Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Сэрыі "Школьная бібліятэка" і "Бібліятэка школьніка"

Няма на складзе
Сачанка Барыс
Кнігу знакамітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа, Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа Барыса Сачанкі (1936—1995) склалі аповесці “Апошнія і першыя”, “Родны кут”, выбранае з рамана ў навелах “Чужое неба”, а таксама апавяданні розных гадоў.
Няма на складзе
Мележ Іван
“Завеі, снежань” — трэці раман з цыкла “Палеская хроніка” народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа (1921—1976).
Няма на складзе
Быкаў Васіль
Кнігу склалі дзве аповесці Васіля Быкава (1924—2003): “Знак бяды” (1982) і “Ваўчыная Яма” (1998).
Няма на складзе
Гарун Алесь
У кнігу беларускага пісьменніка Алеся Гаруна (сапр.: Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі, 1887—1920) увайшлі найлепшыя вершы розных гадоў і п’еса для дзяцей “Датрымаў характар”.
Няма на складзе
Караткевіч Уладзімір
“Каласы пад сярпом тваім” — адзін з найлепшых гістарычных раманаў у беларускай літаратуры. Уладзімір Караткевіч па-майстэрску ўзнаўляе панараму жыцця краю напярэдадні паўстання 1863 года. Чытач трапляе ў магнацкі палац і сялянскую хату, у гімназічны клас і на велікасвецкі баль і разам з галоўным героем рамана Алесем Загорскім адкрывае для сябе прыгажосць, веліч і трагедыю сваёй радзімы — Беларусі.
Няма на складзе
Жылка Уладзімір
У кнізе "Матылі" сабраная паэтычная спадчына Уладзіміра Жылкі.
Няма на складзе
Шамякіна Таццяна
Кніга створаная на аснове факультатыўнага школьнага курса “Міфалогія і літаратура”, але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў — студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках.
Няма на складзе
Міцкевіч Адам
Перавыданне самага чытанага мастацкага твора класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798—1855) — эпічнай паэмы “Пан Тадэвуш” — у перакладзе Язэпа Семяжона.
Няма на складзе
Лойка Алег
Раман-эсэ: для сярэд. і ст. шк. узросту. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 366 с. – (Школьная бібліятэка). Алег Лойка – вядомы паэт, крытык, празаік, аўтар рамана пра Янку Купалу "Як агонь, як вада...". Герой яго кнігі "Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае" – славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа, да роднага краю.
Няма на складзе
Караткевіч Уладзімір
Гэты раман займае адметнае месца ў беларускай літаратуры. Калі ж знаходзіць яму аналогіі ў сусветнай літаратуры, то па ідэйна мастацкіх асаблівасцях яго можна суаднесці з “Гарганцюа і Пантагруэлем” Ф. Рабле, “Легендай пра Уленшпігеля! Ш. дэ Кастэра, “Кала Бруньёнам” Р. Ралана. Аўтар пераканаўча паказаў, што і на беларускай нацыянальнай глебе ёсць постаць тыпу Ціля Уленшпігеля. Юрась Братчык з’яўляецца яго духоўным братам, ён увасабляе дух Беларусі, нязломны і непераможаны народны характар.
Няма на складзе
Караткевіч Уладзімір
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі аповесць "Чазенія" і такія апавяданні, як "Паром на бурнай рацэ", "Сіняя-сіняя...", "Кніганошы" і інш. Творы прасякнутыя любоўю да прыроды і гісторыі роднай Беларусі, у іх апяваецца хараство і духоўная прыгажосць чалавека.
Няма на складзе
Адамчык Вячаслаў
У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.
Няма на складзе
Баршчэўскі Ян
Ян Баршчэўскі (1794 (?)— 1851) — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Галоўны ягоны твор — "Шляхціц Завальня", дзе ўпершыню шырока выкарыстоўваюцца беларускія казкі і паданні, дзе ў кожным слове "чуваць беларуса". Кнігу Я. Баршчэўскага часта параўноўваюць з сусветна вядомым эпасам "Тысяча і адна ноч".
Няма на складзе
Бядуля Змітрок
Кнігу Змітрака Бядулі (1886—1941) склалі абразкі, мініяцюры, апавяданні розных гадоў і найбольш вядомая яго аповесць “Салавей”.