Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Медысонт

Няма на складзе
Сапач Тацяна
Дзявятую кнігу бібліятэчкі часопісу “Дзеяслоў” склалі вершы культавай паэткі пакаленьня “Тутэйшых” Тацяны Сапач “Няхай не пакіне нас Восень”. Зборнік уяўляе зь сябе беларуска-ангельскую білінгву. На ангельскую вершы перастварыла знакамітая перакладчыка зь Лёндану Вера Рыч.
Няма на складзе
"Ягамосьць" – так марыў назваць сваю кнігу вершаў Анатоль Сыс... У гэтай анталогіі паэтычных прысьвячэньняў увасоблена задуманае Анатолем Сысам, а зьдзейсьненае ягонымі сябрамі і паплечнікамі...
Няма на складзе
Барыс Сымон
Гэтая кніжка складаецца з двух слоўнікаў. У першым з іх — “Асабовыя імёны” — змешчаныя асабовыя імёны, якія бытавалі і бытуюць у розных жыхароў сучаснай Беларусі. У другім слоўніку — “Беларускія імёны” — друкуюцца тыя традыцыйныя мужчынскія і жаночыя імёны беларусаў, што бытавалі ў розны час.
Няма на складзе
Творы зборніка можна чытаць, пераказваць, завучваць на памяць, засвойваючы веды, выпрацоўваючы навыкі і ўменні, знаёмячыся з краінай і малой радзімай, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д. Ёсць творы, якія дапамогуць наладзіць святы і гульні. Выхавальнікі ці бацькі самі абяруць тэксты, даступныя дзецям з розным узроўнем ведання беларускай мовы.
Няма на складзе
Адамовіч Славамір
Вершы Славаміра Адамовіча па-ранейшаму закранаюць адвечныя пытанні, якія хвалююць чалавечую душу: каханне, воля, лад у грамадстве і лёс Бацькаўшчыны.
Няма на складзе
Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім
Новы раман пісьменніцкага дуэта М. Клімковіча і У. Ахроменкі – захапляльны аповед, прасякнуты гумарам. Кніга зацікавіць як аматараў вострасюжэтных твораў пра авантуры і інтрыгі, перастрэлкі і пагоні, гэтак і прыхільнікаў інтэлектуальнай літаратуры, якія цэняць тонкую пародыю, дасціпныя алюзіі і мудрагелістыя стратэгіі.
Няма на складзе
Караткевіч Уладзімір
Гэтая кніга — першае непадцэнзурнае выданне Уладзіміра Караткевіча. Кніга адметная тым, што яна інтэрактыўная: кожны з вас, разгортваючы яе, робіцца даследчыкам творчасці Караткевіча. Тэкст не "адматаны" да першапачатковага варыянта — усе праўленыя і выразаныя моманты проста графічна паказаныя ў тэксце. Каб кожны з вас мог вырашыць, што выпраўлена справядліва, а што — не.
Няма на складзе
Віннікава Марыя
Матэрыялы, змешчаныя ў кнізе, раскрываюць лакальныя адметнасці камізэлькі — адной з частак народнага строю беларускіх жанчын, якая значна ўплывала на яго агульны мастацка-пластычны вобраз. У кнізе даюцца схемы крою і кароткія апісанні аўтэнтычных камізэлек, якія дапамогуць пры стварэнні рэканструкцый традыцыйнага беларускага строю і мадэляванні адзення з народнымі элементамі.
Няма на складзе
Селівончык Вера
Кніга адкрывае серыю практычных дапаможнікаў у традыцыйных беларускіх рамёствах. Гэта вынік паглыбленага вывучэння старажытнай тэхнікі вырабу паясоў.
Няма на складзе
Зборнік уключае артыкулы заходніх вучоных па тэорыі, метадалогіі і філасофіі гісторыі, якія ўпершыню публікаваліся ў перакладзе на беларускую мову на старонках БГА. Напісаныя ў розныя часы прадстаўнікамі розных плыняў і школ, яны адлюстроўваюць важны досвед развіцця сусветнай гістарыяграфіі ў апошнія дзесяцігоддзі ХХ ст.
Няма на складзе
Шалкевіч Віктар
"Блюз Вясна" – кніга вершаў і песьняў вядомага барда і актора Віктара Шалкевіча, гарманічна зьнітаваная зь лірычных, грамадзянскіх і сатырычных мэлёдыяў, словаў і вобразаў.
Няма на складзе
Гілевіч Ніл
Кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча “Замова ад страху” складаюць лірычныя і ліра-эпічныя творы рознага кшталту і розных, не толькі самых апошніх, гадоў. Усе яны друкаваліся, па меры напісання, у часопісах і газетах, але ў ранейшыя зборнікі аўтара не ўваходзілі.
Няма на складзе
Пятровіч Барыс
У кнігу Барыса Пятровіча (Сачанкі) увайшлі кароткія навэлы, якія маюць падназву "фрэскі". Так, фрэскі, бо пішуцца яны за адзін раз, як і малююцца ў храме — пакуль не высахла тынкоўка. І не перапісваюцца, бо нельга ўвайсьці ў адзін і той жа настрой двойчы... Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Рахуба Анджэй
У кнізе вядомага польскага гісторыка даследуецца будова і функцыянаванне інстытутаў парламентарызму Вялікага Княства Літоўскага, паказваецца іх спецыфіка і адасобленасць ад каронных мадэляў, а таксама спробы ліцвінаў утрымаць раўнавагу з польскай Каронай.
зьніжка
Сцебурака Усевалад
Густоўна выдадзены і невялікі аб‘ёмам, гэта трэці зборнік вершаў Усевалада Сцебуракі. Зборнік мае два раздзелы – “Вуліцы сталіцы” і “Сцяжыны правінцыі”. Пейзажныя замалёўкі суседнічаюць з творамі іранічнай скіраванасці. Асобнае важкае месца займаюць патрыятычныя вершы. Скрозь увесь зборнік праходзіць тэма любові – да жанчыны, да сяброў, да роднага краю. Кніга мае прысвячэнне: “Родным па духу і крыві”.
Няма на складзе
Снайдэр Тымаці
У гэтай наватарскай кнізе Т. Снайдэр прасочвае шляхі фармавання польскай, украінскай, літоўскай і беларускай нацый ад стварэння Рэчы Паспалітай абодвух народаў да 1999 г. Аўтар даводзіць, што трыумфы мадэрнага этнічнага нацыяналізму ў гэтай частцы Усходняй Еўропы — з’ява досыць новая.
Няма на складзе
Кулікоў Ігар
У кнізе сабраныя вершы, напісаныя ў 2011—2013 гадах. Кніга таксама ўключае два пераклады са старажытных моваў і слоўнік словаў, якія могуць падацца чытачу незразумелымі. “Свамова” — гэта не ўласная мова аўтара, а новае бачаньне беларускай мовы, якое сягае сваімі каранямі ў індаеўрапейскае мінулае і ідэал якога — чысціня.
Няма на складзе
Кулікоў Ігар
Паэзія Ігара Кулікова – дасканалы, насычаны сэнсамі і алюзіямі лябірынт, у якім сам аўтар выконвае ролі Тэзэя, Мінатаўра, і крыху (эпізадычна) Арыядны. Перад намі, па сутнасьці, жанр паэтычнай імплозіі: старажытны міт (ці міты?) узрываецца ўнутар самога сябе, зацягваючы ў вір канцэптуальнай эмоцыі выпадковыя словы, паўзы і знакі прыпынку. Чытач тут зусім не абавязковы, хаця й нялішні.