Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Выдавецтвы

няма на складзе
ა Барысік Таццяна
Большасць сюжэтаў апавяданняў кнігі “Жанчына і леапард” — непрыдуманыя гісторыі з нашага паўсядзённага жыцця. Беларуская правінцыя на мяжы тысячагоддзяў: яе клопаты, радасці, боль, скруха, старэчая бездапаможнасць і дзіцячая непасрэднасць — уся гама пачуццяў і ўсе колеры блізкага вясковага неба ўважлівымі вачыма маладой пісьменніцы. За гэтую кнігу аўтарка атрымала 2-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2015 .  Наклад кнігі цалкам прададзены .
няма на складзе
Быкаў Васіль
Герояў Быкава ніколі не перапаўняе радасьць жыцьця, памкненьне да творчасьці ці хоць бы да авантуры. Іхны сьвет складаецца зь перашкодаў і страху, так падобнага на дзіцячы, бо дзіцячы страх самы страшны. Але на выхадзе такой творчасьці заўсёды ёсьць катарсіс, бо быкаўскія творы, абсалютна пэсымістычныя ў сваіх фабулах, не пакідаюць у чытача адчуваньня безвыходнасьці і пэсымізму.
Пашкевіч Алесь
Гэта, па сведчанні крытыкаў, “сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу... Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без кахання тут, зразумела, не абышлося). А што ўласна да беларусаў, то чытача прыцягвае скразная нацыянальная жылка, якая ўважна адмечана адным з герояў, што ўвасабляе наш народ і яго ментальнасць у яе лепшых праявах сярод народаў свету”.
Аксак Валянціна
Гэтая кніга Валянціны Аксак — свет несвядомай прыроды, першароднага граху і безабароннай душы. Свет, у якім згубіліся словы і знайшоўся сэнс. “Дзікая сліва” — шостая кніга паэткі, у якой валадарыць шостае пачуццё.
Багдановіч Ірына
У кнізе вершаў Ірыны Багдановіч — паэтычны роздум аўтаркі аб сутнасці творчасці і чалавечага быцця ў няпростым і зменлівым часе, аб тых вечных духоўных арыенцірах, якія задаюць высокі нябёсны вектар зямному чалавечаму існаванню, аб незгасальных патрыятычных ідэалах, што асвячаюць сувязь чалавека з роднай зямлёй і яе гісторыяй.
Ляхновіч Павел
Перад галоўным героем кнігі Ігнаськам Сокалам паўстала адразу шмат выпрабаванняў. Найбольш сур’ёзнае — самота. Ён суцяшаўся марамі. І мары ягоныя здзяйсняюцца — Ігнаська знаходзіць чароўны валун, з дапамогай якога можа пераўвасабляцца ў каго і ў што захоча. З кожным новым пераўвасабленнем Ігнаська трапляе ў цікавыя, але і небяспечныя прыгоды.
няма на складзе
ა Каско Алесь
У кнігу паэта Алеся Каско ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя на працягу мінулых дзесяцігоддзяў, а таксама новыя творы, у якіх аўтар шчыра, прачула і па-майстэрску выяўляе свае душэўныя пачуцці і грамадскія перажыванні пра жыццё, творчасць і беларускую будучыню.
няма на складзе
ა Квяткоўскі Севярын
“Падарунак для Адэлі” — суплёт містычных, часам іранічных, крыху жудкаватых, але часьцей забаўных гісторый з жыцьця людзей, якія атачалі аўтара ці мроіліся яму на мяжы другога і трэцяга тысячагодзьдзяў. Большасьць апавяданьняў друкавалася ў газэце “Наша Ніва”, частка — на розных пляцоўках інтэрнэту ў 1996—2006 гг.
няма на складзе
Турбіна Люба
Новая кніга Любы Турбіной (жыве і працуе ў Маскве, Расія), выдатнай паэткі, крытыка, празаіка, перакладчыцы, нястомнай прапагандысткі беларускай літаратуры, уключае цыкл зробленых рознымі аўтарамі перакладаў на беларускую мову яе тонкіх лірычных і глыбокіх філасафічных вершаў.
няма на складзе
ა Тэксты
Альманах “Тэксты” быў заснаваны ў 2004 годзе як літаратурна-мастацкі праект. Былі выдадзеныя некалькі нумароў — 1 (2004), 3 (2007), 6 (2008) і 12 (2009). “Тэксты” — гэта добрая якасная літаратура. У кожным нумары акрамя айчыннай прозы і паэзіі ёсць і перакладныя творы, друкуюцца тэарэтычныя матэрыялы і крытычныя артыкулы. У розны час у альманаху друкаваліся Валянцін Акудовіч, Юры Станкевіч, Адам Глобус, Лявон Вольскі, Альгерд Бахарэвіч, Ілля Сін, Ігар Сідарук і іншыя.
няма на складзе
ა Казакоў Валерый
У беларускай мове гэтае слова — “абібок” — і азначае: гультай, сузіральнік. Мне здаецца, як бы актыўна ні жыў чалавек, ён усё адно застаецца абібокам свайго жыцця, яму заўсёды ёсць што сказаць, без надрыву, без прыспеху, сказаць як убачылася, як падумалася. Галоўнае — не прамінуць гэтага шчаслівага часу…
Пятровіч Барыс
У кнігу ўвайшлі напісаныя на сумежжы тысячагоддзяў аповесці Барыса Пятровіча “Стах” і “Пуціна”, у якіх яскрава спалучыліся рысы рысы экзістэнцыялізму, класічнага пісьма і стылёвага авангардызму.
няма на складзе
Rasanau Ales
“Wortdichte” sind Gedichte, die Ales Rasanau in Deutsch verfasst oder, wie er selbst sagt, mit deutschen Wörtern gemalt hat. Sie erschienen bereits in den Sammelbänden “Wortdichte” (Steirische Verlagsgesellschaft), “Der Zweig zeigt dem Baum wohin er wachsen soll” (Agora Verlag), und im vorliegenden Buch werden sie, indem das Vorangegangene mit dem Nachfolgenden vereint wird, zu einer vollkommenen Erscheinung.
Церашкова Алена
У гэтай кніжцы сабраныя кароткія вершыкі, а ў канцы кожнага — англійскае слова. Прыгадаў вершык — рыфма дапаможа табе ўзгадаць i замежнае слова. Чым болей слоў ты запомніш, тым прасцей будзе табе загаварыць па-англійску.
няма на складзе
Ахроменка Лізавета
Казкі пра звычайныя рэчы, вядома ж, насамрэч пра незвычайнае — нашае жыццё, адначасна складанае і цудоўнае.
няма на складзе
ა Гінько Алена
У новую кнігу інтымнай лірыкі Алены Гінько ўвайшлі вершы, якія ацэніць і палюбіць беларускі чытач за кранальную шчырасць і адкрытасць пачуццяў. “Такія радкі запамінаюцца, іх хочацца занатоўваць, чытаць не толькі самому сабе, — іншым аматарам паэзіі таксама”, — сцвярджае ў прадмове да зборніка паэт Леанід Дранько-Майсюк.
Несцярэнка Юры
Гэта першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі, якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і па-мастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі — рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры.
няма на складзе
ა Дэбіш Анатоль
У кнігу паэта Анатоля Дэбіша ўвайшлі напісаныя на працягу амаль дваццаці апошніх гадоў выбраныя вершы і драматычная паэма “Уваскрасенне Іуды”, у якіх аўтар віртуозна спалучае старадаўняе фальклорнае хараство з пластыкай сучаснага паэтычнага пісьма.