Проза
Няма на складзе
Змешчаныя ў нумары проза Кірыла Дубоўскага, Паўла Анціпава, філасофскае эсэ Вольгі Ціхановіч, паэзія Насты Манцэвіч, Ірыны Барысевіч, Міхаіла Бараноўскага, пераклады з Ціма Пірса, Германа Гесэ ды шматлікія іншыя творы звяртаюцца да тэмы крызісу: фінансавага, творчага, эмацыйнага ды любога іншага, на які толькі здольны чалавек.
Няма на складзе
Гэтую кнігу Алеся Разанава складаюць гутаркі, выступы, нататкі на палях прачытаных вершаў. Істотнае — іхны змест.
Няма на складзе
У кнізе выдатнага беларускага літаратара Вячаслава Адамчыка (1933—2001) сабраныя апавяданні апошніх гадоў жыцця. Аўтар склаў зборнік літаральна за некалькі месяцаў да смерці. Проза Адамчыка вылучаецца шчырасцю, тонкім лірызмам і своеасаблівай дасканалай моваю.
Няма на складзе
У гэтую кнігу ўвайшлі "Піліпікі" — карацелькі, напісаныя Барысам Пятровічам "сто гадоў таму", — як першая спроба прышчапіць Хармса на беларускую мову... Для шырокага кола чытачоў — у аўтобусах, тралейбусах, метро, цягніках і іншых сродках баўленьня часу між працай і домам. Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
А. Мрый — Андрэй Антонавіч Шашалевіч (1893—1943) — адзін з самых папулярных у Беларусі пісьменнікаў 1920-х гадоў. Ягоная творчасць вызначалася яркай сатырычнай накіраванасцю, арыгінальнасцю сюжэтаў, вобразнасцю мовы, сацыяльнай выразнасцю персанажаў.
Няма на складзе
"Сiдхартха" ў 1970‑я карысталася вялiкай папулярнасцю сярод моладзi. Бо аўтар Гесэ (1877—1962) у свой час пакiнуў сям’ю, жыў у асяроддзi самай беднай касты ў Iндыi, пазнаў любоў, але ж адмовiўся ад жанчыны, разбагацеў, потым адмовiўся i ад вялiкiх грошай... Мо такiм чынам i можна стаць Нобелеўскiм лаўрэатам?
Няма на складзе
Казка "Сярэбраная табакерка" ўваходзіць у літаратурную спадчыну класіка беларускай літаратуры і любімага многімі пакаленнямі чытачоў пісьменніка Змітрака Бядулі. Просты і паэтычны твор вызначаецца яркасцю і сакавітасцю мовы.
Няма на складзе
У кнігу беларускага пісьменніка Алеся Гаруна (сапр.: Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі, 1887—1920) увайшлі найлепшыя вершы розных гадоў і п’еса для дзяцей “Датрымаў характар”.
Няма на складзе
Творы фіналістаў конкурсу маладых літаратараў да стагодзьдзя газэты “Наша Ніва”.
Няма на складзе
Адну з найважнейшых старонак беларускага народнага эпасу складаюць легенды — невялікія фальклорныя або літаратурныя апавяданні, у аснове якіх ляжаць аповеды пра нейкую незвычайную падзею або гераічны ўчынак выдатнага чалавека. У гэты зборнік увайшлі малавядомыя шырокаму чытачу творы, дзе падаюцца старажытныя міфалагічныя ўяўленні пра паходжанне Сусвету, Зямлі, чалавека, раслін, жывёл…
Няма на складзе
У кнігу выбраных твораў аднаго з пачынальнікаў новай беларускай прозы Ядвігіна Ш. – Антона Іванавіча Лявіцкага (1896-1922) – увайшлі апавяданні і байкі ў прозе, першы беларускі раман "Золата", паэма "Дзед Завала", нарысы, успаміны, артыкулы.