Паэзія
зьніжка
Вясёлыя філасофскія вершы для дзяцей ад вядомага шведскага пісьменніка Ульфа Старка і 25 каляровых разваротаў ад выбітнай фінскай ілюстратаркі Лінды Бундэстам.
У кнігу «Зямныя эцюды», выхад якой прымеркаваны да 70-годдзя аўтара, увайшлі новыя вершы паэта, у якіх новыя перажыванні і фарбы настрояў, а таксама — адноўленыя ўспаміны аб пройдзеным ды перажытым.
Творы геніяльнага Кабзара — гэта своеасаблівыя пасланні “апостала праўды і навукі” не толькі яго землякам і сучаснікам, але і нам, сённяшнім беларусам, якіх ён вучыць любіць “свабоду, родны край і мову” (Янка Купала). Упершыню літаральна ўся ўкраінскамоўная паэзія Тараса Шаўчэнкі прадстаўлена ў класічных перакладах на беларускую мову.
Упершыню ўвазе беларускага чытача прадстаўленыя вершы знанай і папулярнай польскай паэткі XX стагоддзя Галіны Пасвятоўскай. Яе непаўторная, глыбока інтымная і кранальная лірыка не пакіне абыякавымі аматараў прыгожага пісьменства.
Гэтая кніга – амаль поўнае зьліцьцё аўтарскага голасу з наўкольнымі зыкамі: шаргаценьнем лістоты, яблыкападам, рэхам зьдзічэлых садоў. Але найперш – з птушынымі сьпевамі. І пераўвасабленьнем ва ўлюбёных арлоў, шлюбныя гульні якіх выкрасаюць у небе абрысы васьмёрак. Восем – лічба, за якою бясконцасьць.
У кнізе змешчаныя пераклады Кастуся Цвіркі польскамоўных паэтаў XIX стагоддзя, пераважна нараджэнцаў Беларусі: Францішка Карпінскага, Юльяна Урсына Нямцэвіча, Яна Чачота, Тамаша Зана, Ануфрыя Петрашкевіча, Антонія Гарэцкага, Яна Баршчэўскага, Міхала Рукевіча, Аляксандра Ходзькі, Антонія Эдварда Адынца, Ігната Легатовіча, Тадэвуша Лада-Заблоцкага, Уладзіслава Сыракомлі, Адама Плуга.
Гэтая кніга — і пэўнае падсумаванне, і працяг шляху паэта, які запомніўся чытачам адметнай вобразнасцю, яскрава-нацыянальнай метафорыкай, пазбаўленай мудрагельства філасафічнасцю. “Паэтычнае мысленне Міхася Скоблы цэласнае, у ім не разарваныя зямля і неба, жыццё і смерць, карані і вецце; там усё жывое, і ўсё — адно ў адным” (У. Някляеў). Асобны раздзел склалі пераклады з польскай, украінскай і літоўскай паэзіі.
Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў” папоўнілася новым выданнем — у “Кнігазборы” выйшаў другі паэтычны зборнік Наталлі Русецкай, якую чытацкая публіка ведае як перакладчыцу і даследніцу шматмоўнай даўняй беларускай літаратуры. Гэтым разам пані Наталля выступае як аўтарка вершаў.
У кнігу Анхелы Эспіноса Руіс “Колер крылаў” увайшлі паэтычныя творы (як новыя, так і выбраныя з ранейшых кніг), а таксама апавяданні, калумністыка. Асобным раздзелам прадстаўлены пераклады з бенгальскай, ангельскай, іспанскай, польскай, рускай, чэшскай і японскай моў. Літаратурная прэмія Міхася Стральцова 2019 года!
Пётра Мурзёнак вядомы найперш як палымяны публіцыст і захоплены гісторык. Новая кніга адкрывае нам Мурзёнка-паэта.
У гэтай кнізе магілёўскага паэта Паўла Данілава сабраны яго лепшыя вершы аб жыцці, каханні, малой радзіме. Кніга працятая самабытнасцю чалавека Прыдняпроўскага краю. Не апошняе месца ў ёй нададзена і творам гістарычнай тэматыкі.
Кнігу “Маё невымаўля” склалі вершы паэткі, напісаныя ў 2011—2015 гадах. За гэты зборнік аўтарка атрымала прэмію "Кніга году 2016" .
Паэзія Ванды Марцінш душ Рэйш дужа рэдкая, анамальная з’ява. Свае вершы Ванда Марцінш праз усё жыццё пісала “ў стол”, “для сябе”, “для душы”, пісала, арыентуючыся хіба на беларускую й замежную класіку. І гэтая “ізаляцыя” толькі пайшла ёй на карысць. Калі я ўпершыню прачытаў творы паэткі, мне здалося, што я чытаю нейкую “прапушчаную” старонку беларускай класікі…
Творчасць Алега Мінкіна прагучала яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка, прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным перажыванні. Гэтая кніга віленскага беларуса Алега Мінкіна — збор найлепшых ягоных твораў у лірыцы, кароткай прозе і перакладах.
Дэбютны зборнік вершаў Алеся Замкоўскага — гэта лірычны відарыс узнёслых вандровак неспакойнай душы аўтара па свеце пачуццяў, роздумаў, трызненняў і мар. Сонца, поўня, неба, зоры, вада, вясна, восень, зіма, дзень і ноч, анёлы, каханая — яго галоўныя спадарожнікі на абраным паэтычным шляху. Зборнік складаюць вершы, напісаныя на працягу апошніх 15 гадоў.
У кнігу вядомага беларускага празаіка Міколы Гіля ўвайшлі... вершы, напісаныя ў апошнія гады і ў далёкія — 70-я мінулага стагоддзя. Лірычныя і філасофскія радкі — развагі пра сучаснасць і сучаснікаў з вышыні пражытых гадоў.
Жыццё як падарожжа — тэма кнігі паэзіі Юрася Шамецькі “Непрадказальнае”. Лірычныя вершы аўтара дазваляюць лепей адчуць глыбіню і непрадказальнасць вечнага, пераканацца ў чыстых і вабных імкненнях любові, паверыць у выратавальнасць і шматграннасць хараства.
“Новая зямля” —эпічная паэма, напісаная Якубам Коласам у 1911—1923 гадах, першы беларускі буйны эпічны твор. У паэме перад чытачом паўстае маніфест магчымасці годнага быцця, міру і дабрабыту, магчымасці, якую дае зямля — месца і стымул жыццятворчасці для кожнага сумленнага беларуса. З’явіўшыся ў тыя часы, калі фармаваўся філасофскі падмурак нацыянальнае ідэі нашае дзяржавы і будучыня яе народу, за “Новай зямлёй” стала замацоўваецца эпітэт энцыклапедыі жыцця беларускага сялянства канца XIX — пачатку XX стагоддзяў.