Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Жыцьцяпісы

няма на складзе
Цэнтральная тэма новага нумару альманаху “Беларусаведныя калекцыі” мае на мэце рэпрэзэнтаваць чытачам разнастайнасьць і разнаплянавасьць эміграцыйнай спадчыны. У тэкстах Натальлі Гардзіенкі й Лявона Карповіча ўпершыню робіцца спроба сыстэматызацыі зьвестак пра беларускія маркі, паштоўкі, значкі, капэрты, ідэнтыфікацыйныя дакумэнты, блянкі, пячаткі й г.д., што прадукаваліся й выкарыстоўваліся на Захадзе для своеасаблівага пазначэньня беларускай прасторы, для папулярызацыі беларусаў і Беларусі. Наклад гэтага нумару цалкам прададзены .
няма на складзе
Новы нумар альманаху “Запісы БІНіМ” прысвечаны тэме “Памяць”. Яна надзвычай важная для эміграцыйнай культуры. Суродзічы на чужыне аб’ядноўваюцца на падставе агульнай памяці пра радзіму, ім важна пакінуць памяць па сабе для нашчадкаў як на Захадзе, гэтак і ў мэтраполіі. Памяць увасабляецца ў ідэях, тэкстах, вобразах, помніках. Можна сьцьвярджаць, што тэксты ня толькі гэтага выпуску альманаху аб’яднаныя ідэяй захаваньня памяці пра беларусаў на чужыне.
няма на складзе
Гэтая кніга прысвечаная 100-гадоваму юбілею Барыса Уладзіміравіча Кіта — сусветна вядомага беларуса, прафесара Вашынгтонскага ўніверсітэта, доктара філасофіі ў галіне матэматыкі (Рэгенсбург, Германія), акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (Парыж, Францыя), акадэміка і віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Еўразіі (Масква), ганаровага сябры Брытанскага міжпланетнага таварыства, сябры дырэктарата нямецкага астранаўтычнага таварыства, ганаровага доктара навук Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, ганаровага грамадзяніна Наваградка.
няма на складзе
Шаўчэнка Тарас
Гэтая кніга прысвечаная 200-годдзю Тараса Шаўчэнкі, паэта, мастака, філосафа, адраджэнца ўкраінскай нацыі. Выйшаўшы з самых нізоў тагачаснага грамадства, ён падняўся да сусветных вяршынь прызнання.
няма на складзе
Тэма нумару: Горад, якога няма. Берасце 1000 . Аўтары нумару: Уладзімір Падалінскі, Яўген Балбераў, Антон Рудак, Максім Маханькоў, Святлана Курс, Васіль Герасімчык, Віталь Чырвінскі, Аляксандр Невар, Ірына Мароз, Антон Дацкевіч, Людміла Жук, Аляксандр Белы, Андрэй Вашкевіч, Алесь Кудрыцкі.  Наклад гэтага нумару цалкам прададзены .
няма на складзе
Глобус Адам
У кнізе сабраная калекцыя літаратурных партрэтаў. Большасць калекцыі складзена з вобразаў блізкіх і вельмі блізкіх людзей, якіх аўтар цудоўна ведаў. Таму тэксты прасякнуты цёплымі пачуццямі любові і спагады. А таксама ў кнізе змешчаны партрэты творцаў, з якімі аўтар не быў асабіста знаёмы, але чые творы моцна на Адама Глобуса паўплывалі.
няма на складзе
Драздовіч Язэп
У кнігу ўвайшлі ўспаміны і артыкулы пра вядомага беларускага пісьменніка, мастака, гісторыка і этнографа Язэпа Драздовіча, якога руплівы даследчык яго жыцця і творчасці Арсень Ліс назваў “вечным вандроўнікам”. Своеасаблівы вянок гонару і пашаны творцу — вершы-прысвячэнні беларускіх паэтаў. Завяршаюць зборнік літаратурныя і мастацкія творы Язэпа Драздовіча, а таксама “Дзённік” і факсімільнае выданне яго кнігі “Нябесныя бегі”.
няма на складзе
Свечнікаў Рома
Гэтая кніга — кішэнны жыццяпіс былога мінскага студэнта Рамана Свечнікава. Раман кінуў БДУІР, у якім адчуваў, як яго заварочваюць “у пыльны савецкі дыван”, сабраў 23-кілаграмовы заплечнік і выправіўся ў беcтэрміновую кругасветку, адчуваючы, што імкнецца паспець у вароты, якія зачыняюцца проста перад ім. За больш чым 700 дзён заплечнік стаў важыць кілаграмаў 10, а з менскай вопраткі засталася адзіная цішотка, падораная сябрам.
няма на складзе
Кіпель Яўхім
Успаміны беларускага дзеяча Яўхіма Кіпеля (1898—1969) “Эпізоды” адлюстроўваюць падзеі беларускага руху ад часоў першага абвяшчэння ССРБ да стварэння беларускіх асяродкаў у паваенных ЗША. Працаўнік беларусізацыі 1920-х, двойчы рэпрэсаваны, удзельнік беларускага жыцця ў часе акупацыі і на эміграцыі, аўтар распавядае пра асобаў, з якімі яму давялося сустракацца і працаваць: Уладзіміра Жылку, Змітра Жылуновіча, Янку Купалу, Якуба Коласа і іншых.