Публіцыстыка
У другім выпуску літаратурна-мастацкага альманаха “Апостраф” Вас чакаюць: Адвечная песня – апавяданні Віктара Казько; Скачок з парашутам – аповесць Міхася Зізюка; аповеды Уладзіміра Сцяпана, Юры Несцярэнкі і Давіда Шульмана; вершы Уладзімера Арлова, Антаніны Хатэнкі, Валянціны Аксак. Змітра Вішнёва, Сяргея Ваганава і Валерыя Герасімава; а таксама пераклад “Пейзаж з вепруком” Сігітаса Гяда ад Ціхана Чарнякевіча; лісты Янкі Саламевіча да Сяргея Чыгрына; словы Адама Глобуса пра мастака Мікалая Крукава; эсэ Вольгі Бабковай і Уладзіміра Ягоўдзіка ды шмат іншых цікавостак.
Няма на складзе
«… Пэўна, ніколі не змагу ўцямна сфармуліраваць, чым мяне так вабіць Ваша “матыльковае” пісьмо. Але што ёсць, то ёсць. Натуральна, гэта ніякія не нарысы. нарыс – класічны журналісцкі жанр, у якім аўтар распавядае пра нейкага героя ў досыць жорстка дэтэрмінаваным фармаце. А ў Вас, пра што (ці пра кага) Вы б не казалі, заўсёды гаворка ідзе пра «сябе любімую». Дакладней, не столькі пра Вас, колькі пра свет вачыма Вашай душы (прабачце за кляксу з эпохі рамантызму). Гэта нават не антынарыс, а некуды ўбок. Ды і ўвогуле, нават не ўяўляю, як можна ацэньваць Вашыя эсэ? Гэта як разважаць пра мятлушкі над летнім поплавам». (Валянцін Акудовіч)
Кніга «Цясляр волі» распавядае пра жыццёвы і творчы шлях класіка нацыянальнай літаратуры, аднаго з першых беларускіх рэвалюцыянераў і адраджэнцаў XX стагоддзя Алеся Гаруна (Аляксандра Уладзіміравіча Прушынскага). Чытач зможа прайсці за аўтарам па дакументальна асветленых дарогах гэтага пісьменніка і грамадскага дзеяча: мясцінамі яго бацькоў, сцежкамі яго маленства, даўнімі радаводнымі скрыжаваннямі ды вуліцамі Мінска і Менска, яго ссыльнымі сібірскімі этапамі, а таксама спрычыніцца да спасціжэння праторанага ім на творчых палетках паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі ды палітычна-грамадскай дзейнасці.
Клайв Стэйплз Льюіс (1898-1963) — выбітны брытанскі пісьменьнік, аўтар знакамітых «Хронік Нарніі», сумарны наклад якіх перавышае 100 мільёнаў асобнікаў, а таксама мноства працаў, прысьвечаных тлумачэньню розных аспэктаў хрысьціянскай веры. «Проста хрысьціянства» — гэта разважаньні над тым, што зьяўляецца сутнасьцю хрысьціянства і аб’ядноўвае ўсіх хрысьціянаў, незалежна ад канфэсійных адрозьненьняў.
Кніга вядомага беларускага навукоўца, спецыяліста ў галіне культурнай антрапалогіі і нацыянальнай гісторыі Паўла Церашковіча прысвечаная адносна малавядомай ў Беларусі навуковай дысцыпліне, якая даследуе ўзаемадзеянне разнастайных формаў і вынікаў чалавечай дзейнасці і геаграфічнай прасторы. Увага сфакусаваная на праявах адзінства і разнастайнасці чалавецтва ў гістарычнай і геаграфічнай перспектыве. У глабальным кантэксце разглядаюцца і шмат якія аспекты традыцыйнай культуры беларусаў. Тэкст заснаваны на курсе лекцый, які аўтар на працягу 20 гадоў чытаў у Беларускім дзяржаўным і Еўрапейскім гуманітарным універсітэтах.
Зборнік артыкулаў і публіцыстычных нататак, прысвечаных жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Адрасаваны даследчыкам, навукоўцам, аматарам творчасці знакамітага пісьменніка.
У кнізе разам сабраны кароткія запісы Р. Барадуліна, папярэдне змешчаныя ў ягоным 11-томным выданні «Дзённікі і запісы. 1951–2014», друкаваным у 2015–2022 гадах. Разнастайныя зацемкі хораша дапаўняюць партрэт паэта, летапіс яго жыцця, інтарэсаў і назіранняў.
Перад укладальнікамі гэтай кнігі Кастуся Цвіркі паўстала найскладанейшая задача: выбраць з ягонай шматгадовай, шматграннай творчасці патроху найадметнага з усіх галінаў літаратуры, у якіх ён працуе, — паэзія, проза, эсэістыка, літаратуразнаўства, пераклады…
Аўтары нумару: Васіль Быкаў, Аксана Данільчык, Леанід Дранько-Майсюк, Наста Кудасава, Алесь Пашкевіч, Іна Снарская, Уладзімір Сцяпан ды іншыя.
Як не згубіць сябе ў цемры безвыходнасці? Дзе шукаць сэнс у тэатры абсурду, якім раптам стаў навакольны свет? На лёс Віктара Франкля, знакамітага псіхолага і філосафа, выпала шмат выпрабаванняў, жахі канцлагераў падчас Другой сусветнай вайны, смерць родных і блізкіх, непрыняцце на радзіме. У гэтай кнізе ён апавядае пра свой шлях унутранага пераадолення жыццёвых нягод і дапамагае чытачу адкрыць у сабе крыніцу неверагоднай моцы — моцы сказаць “так” свайму жыццю.
Кандыдат філасофскіх навук Алесь Анціпенка даследуе феномен самаўсведамлення чалавека на падставе паэтычных твораў Максіма Багдановіча, Наталлі Арсенневай, Міхася Стральцова, Уладзіміра Арлова, а таксама працаў дацкага філосафа Сёрэна Кіркегара і тэкстаў Старога і Новага Запаветаў.
Кніга складаецца з нарысаў пра тых вучоных-філолагаў, якія ў ХІХ−ХХІ стагоддзях распрацоўвалі разнастайныя праблемы ўсходнеславянскай лінгвістыкі. Падаюцца характарыстыкі асноўных прац, біяграфічная інфармацыя, факты навуковай і педагагічнай дзейнасці.
зьніжка
У кнізе беларускага эміграцыйнага дасьледніка Вітаўта Кіпеля ўсебакова разглядаецца гісторыя й сеньняшні дзень беларускае дыяспары ў Злучаных Штатах Амэрыкі, паказваецца яе роля ў амэрыканскім жыцьці й неадлучанасьць ад беларускае нацыі й культуры.
Няма на складзе
Прапанаваныя, бадай, самым знакамітым іспанскім філосафам Хасэ Артэгам-і-Гасэтам (1883-1955) як сродак адкрыцця чалавека свету разважанні пра любоў і каханне знаходзяць сваё абгрунтаванне ў розных галінах: у тым ліку ў самой філасофіі, псіхалогіі, навуцы аб каштоўнасцях або ацэнках, гісторыі разумення кахання або закаханасці.
Кніга прысвечана памяці Міколы Купрэева (1937–2004), таленавітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова. Праз успаміны і згадкі родных, сяброў, землякоў творцы паўстае каларытная асоба паэта-думанніка, паэта-вандроўніка з «жураўліным сэрцам», крэўна паяднанага з роднай яму палескай зямлёй.
Аўтары нумару “Дзеяслова”: Фелікс Баторын, Вольга Бабкова, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Васіль Зуёнак, Ігар Сідарук, Людміла Хейдарава ды іншыя.
зьніжка
Аўтар кнігі дзевяць гадоў таму задумаў вялікае падарожжа ў свет беларускай вясковай магіі. Марай была серыя партрэтаў носьбітаў самай закрытай і абароненай традыцыі лекаваць словам. Ад вёскі да вёскі праз вандроўкі ён шукаў чараўніц, знахарак і траўніц.
Няма на складзе
У гэтым нумары “Дзеяслова” — проза Леаніда Дранько-Майсюка, Віктара Казько, Міхася Зізюка, Фелікса Баторына, заканчэнне рамана Андрэя Федарэнкі; вершы Іны Снарскай, Сержука Сыса, Алеся Дуброўскага-Сарочанкава, Сяргея Чыгрына ды, як заўсёды, багата іншых цікавостак!