Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Літаратуразнаўства

Няма на складзе
Дранько-Майсюк Леанід
Гэта твор пра беларускага песняра Максіма Танка (1912–1995), пра той час (першая палова 1930-х гадоў), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, калі за ім на́вадам хадзілі агенты дэфензівы і ягонае пашпартнае імя (Яўген Скурко) вельмі часта з’яўлялася ў паліцэйскіх рапартах і пратаколах допыту, у пракурорскіх абвінаваўчых актах і судовых пастановах.
Няма на складзе
Ліс Арсень
Толькі ўласная дзяржаўнасць здольная забяспечыць кожнаму народу як этнічнай супольнасці поўную рэалізацыю закладзеных у ім прыродай, космасам, Богам патэнцый, інтэлектуальных, мастацкіх, сацыяльна-вытворчых мажлівасцяў. Толькі дзяржаўнасць, уласная гаспадарственнасць у стараліцвінскім разуменні гэтага паняцця — надзейны шчыт абароны этнасу ад дэструктыўных сілаў, гарант вечнага быцця яго. У кнізе змешчаныя нарысы-партрэты асобных палітыкаў, непасрэдных творцаў беларускай дзяржаўнасці. Асноўны ж корпус кнігі складаюць артыкулы, міні-манаграфіі, эцюды, прысвечаныя жыццю і дзейнасці вучоных, якія выпрацоўвалі канцэпцыі гістарычнага шляху беларускага народу, яго культуры, літаратуры.
Няма на складзе
Сяднёў Масей
На падставе ліставання і аўтарскіх тэкстаў у кнізе паўстае разнастайная і супярэчлівая постаць эміграцыйнага пісьменніка Масея Сяднёва. Аўтар-укладальнік — нью-ёркскі архівіст Лявон Юрэвіч — скіроўвае погляд чытача на розныя аспекты жыцця і творчасці дзеяча.
Digest of the literary and art magazine “Dziejasłoŭ”. Літаратурна-мастацкі часопіс “Дзеяслоў” выпусціў дайджэст тэкстаў са сваіх апошніх нумароў у перакладзе на англійскую мову. Паэзія, проза, эсэістыка, крытыка, кніжныя навінкі – тут прадстаўлены ўсе жанры, якія ёсць у часопісе.
Няма на складзе
Васючэнка Пятро
Артыкулы, эсэ, пятрогліфы. — Мінск: Галіяфы, 2009. — 200 с. — (Другі фронт мастацтваў). Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці.
Аўтары нумару: Васіль Быкаў, Аксана Данільчык, Леанід Дранько-Майсюк, Наста Кудасава, Алесь Пашкевіч, Іна Снарская, Уладзімір Сцяпан ды іншыя.
Няма на складзе
Другі выпуск беларускага біяграфічнага альманаха “Асоба і час” складаецца з матэрыялаў, прысвечаных як шырока вядомым у нашай гісторыі князю Вітаўту Вялікаму, пісьменнікам Уладзіміру Караткевічу, Васілю Быкаву і Максіму Лужаніну, архітэктару Івану Жалтоўскаму, гэтак і сціплым грамадзянам Беларусі, успаміны і дзённікі якіх дапамагаюць лепш зразумець іхны час.
Сінькова Людміла
Кніга доктара філалагічных навук, прафесара Людмілы Сіньковай прысвечаная літаратурнаму працэсу познесавецкіх і паслясавецкіх часоў на Беларусі. Разглядаюцца праблемы суадносін масавай і элітарнай літаратуры, фактаў з мастацкім вымыслам у прозе, метадалогіі сучасных літаратуразнаўчых даследаванняў, сучаснай літаратуры на беларуска-польскім памежжы. Аналізуюцца творы Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Святланы Алексіевіч, а таксама іншых пісьменнікаў і даследчыкаў прыгожага пісьменства.
Няма на складзе
У кнізе прыводзяцца выбраныя тэксты для чытання і аналізу. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца мастацкім словам, пытаннямі беларускай і сусветнай літаратуры і культуры.
Саламевіч Янка
Слоўнік змяшчае 20 250 расшыфраваных псеўданімаў і крыптанімаў беларускіх літаратараў, грамадска-палітычных і культурніцкіх дзеячоў ад XVI да канца XX стагоддзя. Ён абымае ўсе публікацыі на беларускай мове, у тым ліку нашай дыяспары, а таксама публікацыі на польскай і рускай мовах, якія выходзілі ў Беларусі. Агульная структура слоўніка адпавядае прынятай у сусветнай практыцы сістэме падачы матэрыялаў такога тыпу.
Няма на складзе
Юрэвіч Лявон
"Відымусы" нью-ёрскага архівіста Лявона Юрэвіча, паводле словаў Ганны Кісліцынай, уяўляюць з сябе новы жанр для беларускай літаратуры і літаратуразнаўства, хоць і называюцца старым словам у значэнні "копіі, выпіскі". Кніга складаецца з невялікіх выпісаў-цытатаў з апублікаваных і неапублікаваных дакументаў, часам з аўтарскімі каментарамі. Запісы прысвечаныя літаратуры, гісторыі, штодзённасці, як эміграцыйнай, гэтак і метрапольнай беларускай.
Няма на складзе
Матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5—6 лютага 2008 г.) / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В. А. Максімовіч. — Мінск: Беларуская навука, 2008. — 295 с.
Няма на складзе
Самойла Уладзімір
Гэта складзены ўпершыню зборнік працаў апекуна Янкі Купалы, выдатнага літаратурнага крытыка і філосафа. У выданне ўвайшлі рэцэнзіі на зборнікі Я. Купалы, К. Сваяка, Н. Арсенневай, перыёдыкі і асобныя творы аўтараў 1920—1930-х гг. Таксама ў кнізе можна знайсці філасофскія эсэ, у тым ліку найбольш важнае “Гэтым пераможаш!”, некаторыя лісты Уладзіміра Самойлы, публікацыі, прысвечаныя яго біяграфіі і творчасці, ды інтэрвʼю з сынам дзеяча.
Няма на складзе
Сваяк Казімір
У кнізе ўпершыню максімальна поўна сабрана творчая спадчына беларускага каталіцкага святара Кастуся Стэповіча, вядомага як выдатны беларускі паэт Казімір Сваяк (1890–1926).  Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Ластоўскі Вацлаў
Вацлаў Ластоўскі — адзін з найярчэйшых прадстаўнікоў таго пакалення, якому давялося дабівацца для Беларусі права заняць “свой пачэсны пасад між народамі”. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі, створаная Вацлавам Ластоўскім, дасюль застаецца надзвычай запатрабаванай і ніколькі не страціла сваёй актуальнасці ды каштоўнасці як навуковае і прэзентацыйнае выданне, якое больш за 85 гадоў чакала свайго перавыдання.
Адамовіч Антон
У гэтым выданьні, якое знаёміць чытача з малавядомымі старонкамі гісторыі беларускай літаратуры, у храналягічным парадку зьмешчана пераважная бальшыня матэрыялаў, якія можна аднесьці да літаратуразнаўчай спадчыны Антона Адамовіча (1909 – 1998).
Няма на складзе
Аўтарамі юбілейнага, 100-га, нумару “Дзеяслова” сталі тыя ж, хто быў і ў першым нумары, толькі ўжо з новымі тэкстамі. Сярод іх: Святлана Алексіевіч, Алесь Асташонак, Леанід Дранько-Майсюк, Анатоль Кудравец, Ніна Мацяш, Уладзімір Някляеў, Алесь Разанаў ды іншыя.
Аўтарамі 101-га нумару “Дзеяслова” сталі Валянціна Аксак, Вольга Гапеева, Васіль Гігевіч, Сяргей Кавалёў, Павал Касцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Вітаўт Чаропка ды іншыя.