Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

Мастацкая Літаратура

Церашкова Алена
У гэтай кніжцы сабраныя кароткія вершыкі, а ў канцы кожнага — англійскае слова. Прыгадаў вершык — рыфма дапаможа табе ўзгадаць i замежнае слова. Чым болей слоў ты запомніш, тым прасцей будзе табе загаварыць па-англійску.
Казько Віктар
У чарговую кнігу прозы Віктара Казько ўвайшоў аднайменны раман “Бунт незапатрабаванага праху”. У цэнтры ўвагі пісьменніка — мастацкае даследаванне драмы чалавечай душы на пераломе XX і XXI стагоддзяў, калі адной з найважнейшых функцый літаратуры з’яўляецца папярэджанне і прароцтва.
Ляхновіч Павел
Перад галоўным героем кнігі Ігнаськам Сокалам паўстала адразу шмат выпрабаванняў. Найбольш сур’ёзнае — самота. Ён суцяшаўся марамі. І мары ягоныя здзяйсняюцца — Ігнаська знаходзіць чароўны валун, з дапамогай якога можа пераўвасабляцца ў каго і ў што захоча. З кожным новым пераўвасабленнем Ігнаська трапляе ў цікавыя, але і небяспечныя прыгоды.
Барадулін Рыгор
У кнігу выбраных твораў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ўвайшлі вершы з кніг "Маладзік над стэпам", "Рунець, красаваць, налівацца!", "Нагбом", "Неруш", "Адам і Ева", "Лінія перамены дат", "Вяртанне ў першы снег", "Рум", "Свята пчалы", "Абсяг", "Белая яблыня грому", "Вечалле", "Амплітуда смеласці" ды іншых.
Быкаў Васіль
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924—2003) увайшлі аповесці: “Знак бяды”, “Ваўчыная яма”, “Пакахай мяне, салдацік”, а таксама апавяданні “Сваякі”, “Адна ноч”, “На ўсходзе сонца”, “Дарога дадому”.
Чапэк Карэл
Кніга Карэла Чапэка незвычайная: яе старонкі з’ядноўвае спружынка, як у нататніку, брашура зроблена ў выглядзе канверта, які можна нават падпісаць... Ну а сам тэкст, аздоблены дзівоснымі ілюстрацыямі маладой мастачкі Крысціны Пержуковай, перанясе нас у Чэхію, дзе вельмі сумленны паштар і лістаноша Калбаба з дапамогай паштовых гномаў спрабуе раскрыць таямніцу: каму адрасаваны непадпісаны ліст з прызнаннем у каханні?
Карпюк Аляксей
Стыль шчырага і бескампраміснага рэалізму Аляксея Карпюка (1920-1992) балансуе на мяжы дакументалістыкі і мемуарыстыкі. Суровая, асабіста перажытая праўда пра вайну стала асновай аповесці "Пушчанская адысея". Апавяданні пісьменніка, як кадры, выхапленыя фотааб’ектывам, адкрываюць дынаміку даваеннага і паваеннага беларускага жыцця з яго каханнем, трагізмам і досціпам.
Беларускі чытач нарэшце пазнаёміцца з анталогіяй сучаснай нямецкай літаратуры. Упершыню студэнты беларускіх дзяржаўных універсітэтаў папрацавалі над перакладамі на беларускую мову цікавых сучасных празаічных твораў цяперашняй Германіі, каб і надалей мацаваліся добрыя сяброўскія зносіны паміж культурамі нашых народаў.
Мінскевіч Серж
Перад вамі — “аповесць легендарных часоў”. “Аповесць”, бо гэта займальная, захапляльная гісторыя. “Легендарных часоў”, бо ў ёй апавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў.
Федарэнка Андрэй
Кнігу складаюць дзве новыя аповесці: “Ціша” і Дзядзька Адольф”, а таксама дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.
Баршчэўскі Ян
Ян Баршчэўскі (1794 (?)— 1851) — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Галоўны ягоны твор — "Шляхціц Завальня", дзе ўпершыню шырока выкарыстоўваюцца беларускія казкі і паданні, дзе ў кожным слове "чуваць беларуса". Кнігу Я. Баршчэўскага часта параўноўваюць з сусветна вядомым эпасам "Тысяча і адна ноч".
Сіўко Франц
У кнігу ўвайшлі прыпавесці вядомай трылогіі “Удог”, якія адлюстроўваюць праявы ментальнасці айчыннага грамадства, экзістэнцыйныя варункі яго культурна-этнічных трансфармацый на пераломных гістарычных этапах; апавяданні — мастацкая інтэрпрэтацыя досведу пісьменніка ад назіранняў і роздуму над жыццёвымі з’явамі і калізіямі дзён прамінулых і дня сённяшняга; эсэ — вынік сузірання і філасофскага аналізу.
няма на складзе
Бучынская Наталля
Гэта кніга складаецца з трох казачных гісторый. А аб’ядноўваюцца яны тым, што ў кожнай з іх дзейсныя асобы — жыхары вадаёмаў. Магчыма, таму, што аўтарка нарадзілася і вырасла ля возера, якое дагэтуль лічыць найпрыгажэйшым у Беларусі. Водная прастора заўсёды захапляла яе. Пісьменніца любіла доўга-доўга ўглядацца ў глыбіні, уяўляючы сабе жыццё падводнага свету. Ёй заўжды было цікава паглядаць на сусвет не толькі сваімі вачыма, бо вакол кожную хвіліну адбываецца столькі цудаў, на якія чалавек часам не звяртае ўвагі. У выніку з’явіліся вось гэтыя казачныя гісторыі.
няма на складзе
Зэкаў Анатоль
Кніга, якая мусіць захапіць юнага чытача яшчэ да таго, як яе яму прачытаюць. Сярод стракатых, яркіх камп’ютарных вокладак “Безбілетны Зай” прыцягвае ўвагу нязмушанай сціпласцю, далікатнасцю і адначасова загадкавай рукатворнасцю. Кранальны, крыху разгублены герой убачыўся аўтарцы не проста маленькім, а меншым за самага маленькага чытача. Для яго галінка большая за самае высокае дрэва. Так бывае хіба ў сне. І ілюстрацыі сапраўды нагадваюць сны, мроі, дзіцячыя фантазіі…
няма на складзе
ა Аўласенка Генадзь
Жыў сабе хлопчык Вася. Самы звычайны хлопчык, вось толькі мянушка ў яго была не зусім звычайная – Лайдачкін, бо не любіў наш Вася ні вучыцца, ні працаваць... а вось лайдачыць любіў. Таму і займеў такую абразлівую мянушку. Ранішнюю зарадку Вася ніколі не рабіў, твар і шыю мыў толькі пад маміным прымусам. А ўжо як не хацеў ён зубы чысціць...  Наклад кнігі цалкам прададзены .
няма на складзе
Кніга “Добрыя лекі” серыі “Казачны свет” знаёміць чытача з народнай творчасцю латышоў — нашых бліжэйшых суседзяў. Мудрасць, гумар, добры настрой ад сустрэчы з казачным светам бурштынавай краіны — і ёсць добрыя лекі добрым людзям.
няма на складзе
Дэфо Даніэль
Знакаміты раман англійскага пісьменніка Даніэля Дэфо (каля 1660—1731) пра марахода, які дваццаць восем гадоў пражыў на самоце на ненаселенай выспе ля ўзбярэжжа Амерыкі, выкінуты на бераг падчас караблекрушэння, у якім загінулі ўсе, апрача яго.
няма на складзе
Ахроменка Лізавета
Казкі пра звычайныя рэчы, вядома ж, насамрэч пра незвычайнае — нашае жыццё, адначасна складанае і цудоўнае.