Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Паэзія

Пятровіч Барыс
У кнігу Барыса Пятровіча ўвайшлі ўпершыню сабраныя разам фрэскі, у якіх верлібры дапаўняе рытмізаваная проза.
Купала Янка
Факсымільнае выданьне другога зборніка паэта, які выйшаў у 1910 годзе ў Пецярбурзе.
Эспіноса Руіс Анхела
У Гішпаніі, так скажам, — гішпанкай меней, гішпанкай болей… Куды больш істотна тое, што не адно для мяне, а шмат для каго на паэтку з андалускай Малагі паболела Беларусь. (Уладзімер Някляеў).
Бараноўскі Міхал
Вершы. — Мінск : Кнігазбор,  2016. — 56 с. : іл. ( Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; Пункт адліку).
Ліпай Алесь
“Абдымкі” — гэта своеасаблівае шасьцікніжжа, утворанае паэтычнымі разьдзеламі, кожны зь якіх мае сваю скразную тэму, сваю стылістыку і сваю назву.
Барадулін Рыгор
Выдавецтва “Кнігазбор” перавыдала дзіцячую кнігу вершаў Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”. Упершыню кніга пабачыла свет у 1994 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Той наклад у пяцьдзясят тысяч асобнікаў адразу стаўся рарытэтам. Гэты на некалькі парадкаў меншы, але выклікае нашмат больш пытанняў у маленькіх чытачоў.
Мартысевіч Марыя
У другую кнігу Марыі Мартысевіч увайшлі яе ўласныя вершы і вершы замежных паэтаў, пераствораныя ёй па-беларуску. Кніга таксама змяшчае два адносна вялікія тэксты: другое (папраўленае і дапоўненае) выданне паэмы “Сястра Зоя і Канец Свету” і новую драматычную паэму “Амбасада”.
Церашкова Алена
У гэтай кніжцы сабраныя кароткія вершыкі, а ў канцы кожнага — англійскае слова. Прыгадаў вершык — рыфма дапаможа табе ўзгадаць i замежнае слова. Чым болей слоў ты запомніш, тым прасцей будзе табе загаварыць па-англійску.
Канановіч Ігар
У дэбютным зборніку “Астэроід” увазе чытача прапаноўваюцца выбраныя творы, створаныя аўтарам цягам апошніх сямі гадоў. У трох раздзелах “Мір, падобны да раю”, “На арбіце тваёй”, “Бог ёсць зіма” змешчаныя вершы ў класічнай манеры, якія напоўніцу раскрываюць унутраны свет шчырай душы паэта, што гартуецца ў пакутах, спасцігаючы вечныя ісціны: паклікання, кахання і зямнога прызначэння чалавека.  Застаўся апошні асобнік .
Плотка Алесь
Алесь Плотка — аўтар. Нарадзіўся ў чарнобыльскай зоне за саветамі. Байсан — альтэр-эга. Увасабленне беларусаў версіі 2.0. Вершніца — муза. Застанецца на вокладках кніг пасля смерці аўтара.  Наклад кнігі цалкам прададзены .
Сцебурака Усевалад
У кнігу ўвайшлі вершы і малая проза, створаныя аўтарам цягам апошніх гадоў, а таксама выбраныя творы з папярэдняй кнігі вершаў “Крушня”.
Сыс Анатоль
“Берагі майго юнацтва” — цудам ацалелы паэтычны зборнік Анатоля Сыса, у які ўвайшлі вершы пазнейшых часоў…
Упершыню пад адной вокладкай змешчаныя творы 61 беларускай паэткі, напісаныя ў “міжваенны” перыяд — з 1918 па 1941 г., што стварае панараму літаратурнага жыцця эпохі.
Пищик Александр
Дебютная книга стихов молодого витебского автора. Произведения, включённые в сборник, — это лирические зарисовки на те темы, которые волнуют современную молодёжь: смысл жизни, любовь, осознание себя в этом мире, уникальность каждой личности и др. Стихи А. Пищика пронизаны чувством причастности к традициям мировой культуры. Однако в этих произведениях нет проповедничества и назидательности. Каждое произведение — напряжённая работа мысли и чувства, а выводы и мораль автор отдаёт в руки читателей.
Снарская Іна
“Вогнепаклонніца” — восьмая кніга паэткі, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-ўкраінскім бязмежжы. Гэта кніга пра любоў, любоў маладую і сталую — да свайго карэння, роднай зямлі, дарагіх людзей і ўсяго жывога.
Сільнова Людка
Вершы з гэтай кнігі Людкі Сільновай прысвечаныя ўзаемаадносінам чалавека і цывілізацыі, з аднаго боку, і чалавека і прыроды, з іншага. Свет трансфармуецца. Ці застаецца ў ім досыць вольнага месца для шчырасці, кахання, сяброўства, чалавечай годнасці і пачуцця бяспекі? Разам з героямі, якія паўстаюць часам нават з сівой даўніны і легендаў, аўтарка даследуе ролю асобнага чалавека ў жыцці сучаснага вялікага горада і інфармацыйнага грамадства. На дапамогу ёй прыходзяць здабыткі сучаснай навукі, музыка і ўласная “тэхніка дэтэктыўнага пісьма”...
Гапеева Вольга
Гэтая кніга Вольгі Гапеевай пашырае межы ўсведамлення штодзённасці, дзе словы і значэнні ўглядаюцца адно ў адно ў надзеі пазбегнуць самоты. Гэта своеасаблівая граматыка ўзаемін чалавека з сусветам праз мову. Сімвалічнасць снегу, якая пранізвае кнігу наскрозь, выклікае бязмежнасць інтэрпрэтацый паэзіі Вольгі Гапеевай.
Гапеева Вольга
“Дзве Авечкі” – гэта паэма для дзяцей і дарослых, якія не перасталі ўспрымаць свет дзіцячымі вачыма. Вольга Гапеева распавядае тры гісторыі, галоўнымі гераінямі якіх з’яўляюцца дзве авечкі. Тут знойдзецца месца для захапляльных падарожжаў і новых сяброў. Выдатныя ілюстрацыі Марты Герашчанкі дапамагаюць стварыць чароўную атмасферу казачнага свету. У якасці дадатку ў кніжку ўключаны ілюстрацыйны слоўнік, які можа выкарыстоўвацца як лемантар.