Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Выдавецтвы

Шатэрнік Мікола
Чэрвеньскі краёвы слоўнік — адзін з ліку беларускіх краёвых слоўнікаў, вызначаных да выданьня Камісіяй для ўкладаньня слоўніка жывой беларускай мовы Інстытуту Беларускай Культуры яшчэ да рэарганізацыі яго ў Беларускую Акадэмію навук. Сярод працаў Камісіі ідзе сьледам за Віцебскім краёвым слоўнікам, укладзеным М. Касьпяровічам на падставе слоўных матэрыялаў, сабраных Віцебскім акруговым таварыствам краязнаўства пад непасрэдным кіраўніцтвам і рэдакцыяй Камісіі ды выдадзеным у 1927 г.
зьніжка
Грушэцкі Алег, Козел Віктар
У займальнай і даступнай форме мастацкага апавядання аўтары распавядаюць пра спосабы і адзінкі вымярэння. Яскравыя ілюстрацыі дапамогуць дзецям лепш засвоіць веды, якія спатрэбяцца ў дарослым жыцці.
Няма на складзе
Снайдэр Тымаці
Кніга раскрывае вялікую панараму злачынстваў, учыненых нацысцкім і савецкім рэжымамі на “крывавых землях” — у Беларусі, Польшчы, Прыбалтыцы і Украіне, дзе з 1933 да 1945 г. было загублена 14 млн. чалавек. На падставе шырокага корпусу дакументальных сведчанняў і спецыяльнай літаратуры аўтар даследуе матывы і метады дзеянняў абодвух дыктатараў, вызначае колькасць іх ахвяраў і ставіць нямала складаных пытанняў. Кніга прымушае па-новаму паглядзець на два трагічныя дзесяцігоддзі гісторыі Еўропы.
зьніжка
Сліж Наталля
У кнізе секс разглядаецца як складаная філасофска-фізіялагічная зʼява. Звернутая ўвага на мужчынскія і жаночыя ідэалы ў Вялікім Княстве Літоўскім, літаратуру пра каханне і секс, візуалізацыю цела ў мастацтве, медыцыну, гігіену, уяўленне пра цела, практыку старабеларускага сексу, законныя і незаконныя інтымныя стасункі, прастытуцыю, згвалтаванні.
Мінкін Алег
Творчасць Алега Мінкіна прагучала яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка, прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным перажыванні. Гэтая кніга віленскага беларуса Алега Мінкіна — збор найлепшых ягоных твораў у лірыцы, кароткай прозе і перакладах.
зьніжка
Багдановіч Вікторыя
Ткацкія ўзоры, змешчаныя ў гэтай кнізе, зусім не выпадковыя. Кожны з іх узяты з рэальных прыкладаў нацыянальнага традыцыйнага мастацтва. Аднак іх фрагментарнасць, незавершанасць мусіць нагадаць нам пра тое разбурэнне, якое цягам стагоддзяў перажывала нашая спадчына, традыцыя і культура і якое візуальна можна ўявіць так, быццам моль аб’ела тканае палатно. Незапоўненыя клеткі крыжаванкі – гэта “дзірачкі” ў посцілцы, якую можна “адрамантаваць” (“зацыраваць”), упісаўшы туды правільныя адказы.
зьніжка
Несцярэнка Юры
Жыццё поўніцца загадкамі і сакрэтамі. І мы з маленства імкнёмся спазнаць іх. Гэтая кніга — скарбонка з 180 загадак пра наш неверагодны свет.
Няма на складзе
Арлоў Уладзімір
У адной невялікай краіне насельніцтва складалася з аднаго караля, аднаго прэм’ер-міністра, аднаго генерала, аднаго прафесара, аднаго студэнта, аднаго пісьменніка Усіх было па адным, і дзякуючы гэтаму краіна жыла заможна і спакойна. Але аднойчы спакой быў парушаны: каралеўскі ювелір вырабіў адзіны ордэн, а значыць, павінен быў з’явіцца і адзіны яго кавалер…
Няма на складзе
Каляндар знаёміць з дэбютнымі кнігамі народных пісьменнікаў Беларусі.
Няма на складзе
Плавінскі Мікалай
Пад вокладкай “Скарбаў…” — артыкулы пра беларускія скарбы эпохі вікінгаў IX—XI стагоддзяў (у тым ліку пра “Гараўлянскі скарб”, знойдзены на Глыбоччыне), раздзел пра так званы Пояс Вітаўта, нарысы пра “таямніцы сівых курганоў”, раскопы ў Браславе і Мядзелі, два артыкулы пра Язэпа Драздовіча і захапляльны аповед пра сярэднявечныя “фотаздымкі” — графіці.
Сцяшковіч Таццяна
Слоўнік раскрывае лексічнае і фразеалагічнае багацце Гродзеншчыны. Першае выданне было надрукавана ў 1983 годзе накладам 600 асобнікаў. Адна з каштоўнасцяў працы — у дакладным адлюстраванні фанетычных, марфалагічных і сінтаксічных асаблівасцяў мясцовага маўлення. У папраўленым выданні галоўным заданнем было запісаць ілюстрацыйны матэрыял спрошчана, набліжана да арфаграфічнага пісьма. Праца разлічаная не толькі на мовазнаўцаў. Разгарніце слоўнік — і з вамі загавораць жыхары Гродзеншчыны, паўстане беларуская вёска з тагачасным побытам ды рэаліямі.
зьніжка
Вярцейка Марыся
Казка пра маленькага ляніўца Сплюшку, які меў незвычайную здольнасць: штоночы ён са сваімі памагатымі бараніў сны сваіх сяброў, а ўдзень адсыпаўся. Праз гэта ўсе і думалі, што ён соня.
Няма на складзе
Бэргстрэм Гуніла
Кніга пра Біла і Болу шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Гунілы Бэргстрэм распавядае кранальную гісторыю пра тое, як у звычайнай сям’і з’яўляецца незвычайная дзяўчынка. Што нясе з сабой нараджэнне асаблівага дзіцяці — радасць ці гора? Ці нашае жыццё ды усё, што ў ім адбываецца, суцэльная неспадзяванка ды найвялікшы цуд?
Вярцінскі Анатоль
Кніга Анатоля Вярцінскага "Тым часам...", якая складаецца з трох раздзелаў (вершаванага, эсэістычнага і публіцыстычнага), раскрывае тэмы сучаснага жыцця ў яго шматгранных філасофскіх і сацыяльных вымярэннях.
Няма на складзе
Ліндэ Іда
Падзеі рамана вядомай шведскай пісьменніцы Іды Ліндэ разгортваюцца ў паўночнай Швецыі. Ён пачынаецца як крымінальная драма з варыяцыяй класічнага сюжэта пра Боні і Клайда – і працягваецца як філасофскае разважанне пра ролю выпадку ў нашым жыцці; пра тое, што трагедыя можа зламаць чалавека, а можа надаць яму сілы пачаць “новую эру” у сваім жыцці.
Няма на складзе
Мудроў Вінцэсь
У кнігу вядомага беларускага пісьменніка, сапраўднага майстра “кароткай прозы” Вінцэся Мудрова ўвайшлі навелы і апавяданні, напісаныя цягам апошніх дзесяці гадоў. Сярод іх асаблівым чынам выдзяляецца навела “Албанскае танга”, якая распавядае пра абставіны разрыву савецка-албанскіх адносін паўстагоддзя назад. У творы выразна прасочваюцца дзве сюжэтныя лініі — непасрэдны канфлікт паміж Мікітам Хрушчовым і Энверам Ходжа, а таксама гісторыя кахання беларускай дзяўчыны і албанскага студэнта.
Няма на складзе
Баторын Фелікс
У гэтую кнігу ўвайшлі вершы, балады і паэма, складзеныя Феліксам Баторыным, за адзінкавымі выключэннямі, у 2007–2018 гадах. Значная іх частка публікуецца ўпершыню. У творах паэта пераважаюць грамадзянская, любоўная, пейзажная лірыка, але гэтым іх тэматыка не вычэрпваецца. Паэтычнай мове аўтара ўласцівыя празрыстая прастата і складаная метафарычнасць, тонкі лірызм, які, пры ўсёй парадаксальнасці, часта арганічна спалучаецца з філасофскімі развагамі, іроніяй і самаіроніяй.
Няма на складзе
Цімафеева Юля
Юля Цімафеева — паэтка разгорнутай метафары. Звычайна прастора яе верша супадае з прасторай аднаго метафарычнага свету, дадуманага паэткай да апошняй дэталі. Больш за тое, гэтую кнігу можна чытаць як адну разгорнутую метафару, ключом да якой з’яўляецца яе назва — "ROT".