Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Паэзія

зьніжка
Сцебурака Усевалад
Густоўна выдадзены і невялікі аб‘ёмам, гэта трэці зборнік вершаў Усевалада Сцебуракі. Зборнік мае два раздзелы – “Вуліцы сталіцы” і “Сцяжыны правінцыі”. Пейзажныя замалёўкі суседнічаюць з творамі іранічнай скіраванасці. Асобнае важкае месца займаюць патрыятычныя вершы. Скрозь увесь зборнік праходзіць тэма любові – да жанчыны, да сяброў, да роднага краю. Кніга мае прысвячэнне: “Родным па духу і крыві”.
Бесчастный Евгений
Дебютную книгу Евгения Бесчастного составили стихи, написанные в 2011—2016 годах. Это небольшие истории, где на фоне пейзажей Бреста и Минска через метафизику современных реалий и драматизм неразрешимых конфликтов — внутренних и внешних — автор пытается выразить потаенную суть обыденных явлений, выйти за грань видимого мира и понять свои роль и место в нем.
Няма на складзе
Комар Ганна
У дэбютную кніжку паэзіі Ганны Комар увайшлі выбраныя дзіцячыя і дарослыя страхі паэткі. Гэтыя вершы, народжаныя з няўмення ездзіць на ровары і спавітыя паэтыкай сэлфхарму, хвалююць, бянтэжаць, раздражняюць, пужаюць, не пакідаюць абыякавымі, абяцаюць надзею. Уважлівыя даследаванні ценяў вар’яцтва на тле кожнага кахання, сяброўства, падарожжа ці дзіцячага ўспаміну даводзяць, перадусім, безумоўную каштоўнасць каханых, сяброў, падарожжаў і ўспамінаў.
Няма на складзе
Ігнацюк Алена
У вершах новай кнігі Алены Ігнацюк рэальнасць трапляе ў свет фантазіі лірычнай гераіні і набывае адваротны змест, нечаканыя формы. Для філасофскага асэнсавання быцця, для пошукаў ідэальнага хараства, для размовы з паэзіяй паэтка абрала імпрэсіяністычную манеру пісьма, асацыятыўную вобразнасць і галоўнае — шчырасць.
Ярац Віктар
У кнігу «Зямныя эцюды», выхад якой прымеркаваны да 70-годдзя аўтара, увайшлі новыя вершы паэта, у якіх новыя перажыванні і фарбы настрояў, а таксама — адноўленыя ўспаміны аб пройдзеным ды перажытым.
Няма на складзе
Зярнятка
Кніга скіравана на развіццё мовы, творчых здольнасцей, эстэтычнае выхаванне дашкольнікаў і малодшых школьнікаў на аснове літаратурнага матэрыялу: твораў класікаў беларускай літаратуры і сучасных айчынных пісьменнікаў, а таксама твораў вуснай народнай творчасці. У ёй выкарыстаны вершы, апавяданні, казкі, загадкі, прыпеўкі, калыханкі, гульні, прымаўкі, прыказкі, хуткагаворкі.
Сцяпан Уладзімір
Зборнік Уладзіміра Сцяпана — кароткія паэтычныя тэлеграмы з трох радкоў. Яны — як фотаздымкі, якія фіксуюць розныя моманты жыцця. Кожны верш з сямнаццаці складоў – спроба знайсці паэзію ў самым звычайным і будзённым.
Няма на складзе
ა Бураўкін Генадзь
У кнігу паэта Генадзя Бураўкіна, аднаго з найяскравейшых прадстаўнікоў славутага “філалагічнага пакалення”, увайшлі выбраныя вершы апошняга часу — 2010—2013 гадоў, большасць з якіх друкуецца ўпершыню. Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Русецкая Наталля
Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў” папоўнілася новым выданнем — у “Кнігазборы” выйшаў другі паэтычны зборнік Наталлі Русецкай, якую чытацкая публіка ведае як перакладчыцу і даследніцу шматмоўнай даўняй беларускай літаратуры. Гэтым разам пані Наталля выступае як аўтарка вершаў.
Няма на складзе
Шамецька Юрась
Жыццё як падарожжа — тэма кнігі паэзіі Юрася Шамецькі “Непрадказальнае”. Лірычныя вершы аўтара дазваляюць лепей адчуць глыбіню і непрадказальнасць вечнага, пераканацца ў чыстых і вабных імкненнях любові, паверыць у выратавальнасць і шматграннасць хараства.
Няма на складзе
Дэбіш Васіль
У кнігу ўвайшлі некалькі сотняў аўтарскіх вершаў на тэму філасофіі жыцця, нацыянальнай ідэнтычнасці, кахання, беларускіх святаў і традыцый. Выданне складаецца з пяці раздзелаў, у кожным з якіх можна знайсці ўзоры філасофскай, пейзажнай, любоўнай, грамадзянскай лірыкі. Аўтар аддае перавагу класічнаму рыфмаванаму вершу, а завяршаецца новы зборнік “жвірынкамі” — паэтычнымі мініяцюрамі.
Няма на складзе
Аксак Валянціна
Гэтая кніга Валянціны Аксак — свет несвядомай прыроды, першароднага граху і безабароннай душы. Свет, у якім згубіліся словы і знайшоўся сэнс. “Дзікая сліва” — шостая кніга паэткі, у якой валадарыць шостае пачуццё.
Няма на складзе
Колас Якуб
Паэма пра падзеі Першай сусветнай вайны, удзельнікам якіх быў сам Якуб Колас. Асабіста ўбачанае і перажытае ім стала гарантам праўдзівага адлюстравання народнай трагедыі, а талент забяспечыў высокі ўзровень мастацкай дасканаласці твора.
Няма на складзе
Мартысевіч Марыя
У другую кнігу Марыі Мартысевіч увайшлі яе ўласныя вершы і вершы замежных паэтаў, пераствораныя ёй па-беларуску. Кніга таксама змяшчае два адносна вялікія тэксты: другое (папраўленае і дапоўненае) выданне паэмы “Сястра Зоя і Канец Свету” і новую драматычную паэму “Амбасада”.
Няма на складзе
Глобус Адам
Адам Глобус – паэт і мастак. Ягоныя вершы перакладаліся на самыя розныя мовы, а ягоныя карціны і графіка знайшлі прытулак не толькі ў прыватных зборах, але і ў музеях. Зборнік "Анёл" складзены з казачных верлібраў пра Анёла і з экспрэсіўных малюнкаў аўтара. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Няма на складзе
Галубовіч Леанід
Зборнік змяшчае ў сабе найлепшыя вершы аўтара (па яго версіі), напісаныя за трыццаць пяць гадоў, што ўваходзілі ў шэсць яго папярэдніх кніжак, а таксама “зацемкі з левай кішэні” з аднайменнага выдання, якія тычацца літаратурнай творчасці. Зрытмізаваная сэрцам і зарыфмаваная душой зямная філасофія жыцця разлічана на вузкае кола абазнаных прыхільнікаў краснага пісьменства.
Няма на складзе
Кулікоў Ігар
У кнізе сабраныя вершы, напісаныя ў 2011—2013 гадах. Кніга таксама ўключае два пераклады са старажытных моваў і слоўнік словаў, якія могуць падацца чытачу незразумелымі. “Свамова” — гэта не ўласная мова аўтара, а новае бачаньне беларускай мовы, якое сягае сваімі каранямі ў індаеўрапейскае мінулае і ідэал якога — чысціня.
Кулікоў Ігар
Паэзія Ігара Кулікова – дасканалы, насычаны сэнсамі і алюзіямі лябірынт, у якім сам аўтар выконвае ролі Тэзэя, Мінатаўра, і крыху (эпізадычна) Арыядны. Перад намі, па сутнасьці, жанр паэтычнай імплозіі: старажытны міт (ці міты?) узрываецца ўнутар самога сябе, зацягваючы ў вір канцэптуальнай эмоцыі выпадковыя словы, паўзы і знакі прыпынку. Чытач тут зусім не абавязковы, хаця й нялішні.