Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

Гісторыя

Шабовіч Святаслаў
Кніга ўяўляе з сябе ўспаміны беларускага эмігранта, што падчас Другой сусветнай вайны страціў бацькоў і ў дванаццацігадовым узросце пакінуў Беларусь. Аўтар распавядае пра беларускае дзяцінства, тулянні па паваеннай Германіі, выезд у ЗША і ўладкаванне ў новай краіне. Успаміны адлюстроўваюць погляд на падзеі беларускай гісторыі і эміграцыі прадстаўніка пакалення Ды-Пі, на станаўленне светапогляду якога значны ўплыў зрабіла жыццё ў лагерах для перамешчаных асобаў.
Гэты нумар, прысьвечаны філёлягу Алене Юрэвіч (1928—2006). Друкуецца шэраг матэрыялаў, у тым ліку ўспаміны пра яе Вітаўта Кіпеля, ды бібліяграфія яе працаў.
Нумар прысьвечаны эпісталярнай спадчыне эміграцыі — часам лісты ёсьць адзінай крыніцай у вывучэньні тых ці іншых праяваў. “Эпісталярыі, як дэталізаваны адбітак адносінаў паміж аўтарам і адрасатам, шмат даюць для разуменьня часу і спэцыфікі эміграцыйнага жыцьця, тых ці іншых учынкаў у яго кантэксьце”.
У гэтым нумары “Запісаў БІНіМ” знайшлі сваё месца тры тэмы: “Біяграфіі”, у разьдзелах якой зьмяшчаюцца матэрыялы, прысьвечаныя канкрэтным асобам эмігрантаў; беларуская прысутнасьць у Францыі і “Праскія беларусы”. Гэты выпуск “Запісаў БІНіМ” традыцыйна рэпрэзэнтуе разнастайныя матэрыялы, прысьвечаныя мінуламу й сучаснасьці беларускай эміграцыі, маючы на мэце падаць новыя факты й тэмы ў беларускім эміграцыязнаўстве.
Мельнікаў Ігар
Гэтае выданне з’яўляецца лагічным працягам дзвюх папярэдніх кніг Ігара Мельнікава “Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.” (2014) і “Мяжа ля Заслаўя 1921–1941 гг.”   (2015). Гісторыя заходніх абласцей нашай краіны ў міжваеннае дваццацігоддзе сёння выклікае вялікую цікавасць ў беларускім грамадстве. Звязана гэта з тым, што доўгі час гэтая тэма даследавалася ў Беларусі пад значным уплывам савецкіх ідэалагічных клішэ і штампаў. Такі падыход не спрыяў аб’ектыўнаму даследаванню дадзенай праблематыкі ў айчыннай гістарыяграфіі, а звычайныя жыхары краіны проста не ведалі гістарычную праўду пра жыццё сваіх продкаў у 1920—1940 гады.
Кніга “Зора Кіпель” — гэта аповед пра жыццё і дзейнасць амерыканскай беларускі, бібліёграфа, даследчыцы сярэднявечнай літаратуры. Аповед, заснаваны на яе ўласных тэкстах, успамінах пра яе, а таксама на архіве, што захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Гэтае выданне — ушанаванне памяці спадарыні Зоры (1927–2003) і вяртанне ў айчынную інтэлектуальную прастору яе да сёння належна не ацэненай літаратуразнаўчай спадчыны.
Герасімчык Васіль
Імя Кастуся Каліноўскага (1838–1864) добра вядомае беларусам і даўно стала легендарным. Каліноўскаму прысвечаны шматлікія навуковыя і мастацкія творы, але даследчыкі працягваюць рабіць цікавыя адкрыцці, знаходзячы невядомыя раней дакументы і ўспаміны. Кніга “Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда” створана на аснове матэрыялаў з архіваў і бібліятэк Літвы, Беларусі, Расіі і дазваляе зірнуць на асобу правадыра паўстання 1863–1864 гг. Не толькі як на лідэра і ідэолага нацыянальна-вызваленчага руху на беларуска-літоўскіх землях, але і пазнаёміцца з працэсам фарміравання яго поглядаў.
Кніга прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, , а таксама зборах газеты “Беларус”. Тут падаецца зрэз, асобныя ўзроўні, на якіх адбываліся кантакты паміж дыяспарай і метраполіяй: ад праваабарончай дзейнасці да пошуку сваякоў, ад афіцыйных лістоў кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь да рукапіснага аркуша з маленькай вёсачкі на ўсходзе краіны. Сабраныя разам матэрыялы адлюстроўваюць, чым жыла Беларусь, як змянялася яна ў часе і змянялася стаўленне да эміграцыі.
Бартосік Зьміцер
Нястомны вандроўнік Радыё Свабода, аўтар адпраўляецца ў падарожжа па «забытых адрасах» культуры і чароўнай палачкай славутых імёнаў уваскрашае цэлыя эпохі, сюжэты і жарсьці зь нязьменным вынікам — адкрыцьцём! Ён знаходзіць сьляды француза Апалінэра ў Беларусі і беларуса Рыпінскага ў лёнданскім Тотэнгэме, распавядае кур’ёзныя, страшныя, сьмешныя гісторыі пра беларускіх пісьменьнікаў і галоўнага героя позьнесавецкай Беларусі Ўладзімера Караткевіча, а ў прыгадках пра «дачку Леніна» і Халодную сынагогу ажывае цэлы даўно зьніклы горад Менск. Заўтра ўсе гэтыя адрасы стануць аб’ектамі паломніцтва турыстаў. А пакуль пра гэта ведаеце толькі аўтар і Вы, чытач.
Кніга ў пэўным сэнсе з’яўляецца працягам папулярнага ілюстраванага выдання “Краіна Беларусь”. Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, яна прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага. У гэтай магутнай еўрапейскай дзяржаве, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а беларуская мова была дзяржаўнай.
Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі.
Павач Андрэй
Кніга змяшчае большасць легенд пра Гродна – як старажытных, так і найноўшага часу. Кніга будзе карысна экскурсаводам, настаўнікам гісторыі, вучням старшых класаў, і ўсім, хто цікавіцца загадкамі Гродна.
Сцебурака Анатоль, Мас Франсуаза-Альбярціна
Гэтая кніга – рэканструкцыяй жыццёвага шляху французскага афіцэра Шарля-Піліпа Фіта дэ Сусі – удзельніка шматлікіх ваенных кампаній Напалеона ў 1805–1812 гг. Шарль-Піліп быў прадстаўніком вядомага дваранскага роду, які пасля Рэвалюцыі 1789 г. імкнуўся знайсці сабе месца ў новых умовах і працягваў служыць Францыі. Асаблівае месца ў выданні займае апошні год жыцця афіцэра – удзел у вайне 1812 г.: драматычны і насычаны падзеямі эпізод, які адбываецца на беларускіх землях.
Тымнэттыкай Сергей
Обе повести чукотского писателя погружают в фантастическую историю, в которой военный поход армии Московии в Чукотку в XVII веке обернулся ее полным разгромом и присоединением русских земель к Чукотке. На этом фоне разворачивается романтическая история отношений чукотской журналистки и белорусского этнографа.
Чарнякевіч Андрэй
Кніга распавядае пра фармаванне ў Гародні аднаго з галоўных цэнтраў беларускага нацыянальнага руху ў першай палове ХХ ст. На падставе малавядомых архіўных і друкаваных крыніц аўтар стварае шырокую панараму сацыяльна-палітычнага жыцця даваеннай Гародні, апісвае яе беларускае аблічча на фоне бурлівых падзей, звязаных са шматлікімі зменамі ўлады і ўсталяваннем новых парадкаў у горадзе.
Тэма гэтага нумару: Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-га . Якім быў Каліноўскі – сапраўдны? Якую фатальную памылку дапусцілі паўстанцы? І можа лепш, каб таго паўстання ўвогуле не было? Над адказамі разважаюць вядучыя гісторыкі сучаснасці.
У гэтым нумару гістарычнага часопісу: як жыла эліта БССР; сляды магілёўскага паўстання 1661 года; як перапляталіся лёсы партызан, нямецкіх салдат і калабарантаў, рэйкавая вайна: якое гэта было пекла для беларускіх чыгуначнікаў; страшныя і вясёлыя гісторыі рыэлтараў з 1990-х; 2 гістарычных коміксы і яшчэ шмат цікавага.
У №4 чытайце: Як Быкаў стаў Быкавым; «Судьба человека»: прататып героя Шолахава быў беларусам і прайшоў незвычайны шлях; Нью-Ёркскі гангстар у Нясвіжы: карупцыя, прастытуцыя; Багуслаў Радзівіл, і чым скончыліся яго амурныя прыгоды; Традыцыя беларускай кавы і нашы славутыя каваманы; Чаму аўтакефалію дае канстанцінопальскі патрыярх і што гэта азначае для беларускага праваслаўя; Якія хітрыкі дазволілі прыняць Статут ВКЛ 1588; Беларуская старонка ісламскай рэвалюцыі: як іранскія камуністы зрабілі штаб-кватэрай інтэрнат у мінскім Паўднёвым Захадзе; Коміксы пра Францыска Скарыну і кантрабандыста Сяргея Пясецкага; І яшчэ шмат  цікавага. 100 старонак захапляльнага падарожжа ўглыб гісторыі!