Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

Кнігазбор

Гіль Мікола
У кнігу вядомага беларускага празаіка Міколы Гіля ўвайшлі... вершы, напісаныя ў апошнія гады і ў далёкія — 70-я мінулага стагоддзя. Лірычныя і філасофскія радкі — развагі пра сучаснасць і сучаснікаў з вышыні пражытых гадоў.
Шамецька Юрась
Жыццё як падарожжа — тэма кнігі паэзіі Юрася Шамецькі “Непрадказальнае”. Лірычныя вершы аўтара дазваляюць лепей адчуць глыбіню і непрадказальнасць вечнага, пераканацца ў чыстых і вабных імкненнях любові, паверыць у выратавальнасць і шматграннасць хараства.
Марціновіч Віктар
Новая кніга Віктара Марціновіча ёсць рукапісам невядомага аўтара, што быў набыты Сацішам Сівачарыярам у бенгальскага крамніка за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Рукапіс, спісаны незразумелымі кірылічнымі пісьмёнамі, быў дбайна перакладзены аўтарам знаходкі на ангельскую мову.
Шкляревский Игорь
Имя поэта Игоря Шкляревского неотделимо от Беларуси. В 1938 году он родился на Могилёвщине. В 1987-м свою Государственную премию СССР потратил на посадку леса на берегу Припяти. Одна из его книг неслучайно называется “Паром из Беларуси в Россию” (в ней собраны переводы из белорусской классики). В его стихах навечно прописаны Баркалабово и Днепр, Кричев и Березина, в его книгах через века перекликаются “Песня о зубре” и “Слово о полку Игореве”, написанные выходцами из белорусских земель…
Карамазаў Віктар
Кніга “Пад крыжам” улучае аповесць пра вялікага беларускага мастака-пейзажыста Фердынанда Рушчыца “Зямля Фердынанда”, навелы пра выдатных сучасных пейзажыстаў Марыю ды Міколу Ісаёнкаў, Антона Вырву і развітальнае апавяданне са зніклай у чарнобыльскай бядзе вёскай Лімень на Магілёўшчыне, якая па-ранейшаму жыве ў памяці і сэрцы пісьменніка.
Сачанка Барыс
У кнігу вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Барыса Сачанкі (1936—1995) увайшлі аповесці, апавяданні, запісы розных гадоў, напісаныя і складзеныя аўтарам у кнігу ў 90-х гадах мінулага стагоддзя. На жаль, пры жыцці Барыса Сачанкі гэтая кніга не выйшла...
Корф Стэфан
1794 год. Дывізія Серакоўскага пераходзіць мяжу Вялікага Княства Літоўскага пад Бярэсцем. Малады шляхціч Ян Ліпініч, што служыць у 1-м палку ўланаў надворных, ідзе на вайну, як на свята. Ён імкнецца хутчэй трапіць у бойку, секчы ворагаў у гонар Радзімы, перамагчы ці пакласці галаву. Але хутка Янка разумее, што прыйдзецца змагацца не толькі супраць людзей, шабля сустрэнецца з кіпцюрамі ды дрэвам і свет таемных пачвар захопіць чалавека.
Сцяпан Уладзімір
Зборнік Уладзіміра Сцяпана — кароткія паэтычныя тэлеграмы з трох радкоў. Яны — як фотаздымкі, якія фіксуюць розныя моманты жыцця. Кожны верш з сямнаццаці складоў – спроба знайсці паэзію ў самым звычайным і будзённым.
Арлоў Уладзімер
Балады Уладзімера Арлова, якія нарадзіліся на бязмежжы жанраў, лучыць асоба аўтара – паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы.
Варонік Святлана
У паэтычным зборніку Святланы Варонік — асэнсаванне навакольнага свету, прыроды, чалавека ў кантэксце зямнога быцця і Космасу. Гэта шлях чуйнай душы праз спазнанне болю, расчараванняў — да светласці і гармоніі. Пачуццё і думка выяўляюцца ў лаканічных формах, якія даюць чытачу прастору для роздуму, для расчытвання падтэксту і пранікнення ў таямніцы паэтычнага слова.
Бары Джэймс Мэцью
Гэта першы пераклад на беларускую мову самага знакамітага твора англійскага пісьменніка Джэймса Мэцью Бары пра заўсёднага хлопчыка Пітэра, пра чароўную краіну Неверляндыю, у якой ён жыве, пра тое, як туды трапілі Вэндзі, Джон і Майкл – дзеці з нашага свету, – і пра прыгоды, якія іх там напаткалі.
Быкаў Васіль
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з Алесем Адамовічам “Маладыя гады” (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957—1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
Быкаў Васіль
Другую кнігу дзясятага тома склала публіцыстычная і літаратурна-крытычная спадчына В. Быкава 1981–1990 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі і калектыўныя творы.
Галубовіч Леанід
Зборнік змяшчае ў сабе найлепшыя вершы аўтара (па яго версіі), напісаныя за трыццаць пяць гадоў, што ўваходзілі ў шэсць яго папярэдніх кніжак, а таксама “зацемкі з левай кішэні” з аднайменнага выдання, якія тычацца літаратурнай творчасці. Зрытмізаваная сэрцам і зарыфмаваная душой зямная філасофія жыцця разлічана на вузкае кола абазнаных прыхільнікаў краснага пісьменства.
Высоцкі Уладзімір
Зборнік змяшчае арыгіналы і пераклады на беларускую мову 45 твораў Уладзіміра Высоцкага, найярчэйшага савецкага (ці, лепш бы сказаць, антысавецкага) паэта, спевака, актора, у драматычным і трагічным лёсе (і, адпаведна, у творчасці) якога яскрава і выразна адлюстравана адна з найбольш складаных эпох гісторыі Расійскай імперыі, а таксама роздум перакладчыка аб жыцці і творчасці Высоцкага.
Кеда Альжбета
Заяўлены ў назве матыў любові праходзіць праз усю кнігу Альжбеты Кеды (Алы Петрушкевіч), гарадзенскай пісьменніцы, кандыдата філалогіі. Гэта любоў да мясцінаў яе дзяцінства і юнацтва, да Гародні, да літаратуры, якая стала сэнсам жыцця, да тых асобаў, што пазначаны талентам.
Анціпенка Алесь
“Што ёсьць мысьленьнем”, “што азначае “верыць”, “што такое сьмерць і чаму мы яе так баімся”, “ці можна знайсьці ўнутры нас пляцоўку, зь якой яна не выглядала б такой жахлівай”, “што такое супрэматызм і загадкавыя квадраты Малевіча” — галоўныя пытаньні кнігі. Зьмест яе складаюць таксама пераклады клясычнага твору “Тао Тэ Чінг” вялікага кітайскага містыка Лао Цзы (VI ст. да н. Х.) і будыйскай Кхагавісана суты.
Пракаповіч Мікола
Вершы, сабраныя ў гэтай кнізе з нешматлікіх зборнікаў розных гадоў, — гэта адбіткі шляху душы. А для аўтара — яшчэ і прытулак памяці. Бо за кожным вершам — ці жыццёвая сітуацыя, ці шчаслівая сустрэча, ці роздум на самоце. Магчыма, і ў чытача яны закрануць нейкія запаветныя струны, адгукнуцца радасцю ці болем, паклічуць да сумоўя.