Сэрыя "Неизвестная история"
Няма на складзе
Юры Радзівіл на мянушку Геркулес (1480—1541) паклаў пачатак родавай традыцыі правадырства войскам Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. З 1530 да 1541 г. ён быў вялікім гетманам літоўскім. Яго сын Мікалай на мянушку Руды (1512—1584) і ўнук Крыштоф Пярун (1547—1603) узначальвалі войска ВКЛ з 1553 да 1603 г. Гэтыя таленавітыя правадыры дамагліся шмат якіх бліскучых перамог над ворагамі нашай старажытнай дзяржавы.
Няма на складзе
Кніга прысвечаная асноўным падзеям і тэндэнцыям развіцця беларускага музычнага мастацтва XIX—XX стст. Некаторыя тэмы ўпершыню ўздымаюцца ў беларускай музычнай літаратуры, многія крыніцы ўпершыню ўведзеныя ў навуковы ўжытак. Гэтая кніга — другая частка даследавання З. Сасноўскага, першая — “Гісторыя беларускай музычнай культуры: Ад старажытнасці да канца ХVІІІ ст.” — пабачыла свет у 2010 г.
Няма на складзе
Аўтар кнігі лічыць, што продкі беларусаў — не балты, не славяне, нават не балта-славяне, а угра-фінскія плямёны, роднасныя сучасным пермякам, марыйцам і мардоўцам! Галоўны метад яго доказаў — лінгвістычны аналіз асабістых імёнаў, гідронімаў, тапонімаў і "базавай" лексікі.
Няма на складзе
У недалёкім мінулым “партыйныя даследчыкі” малявалі жыццё былых савецкіх грамадзянаў на акупаванай тэрыторыі Беларусі як адно працяглае катаванне злымі ворагамі, як знішчэнне беларускага народу. Насамрэч жа, калі параўнаць жыццё беларусаў “пад немцамі” са сталінскім тэрорам і русіфікацыяй 30-х гадоў, дык бачна, што тут адбывалася сапраўднае адраджэнне беларускай мовы і школы, беларускай царквы і беларускай культуры.