Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

ВІГМАГРУП

Няма на складзе
Гурт Re1ikt канчаткова завязаў з пост-гранджам ды сышоў у экспэрымэнты з гукам, стылем і словам. Цяпер яны выглядаюць зусім не наіўнымі альтэрнатыўнікамі з падлеткавымі графаманскімі тэкстамі, а суворымі дасьведчанымі музыкамі, якія адчуваюць сілы, каб сказаць сваё важкае слова ў беларускай музыцы. Самі "рэліктаўцы" прэтэндуюць на тое, каб іх праца звалася першым пост-мэтал-альбомам у нашай музыцы. І небеспадстаўна.
Няма на складзе
Лідары новай хвалі беларускага хіп-хопу з “Pananieba” прэзентуюць свой новы альбом. Праца атрымала назву “71”, гэта дзве апошнія лічбы тэлефоннага коду горада Вілейка, адкуль паходзяць заснавальнікі гурта.
Няма на складзе
Першы альбом утрымлівае сучасныя апрацоўкі васьмі кампазіцый з альбома гурта Testamentum Terrae “Англеза”. Мелодыі выкананыя ў арганічным яднанні гучання этнічных беларускіх і сучасных электронных інструментаў.
Няма на складзе
Гэты альбом каманды Аляксандра Памідорава, выдадзены празь неверагодна вялікі перапынак у дзевяць гадоў пасьля дэбютніка. Частка песень зь яго па меры напісаньня расьцягвалася па рок-складанках, частка вядомая з рэдкіх выступаў гурта, а частка во-во зьявілася. Дыск запісаны ў выміральным на сёньня жанры шчырага і бескампраміснага беларускага року (Сяргей Будкін)