Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

Мэмуары

Шабовіч Святаслаў
Кніга ўяўляе з сябе ўспаміны беларускага эмігранта, што падчас Другой сусветнай вайны страціў бацькоў і ў дванаццацігадовым узросце пакінуў Беларусь. Аўтар распавядае пра беларускае дзяцінства, тулянні па паваеннай Германіі, выезд у ЗША і ўладкаванне ў новай краіне. Успаміны адлюстроўваюць погляд на падзеі беларускай гісторыі і эміграцыі прадстаўніка пакалення Ды-Пі, на станаўленне светапогляду якога значны ўплыў зрабіла жыццё ў лагерах для перамешчаных асобаў.
Гэты нумар, прысьвечаны філёлягу Алене Юрэвіч (1928—2006). Друкуецца шэраг матэрыялаў, у тым ліку ўспаміны пра яе Вітаўта Кіпеля, ды бібліяграфія яе працаў.
Нумар прысьвечаны эпісталярнай спадчыне эміграцыі — часам лісты ёсьць адзінай крыніцай у вывучэньні тых ці іншых праяваў. “Эпісталярыі, як дэталізаваны адбітак адносінаў паміж аўтарам і адрасатам, шмат даюць для разуменьня часу і спэцыфікі эміграцыйнага жыцьця, тых ці іншых учынкаў у яго кантэксьце”.
Кніга “Зора Кіпель” — гэта аповед пра жыццё і дзейнасць амерыканскай беларускі, бібліёграфа, даследчыцы сярэднявечнай літаратуры. Аповед, заснаваны на яе ўласных тэкстах, успамінах пра яе, а таксама на архіве, што захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Гэтае выданне — ушанаванне памяці спадарыні Зоры (1927–2003) і вяртанне ў айчынную інтэлектуальную прастору яе да сёння належна не ацэненай літаратуразнаўчай спадчыны.
Пятровіч Барыс
Гэтая незвычайная кніга складаецца з запісаў, зробленых у далёкім студзені 1993 года, калі аўтар раптам вырашыў весці дзённік, а таксама штодзень пісаць кароткую прозу ў прыдуманых ім «жанрах». У выніку атрымаўся адзін месяц жыцця, асветлены з розных бакоў, – асабістага, грамадскага, творчага...
Кніга прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, , а таксама зборах газеты “Беларус”. Тут падаецца зрэз, асобныя ўзроўні, на якіх адбываліся кантакты паміж дыяспарай і метраполіяй: ад праваабарончай дзейнасці да пошуку сваякоў, ад афіцыйных лістоў кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь да рукапіснага аркуша з маленькай вёсачкі на ўсходзе краіны. Сабраныя разам матэрыялы адлюстроўваюць, чым жыла Беларусь, як змянялася яна ў часе і змянялася стаўленне да эміграцыі.
Віцьбіч Юрка
Кніга Юркі Віцьбіча складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства. Акампануюць ім успаміны і лісты, прысвечаныя літаратурнаму працэсу ў Беларусі ў 1920—1930­х гг. Выданне ёсць новай спробай вяртання творчай спадчыны Юркі Віцьбіча ў Беларусь і разлічана як на літаратуразнаўцаў і гісторыкаў, гэтак і на ўсіх аматараў беларускай літаратуры.
Тэма нумару: Бацькі і дзеці . Аўтары нумару : Антон Рудак, Паўліна Скурко, Васіль Герасімчык, Уладзімір Ляхоўскі, Вольга Ямкова, Аляксандр Пашкевіч, Андрэй Скурко, Віталь Чырвінскі, Яўгенія Ясько, Мікалай Кудласевіч, Аксана Данілевіч, Алесь Белы, Андрэй Вашкевіч, Святлана Курс, Аркадзь Шпунт, Аляксандр Лагуновіч-Чарапко, Юры Унуковіч, Віктар Лютынскі, Яўгенія Кулевіч, Зміцер Панкавец, Надзея Кушнер, Аляксей Шумер, Антаніна Пашкевіч, Алесь Кудрыцкі.
Аўтары нумару: Андрэй Скурко, Яўген Аснарэўскі, Святлана Курс, Сяргей Токць, Ірына Махоўская, Аляксей Бацюкоў, Алесь Белы, Васіль Герасімчык, Мікалай Кавалёў, Алесь Зімніцкі, Кастусь Касяк, Дзяніс Лісейчыкаў, Павел Каралёў, Аляксандр Гужалоўскі, Андрэй Вашкевіч, Алена Мікульчык, Андрэй Кусій, Уладзімір Караленак, Таня Скарынкіна, Алесь Кудрыцкі.
Тэма нумару: Галоўная памылка Фелікса Дзяржынскага. Аўтары нумару: Андрэй Скурко, Васіль Герасімчык, Святлана Міхайлоўская, Алесь Казакоў, Андрэй Шпунт, Алесь Белы, Ганна Севярынец, Максім Маханькоў, Паўліна Скурко, Сяргей Астанковіч, Андрэй Вашкевіч, Людміла Жук, Сяргей Шабельцаў, Уладзімір Скрабатун, Зміцер Дрозд, Святлана Брайчук, Антон Рудак, Алесь Кудрыцкі і іншыя.
Сачанка Барыс
У кнігу вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Барыса Сачанкі (1936—1995) увайшлі аповесці, апавяданні, запісы розных гадоў, напісаныя і складзеныя аўтарам у кнігу ў 90-х гадах мінулага стагоддзя. На жаль, пры жыцці Барыса Сачанкі гэтая кніга не выйшла...
Кніга прысвечаная памяці Генадзя Бураўкіна (1936—2014), вядомага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, аднаго з выбітных беларускіх паэтаў ХХ — пачатку ХХІ ст. Праз успаміны, эсэ, дзённікі сяброў і паплечнікаў паўстае вобраз Чалавека і Мастака, якога, нягледзячы на тое, што ў апошнія два дзесяцігоддзі ён не меў афіцыйнага прызнання, называлі народным паэтам.
Быкаў Васіль
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з Алесем Адамовічам “Маладыя гады” (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957—1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон
Кніга прысвечаная дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва ў эміграцыі часоў кіравання Язэпа Сажыча (1917—2007). Гэтае выданне — храналагічны і зместавы працяг папярэдніх: “Рада БНР (1947—1970)” (Мінск, 2013) і “Рада БНР (1970—1982)” (Мінск, 2014). Публікуюцца пратаколы, дакументы з дзейнасці Рады БНР 1980-х — пачатку 1990-х гг., ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы пра асобных дзеячаў.
Памук Архан
«Стамбул. Горад і ўспаміны» — адна з самых вядомых кніг славутага турэцкага пісьменніка Архана Памука. Менавіта за атмасферу Стамбула, якая прысутнічае ў творах Памука, ён і атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 2006 годзе. Пісьменнік стварыў нязвыклую кнігу: раман-аўтабіяграфія, сямейная сага, энцыклапедыя горада, альбом з цудоўнымі здымкамі і гравюрамі. Аўтар вядзе чытача за руку па сваіх любімых вулках, напоўненых гукамі і пахамі роднага горада, не бачнага турыстам, схаванага ад мімалётных разявак… Як Дублін — Джойсам, Буэнас-Айрэс — Борхесам, так Стамбул услаўлены Памукам.
Савёнак Лявон
У кнігу твораў Лявона Савёнка (1897—1974) увайшлі ўсе выяўленыя на сёння яго аўтарскія тэксты: фельетоны, нарысы, артыкулы, аповесць “Запіскі эмігранта” (“Дзённік Ів. Ів. Чужанінава”). У дадатку змешчаныя мемуары жонкі “караля фельетона” — Апалоніі Савёнак (1901—1982), дзяячкі беларускага адраджэньня пачатку XX стагоддзя.
Стагановіч Аляксандр
Кніга Аляксандра Стагановіча (1890—1988) “Успаміны пасла” распавядае пра жыццё аўтара з самага пачатку ХХ ст. да канца 1940-х гг. — эміграцыі ў ЗША. Асноўны змест мемуараў закранае грамадска-палітычныя падзеі ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, а таксама ў часы Другой сусветнай вайны. Дэталі дачыненняў палітычных лідараў, асаблівасці выбараў у польскі сойм, дзейнасць беларускага актыву ў часы акупацыі і ў пасляваеннай Германіі — усё гэта можна знайсці на старонках грунтоўна пракаментаваных успамінаў.
Бічэль Данута
Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль "Хадзі на мой голас" — гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася спн. Данута, або іхная творчасць зрабіла пэўны ўплыў на ейнае жыццё і паэзію.