Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Публіцыстыка

Багдановіч Ірына
Кніга Ірыны Багдановіч прысвечаная тром Музам яе творчасці — паэтычнай, перакладчыцкай і літаратуразнаўчай. Выданне склалі новыя вершы і пераклады пісьменніцы, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і мала даследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць спектр навуковых зацікаўленняў аўтаркі. Некаторыя творы кнігі былі ў свой час надрукаваныя ў часопісах “Дзеяслоў”, “Наша вера”, “Роднае слова” і навуковых зборніках.
няма на складзе
Каўрус Алесь
Кнігу складаюць артыкулы, якія асвятляюць узаемадзеянне літаратурнай мовы і мясцовых гаворак, адлюстраванне гэтага працэсу ў творах класікаў беларускай літаратуры, кантактаванне беларускай мовы з іншымі. Моўныя пытанні разглядаюцца з пункту погляду нармалізацыі літаратурнай мовы, у аспекце культуры маўлення. У кнізе шмат матэрыялу, які датычыць працы тэкстолагаў, рэдактараў і карэктараў. Апрача лінгвістычных, філалагічных звестак, тут даюцца тэксты, якія дэманструюць ужыванне слова ў гутарковай мове і ў навуковых выданнях.
Грыб Тамаш
Кніга ўяўляе з сябе складзены ўпершыню ў гісторыі зборнік выбраных прац грамадскага дзеяча, раднага БНР, публіцыста, архівіста Тамаша Грыба. У выданне ўвайшлі як найбольш значныя і вядомыя публікацыі аўтара, гэтак і тэксты ды ліставанне, што не публікаваліся пры яго жыцці.
няма на складзе
Краўцэвіч Аляксандр
У кнігу ўвайшлі выбраныя навукова-папулярныя, эсэістычныя і публіцыстычныя працы вядомага беларускага навукоўцы і грамадскага дзеяча з Гародні, напісаныя ім на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў.
Новы нумар альманаху “Запісы БІНіМ” прысвечаны тэме “Памяць”. Яна надзвычай важная для эміграцыйнай культуры. Суродзічы на чужыне аб’ядноўваюцца на падставе агульнай памяці пра радзіму, ім важна пакінуць памяць па сабе для нашчадкаў як на Захадзе, гэтак і ў мэтраполіі. Памяць увасабляецца ў ідэях, тэкстах, вобразах, помніках. Можна сьцьвярджаць, што тэксты ня толькі гэтага выпуску альманаху аб’яднаныя ідэяй захаваньня памяці пра беларусаў на чужыне.
Палуян Сяргей
Аснову выдання складае творчая спадчына самабытнага публіцыста, крытыка, празаіка і паэта Сяргея Палуяна (1891–1910), рупліва адшуканая даследчыкамі ва ўкраінскай і беларускай перыёдыцы. У кнізе ўпершыню найбольш поўна прадстаўлены ўспаміны пра пісьменніка яго родных і знаёмых, мастацкія творы, прысвечаныя яму, матэрыялы пра радаслоўе Палуянаў.
Юрэвіч Лявон
Кніга гэтая — пра кніжнікаў, пісьменнікаў і паэтаў, стваральнікаў і выдаўцоў часопісаў, друкароў і пра самі друкі. Пра справу Скарынаву на эміграцыі.
Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль
“222 альбомы беларускага року і ня толькі…” — ґрунтоўны том знакамітых беларускіх рок-журналістаў, у якім найбольш поўна адбіваецца ўся гісторыя нацыянальнай папулярнай музыкі, пададзеная ў жанры ґрунтоўных і ўдумлівых рэцэнзыяў. Дасканаласьць стылістыкі мовы й папулярнасьць тэмы робяць гэтую кнігу цікавай для шырокага кола чытачоў. Акрамя прыстойнай забавы для аматараў лёгкай беларускамоўнай чытанкі, кніга стане цудоўным даведачным матэрыялам для арганізатараў школьных музычных конкурсаў ды іншых імпрэзаў, для журналістаў музычнага профілю і радыё-дыджэяў.
Мурзёнак Пётра П
У кнізе разглядаюцца праблемы развіцця беларускай нацыі, датычныя да тэарэтычных асноў будаўніцтва беларускай дзяржавы, стратэгіі развіцця беларускай нацыі, ментальнасці беларусаў, узаемаадносін нацыі і свабоды, царквы і нацыі, абгрунтоўваецца існаванне ўсходнеславянскай беларуска-ўкраінскай цывілізацыі і іншае. Кніга складаецца з тэматычных артыкулаў, апублікаваных аўтарам за апошнія тры гады ў часопісе “Культура, Нацыя”.
няма на складзе
Тэма нумару: Гісторыя старажытнага Наваградка . Пад адной вокладкай сабраныя чатыры вялікія працы, напісаныя ў розныя эпохі. Кожная з іх — прыклад даследчыцкай апантанасці і саліднасці, а таксама выдатны ўклад у вывучэнне мінулага. У нумары таксама змешчаныя пяць артыкулаў сучасных літоўскіх даследчыкаў.
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон
Кніга прысвечаная 65-гадовай гісторыі Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Пра дзейнасць адной з найстарэйшых існых сёння эміграцыйных інстытуцый распавядаюць лісты, успаміны, пратаколы і іншыя дакументы з архіваў двух старшыняў — Вітаўта Тумаша і Вітаўта Кіпеля. Праблемы і дасягненні БІНіМу, умовы працы і роля асобаў — усё гэта знайшло сваё адлюстраванне ў кнізе, дапоўненай бібліяграфіяй альманаху "Запісы" і бібліяграфічным даведнікам.
Чарнякевіч Андрэй
У кнізе вядомага даследчыка айчыннай гісторыі XX ст. Андрэя Чарнякевіча ў жанры палітычнай біяграфіі апісваецца жыццё і дзейнасць Паўла Алексюка — адной з самых супярэчлівых фігур беларускага нацыянальнага руху першай трэці XX ст.
няма на складзе
Гумянюк Юры
Гэта першая кніга эсэістыкі Юрыя Гуменюка. На жаль, ён яе не пабачыць. Амаль два гады таму паэта ня стала. Кніга ўкладзеная і выдадзеныя ягонымі сябрамі. Зборнік аб’яднаў эсэістыку Юрыя Гуменюка, якая друкавалася ў 90-х і 00-х гадах у розных . Сабраныя разам гэтыя тэксты ствараюць кранальны партрэт арыгінальнага гарадзенскага творцы.
Кніга прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, , а таксама зборах газеты “Беларус”. Тут падаецца зрэз, асобныя ўзроўні, на якіх адбываліся кантакты паміж дыяспарай і метраполіяй: ад праваабарончай дзейнасці да пошуку сваякоў, ад афіцыйных лістоў кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь да рукапіснага аркуша з маленькай вёсачкі на ўсходзе краіны. Сабраныя разам матэрыялы адлюстроўваюць, чым жыла Беларусь, як змянялася яна ў часе і змянялася стаўленне да эміграцыі.
Самойла Уладзімір
Гэта складзены ўпершыню зборнік працаў апекуна Янкі Купалы, выдатнага літаратурнага крытыка і філосафа. У выданне ўвайшлі рэцэнзіі на зборнікі Я. Купалы, К. Сваяка, Н. Арсенневай, перыёдыкі і асобныя творы аўтараў 1920—1930-х гг. Таксама ў кнізе можна знайсці філасофскія эсэ, у тым ліку найбольш важнае “Гэтым пераможаш!”, некаторыя лісты Уладзіміра Самойлы, публікацыі, прысвечаныя яго біяграфіі і творчасці, ды інтэрвʼю з сынам дзеяча.
няма на складзе
Тэма нумару: Заходняя беларусь. Міжваенны перыяд. Ён цалкам прысвечаны розным аспектам гісторыі Заходняй Беларусі ў 1921—1939 гг., калі гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў склад Польшчы.
няма на складзе
Тэма нумару: Род Сапегаў . Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага неразрыўна звязана з дзейнасцю шэрагу магнацкіх родаў. Гэтая дзейнасць мела як станоўчыя, так і адмоўныя наступствы для гісторыі Княства. Сярод гэтых родаў Сапегі займаюць у гісторыі ВКЛ адно з першых месцаў.У гэтым нумары сабраныя артыкулы вядучых гісторыкаў Беларусі, Літвы і Польшчы, якія займаюцца гісторыяй роду Сапегаў.
Сачанка Барыс
У кнігу вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Барыса Сачанкі (1936—1995) увайшлі аповесці, апавяданні, запісы розных гадоў, напісаныя і складзеныя аўтарам у кнігу ў 90-х гадах мінулага стагоддзя. На жаль, пры жыцці Барыса Сачанкі гэтая кніга не выйшла...