Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Мастацкая Літаратура

няма на складзе
Адну з найважнейшых старонак беларускага народнага эпасу складаюць легенды — невялікія фальклорныя або літаратурныя апавяданні, у аснове якіх ляжаць аповеды пра нейкую незвычайную падзею або гераічны ўчынак выдатнага чалавека. У гэты зборнік увайшлі малавядомыя шырокаму чытачу творы, дзе падаюцца старажытныя міфалагічныя ўяўленні пра паходжанне Сусвету, Зямлі, чалавека, раслін, жывёл…
няма на складзе
Мрый А
А. Мрый — Андрэй Антонавіч Шашалевіч (1893—1943) — адзін з самых папулярных у Беларусі пісьменнікаў 1920-х гадоў. Ягоная творчасць вызначалася яркай сатырычнай накіраванасцю, арыгінальнасцю сюжэтаў, вобразнасцю мовы, сацыяльнай выразнасцю персанажаў.
няма на складзе
ა Аўласенка Генадзь
Жыў сабе хлопчык Вася. Самы звычайны хлопчык, вось толькі мянушка ў яго была не зусім звычайная – Лайдачкін, бо не любіў наш Вася ні вучыцца, ні працаваць... а вось лайдачыць любіў. Таму і займеў такую абразлівую мянушку. Ранішнюю зарадку Вася ніколі не рабіў, твар і шыю мыў толькі пад маміным прымусам. А ўжо як не хацеў ён зубы чысціць...  Наклад кнігі цалкам прададзены .
няма на складзе
Быкаў Васіль
Кнігу склалі дзве аповесці Васіля Быкава (1924—2003): “Знак бяды” (1982) і “Ваўчыная Яма” (1998).
няма на складзе
У зборнік увайшлі творы пісьменнікаў-фантастаў, напісаныя на беларускай і расейскай мовах. Яны рэпрэзентоўваюць беларускую фантастыку, пачынаючы з XIX стагоддзя і да нашых дзён.
няма на складзе
Зэкаў Анатоль
Кніга, якая мусіць захапіць юнага чытача яшчэ да таго, як яе яму прачытаюць. Сярод стракатых, яркіх камп’ютарных вокладак “Безбілетны Зай” прыцягвае ўвагу нязмушанай сціпласцю, далікатнасцю і адначасова загадкавай рукатворнасцю. Кранальны, крыху разгублены герой убачыўся аўтарцы не проста маленькім, а меншым за самага маленькага чытача. Для яго галінка большая за самае высокае дрэва. Так бывае хіба ў сне. І ілюстрацыі сапраўды нагадваюць сны, мроі, дзіцячыя фантазіі…
Карпюк Аляксей
Стыль шчырага і бескампраміснага рэалізму Аляксея Карпюка (1920-1992) балансуе на мяжы дакументалістыкі і мемуарыстыкі. Суровая, асабіста перажытая праўда пра вайну стала асновай аповесці "Пушчанская адысея". Апавяданні пісьменніка, як кадры, выхапленыя фотааб’ектывам, адкрываюць дынаміку даваеннага і паваеннага беларускага жыцця з яго каханнем, трагізмам і досціпам.
Чапэк Карэл
Кніга Карэла Чапэка незвычайная: яе старонкі з’ядноўвае спружынка, як у нататніку, брашура зроблена ў выглядзе канверта, які можна нават падпісаць... Ну а сам тэкст, аздоблены дзівоснымі ілюстрацыямі маладой мастачкі Крысціны Пержуковай, перанясе нас у Чэхію, дзе вельмі сумленны паштар і лістаноша Калбаба з дапамогай паштовых гномаў спрабуе раскрыць таямніцу: каму адрасаваны непадпісаны ліст з прызнаннем у каханні?
Федарэнка Андрэй
Кнігу складаюць дзве новыя аповесці: “Ціша” і Дзядзька Адольф”, а таксама дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.
Ляхновіч Павел
Перад галоўным героем кнігі Ігнаськам Сокалам паўстала адразу шмат выпрабаванняў. Найбольш сур’ёзнае — самота. Ён суцяшаўся марамі. І мары ягоныя здзяйсняюцца — Ігнаська знаходзіць чароўны валун, з дапамогай якога можа пераўвасабляцца ў каго і ў што захоча. З кожным новым пераўвасабленнем Ігнаська трапляе ў цікавыя, але і небяспечныя прыгоды.
Церашкова Алена
У гэтай кніжцы сабраныя кароткія вершыкі, а ў канцы кожнага — англійскае слова. Прыгадаў вершык — рыфма дапаможа табе ўзгадаць i замежнае слова. Чым болей слоў ты запомніш, тым прасцей будзе табе загаварыць па-англійску.
няма на складзе
Ахроменка Лізавета
Казкі пра звычайныя рэчы, вядома ж, насамрэч пра незвычайнае — нашае жыццё, адначасна складанае і цудоўнае.
Барадулін Рыгор
У кнігу выбраных твораў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ўвайшлі вершы з кніг "Маладзік над стэпам", "Рунець, красаваць, налівацца!", "Нагбом", "Неруш", "Адам і Ева", "Лінія перамены дат", "Вяртанне ў першы снег", "Рум", "Свята пчалы", "Абсяг", "Белая яблыня грому", "Вечалле", "Амплітуда смеласці" ды іншых.
няма на складзе
Вераціла Сяргей
Сяргей Вераціла сваёй прозай працягвае традыцыі, закладзеныя Кузьмой Чорным, Міхасём Стральцовым, Алесем Жуком. Тонкі лірызм твораў спалучаецца з глыбокім псіхалагічным аналізам, а характар герояў раскрываецца на фоне будзённых сітуацый, якім пісьменнік надае рамантычную афарбоўку. Прырода падкрэслівае ўнутраны свет лірычнага героя.
няма на складзе
Спрынчан Аксана
“Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў” — пазітыўная і пазнавальная кніга пра сям'ю, словы і сваю краіну. Шчасце — адначасна і проста, і эксклюзіўна, калі сям'я поўная любові да гульняў, прыгодаў і творчасці. Гэтая кніга для тых, хто хоча запэўніцца, што ягоная сям'я — не меней цікавая і вясёлая. Дзяўчынка Альжбэта дзеліцца з вамі сваімі сакрэтамі і парадамі і чакае вашых на адрас: DachetaAlzhbeta@tut.by.
няма на складзе
Зярнятка
Кніга скіравана на развіццё мовы, творчых здольнасцей, эстэтычнае выхаванне дашкольнікаў і малодшых школьнікаў на аснове літаратурнага матэрыялу: твораў класікаў беларускай літаратуры і сучасных айчынных пісьменнікаў, а таксама твораў вуснай народнай творчасці. У ёй выкарыстаны вершы, апавяданні, казкі, загадкі, прыпеўкі, калыханкі, гульні, прымаўкі, прыказкі, хуткагаворкі.
Сіўко Франц
У кнігу ўвайшлі прыпавесці вядомай трылогіі “Удог”, якія адлюстроўваюць праявы ментальнасці айчыннага грамадства, экзістэнцыйныя варункі яго культурна-этнічных трансфармацый на пераломных гістарычных этапах; апавяданні — мастацкая інтэрпрэтацыя досведу пісьменніка ад назіранняў і роздуму над жыццёвымі з’явамі і калізіямі дзён прамінулых і дня сённяшняга; эсэ — вынік сузірання і філасофскага аналізу.
няма на складзе
Кніга “Добрыя лекі” серыі “Казачны свет” знаёміць чытача з народнай творчасцю латышоў — нашых бліжэйшых суседзяў. Мудрасць, гумар, добры настрой ад сустрэчы з казачным светам бурштынавай краіны — і ёсць добрыя лекі добрым людзям.