Жыгімонта камандаваў гетман Канстанцін Астрожскі. Дарма што ў той час беларуская зямля зведала мноства падобных баталій, менавіта бітва пад Оршай заняла адмысловае месца ў гісторыі.
няма на складзе
Тэма нумару: Жыцьцё раззброенага чалавека . У нумары ўпершыню ў перакладзе на беларускую мову друкуецца раман вядомага польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага “Жыццё раззброенага чалавека”. Паводле ўспамінаў пісьменніка, гэты раман ён сам лічыў нават больш вартым за знакамітага “Каханка Вялікай Мядзьведзіцы”.
няма на складзе
Тэма нумару: Заходняя беларусь. Міжваенны перыяд. Ён цалкам прысвечаны розным аспектам гісторыі Заходняй Беларусі ў 1921—1939 гг., калі гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў склад Польшчы.
няма на складзе
Тэма нумару: Род Сапегаў . Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага неразрыўна звязана з дзейнасцю шэрагу магнацкіх родаў. Гэтая дзейнасць мела як станоўчыя, так і адмоўныя наступствы для гісторыі Княства. Сярод гэтых родаў Сапегі займаюць у гісторыі ВКЛ адно з першых месцаў.У гэтым нумары сабраныя артыкулы вядучых гісторыкаў Беларусі, Літвы і Польшчы, якія займаюцца гісторыяй роду Сапегаў.