Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

Фотаальбомы

няма на складзе
Церабун Уладзімір
Кніга ўяўляе з сябе своеасаблівы аповед пра гісторыю мастацкага жыцця Уладзіміра Церабуна. Увазе чытача прапаноўваюцца фотаздымкі знакамітых работ беларускага скульптара, усталяваных у розных гарадах Беларусі. Кніга змяшчае выявы працаў з жанраў станковай скульптуры і дробнай пластыцы, вырабаў з керамікі, а таксама жывапіс і малюнкі Уладзіміра Церабуна.
няма на складзе
Ramaniuk Dzianis
В этой маленькой по формату и вместительной по содержанию книге можно увидеть почти всё самое интересное, что есть в Беларуси: замки, храмы, просторы полей и зеркала озёр, творения народного искусства, большие города и уютные местечки, красивые пейзажи и людей Беларуси. Небольшой формат издания делает его чудесным и удобным сувениром.
няма на складзе
Раманюк Дзяніс
У гэтай маленькай паводле фармату і ёмістай паводле зместу кнізе можна пабачыць ці не ўсё самае цікавае, што ёсць у Беларусі: замкі, бажніцы, разлогі палёў і люстры азёр, творы народнага мастацтва, вялікія гарады і ўтульныя мястэчкі, прыгожыя краявіды і людзей Беларусі. Невялікі фармат выдання робіць яго цудоўным і зручным сувенірам.
няма на складзе
Раманюк Дзяніс
Беларускія краявіды, зафіксаваныя ў розныя поры года і сутак, адлюстроўваюць асаблівасці і адценні зімы, вясны, лета ды восені, разам з світанкамі і закатамі, туманамі і навальніцамі, і сплятаюцца ў чароўную нізку мастацкіх твораў. Каб паказаць гэтую прыгажосць іншым, створаны фотаальбом “Мой шлях — Беларусь”, куды адабраны самыя лепшыя творы. Усяго на старонках альбома змешчана 86 фотаздымкаў. Гэтае выданне праз агульнадаступную мову фатаграфіі, якая не патрабуе перакладаў і тлумачэнняў, пашырае вядомасць нашай краіны…
Альбом з фотаздымкамі пераможцаў конкурсу “Прэс-фота Беларусі — 2015”. У альбом увайшлі фатаграфіі, якія занялі прызавыя месцы. У 2015 годзе ў конкурсе “Прэс-фота Беларусi” ўзялi ўдзел 137 аўтараў, 48 з іх выйшлі ў фінал. Больш за 2000 працаў прэтэндавалі на перамогу ў серыях і адзіночных здымках у 8 намiнацыях конкурсу.
Грудзько Вадзім
Вадзім Грудзько ў сэрцы носіць родны край, крывіцкі край. Вочы мастака бачаць тое, што тоіцца ад абыякавага позірку. Вадзімаў край канкрэтны да казкавасьці, казкавы да мройлівасьці. Душа Вадзімава баронiцца ад цугляў побытавых ды ідэалягічных. Яна хоча быць вольнаю, таму й родны край на фотаабразках пачувае сябе на волі.
няма на складзе
“BY NOW” уключае работы 16 маладых беларускіх фатографаў: Андрэя Лянкевіча, Яўгена Канаплёва і Юліі Лейдзік, Аляксея Навумчыка, Аляксея Шынкарэнкі, Міхаіла Лешчанкі, Максіма Шуміліна, Вольгі Сасноўскай, Аляксандры Салдатавай, Аляксандра Саенкі, Сяргея Гудзіліна, Аляксандра Кладава, Таццяны Гаўрыльчык, Аляксандра Веледзімовіча, Паўла Кірпікава і Паліны Палынскай.
няма на складзе
Таямнічая Зона — як забаронены плод — вабіла і вабіць многіх. Але толькі адзінкі змогуць трапіць сюды і пабачыць наступствы ўвачавідку. Яшчэ меней тых, хто назіраў страшныя падзеі ў першыя гады. Фатаграфія аб’ектыўна зафіксавала час да катастрофы і тыя змены, што адбываліся тут на працягу наступных дваццаці гадоў. Кніга ў вашых руках — гэта “сталкер”, які правядзе ў глыб Зоны, пакажа яе мінулы і сённяшні стан, дапаможа зразумець маштаб і ацаніць вынікі...
няма на складзе
Раманюк Дзяніс
Альбом “Беларусь сінявокая” — выданне, якое распавядае пра ўнікальную прыгажосць вобразаў вады, сіне-блакітных колераў і вадаёмаў Беларусі. Дэманструе, што хаваецца за гучнымі метафарамі “Сінявокая Беларусь” і “Край блакітных азёр”, якія сталі сапраўдным народным брэндам.