Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Пераклады

Ісігура Кадзуа
“Не адпускай мяне” — раман вядомага брытанскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2017 года Кадзуа Ісігура. Паводле версіі аўтарытэтнага часопіса «Time», увайшоў у лік ста найлепшых англамоўных раманаў за апошняе стагоддзе.
Няма на складзе
Копер Славамір
“Жанчына – таксама чалавек”. Цікавы і крыху іранічны погляд на жаночыя праблемы. Гісторыя змагання жанчын за раўнапраўе і цэлая галерэя яскравых, неадназначных постацей.
Пясецкі Сяргей
«Запіскі...» з’яўляюцца адным з найбольш паслядоўных, знішчальных, бескампрамісных, але ў той жа час таленавітых і па-сапраўднаму смешных (гумар, што праўда, «чорны») прыкладаў сатырычнага адлюстравання антычалавечай сутнасці таталітарнай савецкай сістэмы.
Старк Ульф, Бундэстам Лінда
Вясёлыя філасофскія вершы для дзяцей ад вядомага шведскага пісьменніка Ульфа Старка і 25 каляровых разваротаў ад выбітнай фінскай ілюстратаркі Лінды Бундэстам.
Лундберг Сара
Кнігу шведскай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг "Птушка ўва мне ляціць куды захоча" у 2018 годзе атрымала прэстыжную шведскую прэмію Аўгуста і была прызнанай найлепшай дзіцячай кнігай году ў Швецыі. Гэта гісторыя дзяўчынкі, якая марыць з'ехаць з дому, каб вучыцца і стаць мастачкай, натхнёная жыццём і творчасцю шведскай мастачкі Бэрты Хансан.
Няма на складзе
Рэйн Леанід
У кнізе разглядаецца адносна мала даследаваная з’ява перыяду Другой сусветнай вайны — калабарацыя мясцовага насельніцтва Беларусі з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Зроблена спроба прааналізаваць калабарацыю як з’яву. Аналіз калабарацыі выяўляе таксама матывы паводзінаў людзей і рэакцыю грамадства, якое апынулася ў экстрэмальным, ненармальным становішчы.
Сарамагу Жазэ
“Пячора” — раман знакамітага партугальскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1998 года Жазэ Сарамагу (1922–2010). У творы пісьменнік звярнуўся да міфа аб пячоры Платона. Сям’я вясковых ганчароў прадае свой посуд у аграмадным Цэнтры, дзе людзі жывуць, працуюць, наведваюць крамы. Але іх вырабы не патрэбны ў горадзе — посуд перасталі пакупаць. Хутка і ганчары становяцца жыхарамі Цэнтра. Пераезд памяняе жыццё цэлай сям’і.
Жадан Сяргій
Студзень 2015-га. Данбас. Паша, настаўнік адной са школ, назірае, як лінія фронту няўхільна набліжаецца да яго дому. Так сталася, што ён вымушаны перасекчы гэтую лінію. Каб потым вярнуцца назад. І для гэтага яму трэба па меншай меры вызначыцца, на якім баку знаходзіцца ягоны дом… Найлепшая кніга 24-га Форуму Выдаўцоў у Львове ў намінацыі “Сучасная украінская проза” (2017).
Вісландэр Юя, Гефенблад Лота
У кнізе пра дзяўчынку Ёрдзіс шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр узгадвае сваё дзяцінства ў 1950-х гадах у Швецыі. Ёрдзіс жыве ў адным з раёнаў Стакгольма Хагалундзе разам з мамай, татам, сястрой і бабуляй. Дзяўчынка распавядае нам пра розныя цікавыя здарэнні са свайго жыцця.
Холе Стыян
Гарман упершыню збіраецца ў школу, гэта яго апошнія летнія дзянёчкі свабоды і цудоўнай безадказнасці. Ён збянтэжаны і разгублены. А тут яшчэ і пажылыя цётачкі, якія прыязджаюць з “чужога часу” і прывозяць кожнае лета з сабою “раматус, артрыт і міндальны пірог”. Гарман разглядае цётчыны зубныя пратэзы і распытвае цётачак пра смерць, час і страхі, якія хаваюцца ўнутры кожнага з нас.
Енджэеўска-Врубель Раксана
У кнізе польскай дзіцячай пісьменніцы Раксаны Енджэеўскай-Врубель вы пазнаёміцеся з незвычайнымі сябрамі – сабакам-песімістам Іпалітам Шлангам і катом-аптымістам Алаізіем Кацялком. Гісторыі, у якія яны трапляюць, здараюцца з кожным з нас. Як жа Іпаліт і Алаізій знаходзяць рашэнні сваіх праблем?
Ман Томас
Стваральнік “інтэлектуальнага рамана”, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1929 года Томас Ман (1875–1955) быў бясспрэчным майстрам у навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы з’яўляюцца ўзорамі глыбокага псіхалагізму, бездакорнай архітэктонікі, дзівоснай гармоніі нацыянальнага і агульна чалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага. Сярод твораў кароткай прозы Мана ёсць сапраўдныя шэдэўры; да іх адносяцца перш за ўсё “Трыстан”, “Тоніа Крэгер” і “Смерць у Венецыі”, якія публікуюцца ў гэтай кнізе.
Няма на складзе
Капусцінскі Рышард
Кніга пра афрыканскі космас, усё яшчэ не дарэшты зведаны і зразумелы еўрапейцам. Там велічная прыгажосць прыроды суседнічае з дзікунскім убоствам чалавечага жыцця. Цень і вада каштоўнейшыя за ўсе скарбы свету. І расавыя забабоны мацнейшыя чым дзе.
Остэн Джэйн
“Пыха і перадузятасць” — другі раман англійскай пісьменніцы Джэйн Остэн (1775–1817), які выйшаў у 1813 годзе, адзін з самых папулярных у свеце твораў англійскай літаратуры. Паўплываў на развіццё жанру любоўнага рамана і зрабіўся адным з самых яркіх яго ўзораў. Вылучаецца непаўторнай остэнаўскай іроніяй і можа лічыцца энцыклапедыяй жыцця дробнапамеснага англійскага дваранства на мяжы ХVІІІ і ХІХ стагоддзяў.
Шаўчэнка Тарас
Творы геніяльнага Кабзара — гэта своеасаблівыя пасланні “апостала праўды і навукі” не толькі яго землякам і сучаснікам, але і нам, сённяшнім беларусам, якіх ён вучыць любіць “свабоду, родны край і мову” (Янка Купала). Упершыню літаральна ўся ўкраінскамоўная паэзія Тараса Шаўчэнкі прадстаўлена ў класічных перакладах на беларускую мову.
Няма на складзе
Гаічак Iржы
Раман Іржы Гаічка “Рыбіна кроў” — гэта гісторыя разбурэння сям’і ў перыяд вялікіх сацыяльных узрушэнняў канца дваццатага стагоддзя і гісторыя разбурэння вёскі, якая пала ахвяраю будаўніцтва атамнай электрастанцыі. “Рыбіну кроў” можна чытаць як аповед аб змаганні маленькіх людзей з вялікай уладай і як аповед аб змаганні маленькіх людзей за сваю ідэнтычнасць, сваё месца ў часе і прасторы. I ў першым, і ў другім выпадку беларускі чытач знойдзе шмат паралеляў з уласным жыццём.
Гары Рамэн
У сваім аўтабіяграфічным рамане, які набыў сусветную вядомасць, знакаміты французскі пісьменнік Рамэн Гары згадвае дзяцінства ў Вільні і Варшаве, юнацтва ў Ніцы, маладосць у Афрыцы і Англіі падчас другой сусветнай вайны. Ён робіць усё, каб выканаць абяцанне і апраўдаць матчыну самаахвярнасць і бязмежную любоў. Маці верыла, што аднойчы яе сын стане французскім амбасадарам, кавалерам Ганаровага легіёна, знакамітым пісьменнікам. Усе прароцтвы здзейсніліся…
Раманюк Дзяніс
Альбом “Беларусь” складаецца з пяці раздзелаў, што маляўніча і густоўна знаёмяць чытача з перлінамі гісторыі, народнага мастацтва, архітэктуры, прыроды і сталіцай Мінскам.