Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Выдавец Логвінаў Ігар

Гапеева Вольга
“Прысак і пожня” – кніга паэзіі ад Вольгі Гапеевай, дзе можна знайсьці сур’ёзныя разважаньні і занатоўкі, быццам зробленыя дзіцячай рукой. Тут удумлівасьць і наіўнасьць не супярэчаць адна адной, а ўзаемадапаўняюцца, ствараючы непаўторны сьвет вобразаў, куды хочацца зьбегчы разам з аўтаркай і чакаць там зьяўленьня новых вершаў. Для аматараў выбітнай і інтэлектуальнай паэзіі.
Вальзер Роберт
Апавяданне “Шпацыр” выдатнага швейцарскага пісьменніка Роберта Вальзера — гэта светлае і змрочнае, лёгкае і невыноснае падарожжа ў свет вонкавы і свет унутраны. Напісанае яшчэ ў 1916 г., яно застаецца актуальным і сёння.
Няма на складзе
Бабкова Вольга
Пад адной вокладкай сабраныя гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай, друкаваныя ў розныя часы ў газеце “Наша Ніва”. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага Часу, адно спрабуе адчуць колеры і смакі самога тагачаснага жыцця.
Няма на складзе
Лёсік Язэп
У кнізе змяшчаюцца публіцыстычныя і навуковыя творы Язэпа Лёсіка за 1921—1930 гг.
Няма на складзе
Жадан Сяргей
Anarchy in the UKR — гэта ментальнае падарожжа ўглыб украінскай тэрыторыі і гісторыі ў пошуках адказу на пытанне, што ёсць воля-вольніца-анархія. Наведванне аўтарам махноўскіх мясьцінаў і ўрбанізаванай Харкаўшчыны вядуць да неспадзяваных высноваў.
Няма на складзе
Rasanau Ales
“Wortdichte” sind Gedichte, die Ales Rasanau in Deutsch verfasst oder, wie er selbst sagt, mit deutschen Wörtern gemalt hat. Sie erschienen bereits in den Sammelbänden “Wortdichte” (Steirische Verlagsgesellschaft), “Der Zweig zeigt dem Baum wohin er wachsen soll” (Agora Verlag), und im vorliegenden Buch werden sie, indem das Vorangegangene mit dem Nachfolgenden vereint wird, zu einer vollkommenen Erscheinung.
Няма на складзе
Дубавец Сяргей
Аўтар разглядае абсурдныя павароты беларускага лёсу, якія кожнага разу пачынаюцца з падмены словаў. Варта, напрыклад, вайсковую падрыхтоўку назваць ваеннай, як гэтая вузкаспэцыяльная справа, датычная выключна армейскага кантынгенту, ператвараецца ва ўсенародную падрыхтоўку да вайны, якая тычыцца кожнага і ўсіх. Падмена назваў і сэнсаў — скразная тэма кнігі.
Няма на складзе
Палеміка з аптымізмам
У гэтай кнізе сабраныя творы дванаццаці яскравых аўтараў, якія належаць да розных пакаленняў, прадстаўляюць розныя мастацкія стылі і сваімі вершамі ўтвараюць непаўторную мазаіку актуальнай славацкай паэзіі.
Няма на складзе
Глобус Адам
Кнігу прозы Адама Глобуса склалі апавяданні пра самыя розныя настроі і пачуцці. Чытачы знойдуць шмат лёгкай іроніі і вясёлых эпізодаў на старонках гэтага зборніка. Беларускі Мінск і каталунская Барселона паслужылі аўтару выдатнымі дэкарацыямі для дзевяці гісторый.
Няма на складзе
Адамс Дуглас
Муніцыпальныя службы намагаюцца зруйнаваць твой дом, каб пабудаваць на яго месцы новы аўтамабільны праезд, а галактычныя камунальнікі, пракладаючы міжзоркавую трасу, у сваю чаргу, мерацца ўчыніць тое самае з тваёй планетай. Самая пара ўцякаць з роднай Зямелькі. Увазе чытача прапануецца сусветнавядомы раман брытанскага пісьменніка і сцэнарыста Дугласа Адамса. “Аўтаспынам па Галактыцы” — адна з вяршыняў жанру іранічнай фантастыкі.
Няма на складзе
Вонэгут Курт
Твор “Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак” (“Slaughterhouse-Five, or The Children’s Crusade”) Курт Вонэгут (1922—2007) напісаў у 1969 годзе. Гэта аўтабіяграфічны раман пра бамбардаваньне Дрэздэну падчас Другой сусьветнай вайны.
Няма на складзе
­Маляванка “Будзьма беларусікамі!” зробленая паводле анімацыйнага фільма “Будзьма беларусамі!” аднайменнай культурніцкай кампаніі.
Няма на складзе
Гюле Павел
У кожным з нас хаваецца былы школьнік, самы вялікі жах якога — уявіць сябе ў прыёмнай, перад кабінэтам дырэктара, у чаканьні, калі нарэшце выклічуць перад сьветлыя вочы школьнага кіраўніцтва. Менавіта гэтыя адчуваньні перажывае апавядальнік у самым пачатку раману Паўла Гюле “Вайзэр Давідзік”. Але раман са школьнага амаль адразу ператвараецца ў крымінальны. Зьнік хлопчык, і школьнае кіраўніцтва разам з чалавекам у мундыры спрабуе разабрацца, што адбылося…
Няма на складзе
Талстоў Аляксей
Аляксей Талстоў апошнія пяць гадоў значную частку свайго часу глытаў пыл дарог Паўднёва-Усходняй Азіі разам з такімі ж, як ён, прафесійнымі даўншыфтарамі з усяго свету. Рэйвы, украінскія казакі-будысты, бежанцы з Самалі, індыйскія бармены, халодныя гатэлі ды бясконцыя размовы пад піўко да світання — фантастыка для дамаседа і звыклы побыт для валацугі. Гэты раман Талстова — гэта медытатыўнае разважанне бэкпэкера, які калісьці сарваўся за прыгодамі ды так і не вярнуўся да “нармалёвага”, звыклага для большасці жыцця.
Няма на складзе
Прылуцкі Сяргей
“Герой эпохі стабільнасьці” — другая кніга паэзіі Сяргея Прылуцкага. У ёй — грымучая сумесь Жадана з Одэнам, Букоўскага з Бродскім, Пістончыка з Шымборскай. “Рэальпаэтык” для рэальных людзей. Ніякага эстэцтва — чыстае мастацтва. Неўдаванае хуліганства на ўсіх узроўнях, ад наратыўнага да артаграфічнага. Чытаць у невялікіх дозах: небясьпека імгненнай залежнасьці, рызыка летальнага катарсісу ці прынамсі шалёнага паскарэньня ўсіх цялесных і мазгавых функцый у выніку самапазнаньня ў пэрсанажах кнігі.
Няма на складзе
Глобус Адам
Кнігу складаюць гісторыі, дзеянне якіх адбываецца ў сталічным і беларускім Мінску. Героі кнігі — надзвычайныя і, можна сказаць без усялякага перабольшвання, казачныя. Глобусаўскія “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” маюць чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з’явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка напоўненая кароткімі, але вельмі насычанымі тэкстамі. Сюжэты разгортваюцца імкліва, а заканчваюцца зазвычай самым неверагодным чынам.
Няма на складзе
Разанаў Алесь
У перакладзе на нямецкую мову і на мове арыгіналу ў кнізе змешчаныя паэтычныя цыклы Алеся Разанава “Гліна”, “Камень”, “Жалеза”, што сталіся ўзорамі сучаснага паэтычнага эпасу.
Няма на складзе
Анемпадыстаў Міхал
У зборніку сабраныя як тэксты песень, так і цалкам самастойныя вершы, а таксама пераклады з польскай рок-лірыкі. Кожнае слова ў гэтай кніжцы — дакумент эпохі, што сышла разам са з'яўленнем сацыяльных сетак ды файлаабменных сэрвісаў, эпохі магнітаальбомаў ды ручной вёрсткі.