Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Мастацкая Літаратура

Беларускі чытач нарэшце пазнаёміцца з анталогіяй сучаснай нямецкай літаратуры. Упершыню студэнты беларускіх дзяржаўных універсітэтаў папрацавалі над перакладамі на беларускую мову цікавых сучасных празаічных твораў цяперашняй Германіі, каб і надалей мацаваліся добрыя сяброўскія зносіны паміж культурамі нашых народаў.
няма на складзе
Зорная Кася
Уваходзіць у свет кнігі аўтарскіх казак “Зорная Кася” можна і сам­насам, і ўсёй сям’ёй, і кампаніяй вясёлых і разумных сяброў. Вы даведаецеся, як павучкі Зямлю абаранілі, як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў і як Янка радню вызваляў, пазнаёміцеся з валадаром казы, кавалём Коршам і прынцэсай са Снежнага горада, паўдзельнічаеце ў каралеўскім паляванні, пабачыце танец кветак, наведаеце беларускі лес з зорнай Касяй і, галоўнае, — у вас абавязкова застанецца апельсінавы настрой.
няма на складзе
Колас Якуб
Паэма пра падзеі Першай сусветнай вайны, удзельнікам якіх быў сам Якуб Колас. Асабіста ўбачанае і перажытае ім стала гарантам праўдзівага адлюстравання народнай трагедыі, а талент забяспечыў высокі ўзровень мастацкай дасканаласці твора.
няма на складзе
Бучынская Наталля
Гэта кніга складаецца з трох казачных гісторый. А аб’ядноўваюцца яны тым, што ў кожнай з іх дзейсныя асобы — жыхары вадаёмаў. Магчыма, таму, што аўтарка нарадзілася і вырасла ля возера, якое дагэтуль лічыць найпрыгажэйшым у Беларусі. Водная прастора заўсёды захапляла яе. Пісьменніца любіла доўга-доўга ўглядацца ў глыбіні, уяўляючы сабе жыццё падводнага свету. Ёй заўжды было цікава паглядаць на сусвет не толькі сваімі вачыма, бо вакол кожную хвіліну адбываецца столькі цудаў, на якія чалавек часам не звяртае ўвагі. У выніку з’явіліся вось гэтыя казачныя гісторыі.
няма на складзе
Дэфо Даніэль
Знакаміты раман англійскага пісьменніка Даніэля Дэфо (каля 1660—1731) пра марахода, які дваццаць восем гадоў пражыў на самоце на ненаселенай выспе ля ўзбярэжжа Амерыкі, выкінуты на бераг падчас караблекрушэння, у якім загінулі ўсе, апрача яго.
няма на складзе
Карлюкевіч Алесь
Галоўны герой казкі— вандроўнік яшчэ той: і з паштовымі маркамі выпраўляецца ў вялікую дарогу, і роднымі сцежкамі ходзіць. “Крыніца паноў Ельскіх” — пачатак аповесці-казкі пра падарожжы беларускага школьніка і па прасторах роднай краіны, і па ўсім свеце. Як працяг з’явяцца цікавыя кнігі “Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала” і “Падарожжа паштовай маркі”.
няма на складзе
Вісландэр Юя
Ці вы калі бачылі, каб карова хадзіла ў бібліятэку, а крумкач пісаў кнігу? Вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў уся Швецыя захапляецца прыгодамі персанажаў, прыдуманых Юяй Вісландэр, ды разглядае малюнкі Свэна Нурдквіста — лаўрэата прэміі Астрыд Ліндгрэн. Далучайцеся!
Казько Віктар
У чарговую кнігу прозы Віктара Казько ўвайшоў аднайменны раман “Бунт незапатрабаванага праху”. У цэнтры ўвагі пісьменніка — мастацкае даследаванне драмы чалавечай душы на пераломе XX і XXI стагоддзяў, калі адной з найважнейшых функцый літаратуры з’яўляецца папярэджанне і прароцтва.
Быкаў Васіль
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924—2003) увайшлі аповесці: “Знак бяды”, “Ваўчыная яма”, “Пакахай мяне, салдацік”, а таксама апавяданні “Сваякі”, “Адна ноч”, “На ўсходзе сонца”, “Дарога дадому”.
няма на складзе
Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн
Калядная казка пра самую знакамітую шведскую карову Мама Му і ейнага сябра Крумкача, расказаная пісьменніцай Юяй Вісландэр і ілюстратарам Свэнам Нурдквістам. Героі рыхтуюць падарункі, упрыгожваюць ялінку і робяць цуды!  Кніга цалкам прадалася.
няма на складзе
Карлюкевіч Алесь
Галоўны герой казкі “Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала”, вядомы чытачу па кнізе “ Крыніца паноў Ельскіх ”, выпраўляецца ў падарожжа ў Лацінскую Амерыку. Беларускі школьнік адкрывае новы, невядомы дагэтуль яму свет. Знаёміцца з птушкай Жаўной — шчырай, гатовай заўсёды прыйсці на дапамогу. Вандруючы па свеце, і наш галоўны герой, і яго спадарожніца не забываюцца пра радзіму, родную старонку. І гэтым школьнік і птушка асабліва сімпатычныя.
няма на складзе
Бучынская Наталля
На сакавітым лужку непадалёк ад вялікага горада працуе авечка Адэля. Кім? Вядома ж, авечкай! У яе абавязках — гадаваць шаўкавістую воўначку на прыгожыя швэдры, сукенкі і цёплыя валёнкі. Адэля надзвычай любіць сваю працу, але нястомна шукае сваё найвышэйшае прызначэнне. 3 гэтай нагоды бясконца трапляе ў надзвычайныя сітуацыі. Адэля вельмі абаяльная, але няўрымслівая і ўпартая асоба, упэўненая ў сваёй выключнасці. Авечачка змагаецца з “нервовай цёткай”, ідзе ў самаволку, піша лісты ў “Грынпіс”, трапляе ў міліцыю...
Мінскевіч Серж
Перад вамі — “аповесць легендарных часоў”. “Аповесць”, бо гэта займальная, захапляльная гісторыя. “Легендарных часоў”, бо ў ёй апавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў.
няма на складзе
Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн
Мама Му не хоча сумаваць. Яна ўвесь час вучыцца чамусьці новаму. Напрыклад… будаваць дамок! Гісторыя пра карову, якая праз мэтанакіраванасць, веру ў сябе і стараннасць, а таксама насуперак перасцярогам сябра Крумкача робіць фантастычныя рэчы!
няма на складзе
Бядуля Змітрок
Кнігу Змітрака Бядулі (1886—1941) склалі абразкі, мініяцюры, апавяданні розных гадоў і найбольш вядомая яго аповесць “Салавей”.
Баршчэўскі Ян
Ян Баршчэўскі (1794 (?)— 1851) — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Галоўны ягоны твор — "Шляхціц Завальня", дзе ўпершыню шырока выкарыстоўваюцца беларускія казкі і паданні, дзе ў кожным слове "чуваць беларуса". Кнігу Я. Баршчэўскага часта параўноўваюць з сусветна вядомым эпасам "Тысяча і адна ноч".
няма на складзе
Парвела Ціма
Пераклад з фінскай мовы Алены Казловай; ілюстрацыі Агне Нананай. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. — 112 с. Цвёрдая вокладка.
няма на складзе
“Лучынка” — гэта зборнік апавяданняў, казак, вершаў сучасных беларускіх аўтараў і класікаў беларускай літаратуры. Таксама ў кніжцы можна знайсці пераклады твораў сусветнавядомых літаратараў на беларускую мову, беларускія прыказкі і прымаўкі. “Лучынка” — гэта кніжка для сямейнага чытання.