Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Выдавец Логвінаў Ігар

Шалеў Мэір
Сямейная сага чатырох пакаленняў ізраільцаў. Гісторыя пачынаецца ў 1920-х, у забалочанай Ізрээльскай даліне, куды прыбываюць габрэі-рэпатрыянты Магілёўшчыны, Міншчыны, Чарнігаўшчыны, Кіеўшчыны, а таксама іншых куткоў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.
Няма на складзе
Разанаў Алесь
У перакладзе на нямецкую мову і на мове арыгіналу ў кнізе змешчаныя паэтычныя цыклы Алеся Разанава “Гліна”, “Камень”, “Жалеза”, што сталіся ўзорамі сучаснага паэтычнага эпасу.
Клінаў Артур
Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве.
Разанаў Алесь
Першазмест усіх вершаў невядомая велічыня, — сведчыць Алесь Разанаў. — Застаючыся ў вершы, яна па-за вершамі, яна відушчая, але самой яе не відаць, дзякуючы ёй кшталты набываюць азначэнні, а словы найменні, аднак сама яна ўхіляецца ад найменняў і азначэнняў, і самае большае, што верш здольны зрабіць — выявіць яе прысутнасць.
Няма на складзе
Капусцінскі Рышард
Кніга пра афрыканскі космас, усё яшчэ не дарэшты зведаны і зразумелы еўрапейцам. Там велічная прыгажосць прыроды суседнічае з дзікунскім убоствам чалавечага жыцця. Цень і вада каштоўнейшыя за ўсе скарбы свету. І расавыя забабоны мацнейшыя чым дзе.
Гэрбэрт Зьбігнеў
У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы і драматургія Збігнева Герберта (1924–1998), аднаго з найвыбітнейшых польскіх аўтараў XX стагоддзя. Грунтоўна прадстаўленыя ўсе дзевяць яго прыжыццёвых зборнікаў, а таксама значная колькасць вершаў, што не ўваходзілі ў кнігі паэта. Большая частка вершаў і драма "Пячора філосафаў" друкуюцца па-беларуску ўпершыню. Шмат якія пераклады публікуюцца ў новай рэдакцыі. Некаторыя вершы друкуюцца ў новых беларускіх перакладах.
Няма на складзе
Акудовіч Валянцін
Гэта не кніга. Гэта збор тэкстаў, які хацеў бы стацца кнігай, але... Залішне рознымі былі тыя часы і эпохі, калі яны пісаліся. Як, адпаведна, моцна розніўся сам ад сябе аўтар. Таму мы не лішне перабольшым, калі скажам, што ў гэтага збору не адзін, а цэлы хаўрус аўтараў, якія толькі паводле даўняй завядзёнкі пазначаныя агульным прозвішчам Валянцін Акудовіч.
Няма на складзе
Гаічак Iржы
Раман Іржы Гаічка “Рыбіна кроў” — гэта гісторыя разбурэння сям’і ў перыяд вялікіх сацыяльных узрушэнняў канца дваццатага стагоддзя і гісторыя разбурэння вёскі, якая пала ахвяраю будаўніцтва атамнай электрастанцыі. “Рыбіну кроў” можна чытаць як аповед аб змаганні маленькіх людзей з вялікай уладай і як аповед аб змаганні маленькіх людзей за сваю ідэнтычнасць, сваё месца ў часе і прасторы. I ў першым, і ў другім выпадку беларускі чытач знойдзе шмат паралеляў з уласным жыццём.
Няма на складзе
Касцюкевіч Павал
“План Бабарозы” — гэта мілосны шасцікутнік, дзе менскі псіхатэрапеўт выбірае паміж каханай жанчынай і любай прабабуляй, і дзе фігуруюць яшчэ тры пацыенткі, якім былі выратаваныя жыцці. Гэта сямейная сага з моцным чухонска-галіцыйскім акцэнтам, дзе чатыры пакаленні прыбышоў усё жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Менску. Гэта найноўшая гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай радзіны.
Няма на складзе
Свечнікаў Рома
У кнізе сабраныя тэксты пра падарожжа праз дзве Амерыкі — ад Аляскі да Аргенціны. Гэты адрэзак дарогі даўжынёй у паўтара года стаў для мяне абрадам ініцыяцыі. Праз тэксты я выварочваю свае дзіравыя кішэні і здымаю з сябе ўсё, што яшчэ не парвалася ад старасці. Крок па кроку я прабіраюся ўглыб уласнага міфа, ад куфра да труса, ад качкі да яйка і нарэшце да іголцы (Рома Свечнікаў).
Няма на складзе
Мілашэўскі Зыгмунт
“Доля праўды” — гэта не толькі інтрыгоўны дэтэктыў. Гэты раман — адлюстраванне жыцця сучаснай еўрапейскай краіны, грамадзяне якой спрабуюць весці балючы, але патрэбны дыялог наконт свайго не заўжды гладкага і ціхамірнага мінулага. Дыялог, тэмамі якога робяцца фашысцкая акупацыя, камуністычны рэжым, а таксама нацыяналістычная прапаганда.
Няма на складзе
Свечнікаў Рома
Гэтая кніга — кішэнны жыццяпіс былога мінскага студэнта Рамана Свечнікава. Раман кінуў БДУІР, у якім адчуваў, як яго заварочваюць “у пыльны савецкі дыван”, сабраў 23-кілаграмовы заплечнік і выправіўся ў беcтэрміновую кругасветку, адчуваючы, што імкнецца паспець у вароты, якія зачыняюцца проста перад ім. За больш чым 700 дзён заплечнік стаў важыць кілаграмаў 10, а з менскай вопраткі засталася адзіная цішотка, падораная сябрам.
Няма на складзе
Хадановіч Андрэй
Кніга вершаў Андрэя Хадановіча — амаль кругасьветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісляндзкіх гейзэраў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латыскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра сьвяты працоўных амэрыканцаў і будні айчынных дармаедаў, пакажа, як галяндзкія чыпсы ператвараюцца ў дзюймовачку, барсэлёнскія галубы — у папугаяў, а беларускія літары — у грузінскія.
Няма на складзе
Гюле Павел
У кожным з нас хаваецца былы школьнік, самы вялікі жах якога — уявіць сябе ў прыёмнай, перад кабінэтам дырэктара, у чаканьні, калі нарэшце выклічуць перад сьветлыя вочы школьнага кіраўніцтва. Менавіта гэтыя адчуваньні перажывае апавядальнік у самым пачатку раману Паўла Гюле “Вайзэр Давідзік”. Але раман са школьнага амаль адразу ператвараецца ў крымінальны. Зьнік хлопчык, і школьнае кіраўніцтва разам з чалавекам у мундыры спрабуе разабрацца, што адбылося…
Баярын Міхаіл
Гэтая кніга пра Мову і Спадчыну, сама зьяўляецца насьледніцай трох традыцыяў – індыйскай камэнтацыйнай гермэнэўтыкі, эўрапейскай эсэістыкі і беларускага моўнага пурызму. Яна складаецца зь невялікіх перакладаў сьвятарных санскрыцкіх тэкстаў і мэдытацыяў на гэтыя творы. Яна задумана як мост над прорвай між сучасным мысьленьнем і сьветаглядам ведавай спадчыны.
Няма на складзе
Керэт Этгар
У сваёй першай непразаічнай кнізе папулярны ізраільскі аўтар Этгар Керэт піша пра важныя для яго рэчы, што адбыліся за сем гадоў — ад нараджэньня сына да сьмерці бацькі. У гэтых сьмешна-сумных гісторыях гаворыцца ня толькі пра сям’ю і працу, перад чытачом паўстае панарама супярэчлівай сучаснасьці — у Ізраілі і ў сьвеце.
Няма на складзе
Паланюк Чак
Першае правіла БК — не казаць пра БК. І калі ты трымаеш у руках гэтую кнігу — значыцца нехта яго парушыў. Думаеш, мы тут проста б’ем адно аднаму морды? Памыляешся. Сэнс не ў бойцы. А ў тым, хто ты, калі выходзіш на бой.
Няма на складзе
Вонэгут Курт
Можна сказаць, што гэта аповед пра разбурэнне Дрэздэна, але тады застаецца пытанне, што рабіць з зялёнымі чалавечкамі і іх роднай планетай Тральфамадор. Можна сказаць, што гэта суцэльная фантастыка, але так ужо сталася, што Дрэздэн у Другую сусветную напраўду разбурылі.