Інбелкульт (Смаленск)
Няма на складзе
Тэксты з кнігі часткова друкаваліся ў газетах “Народная Воля” і “Наша Ніва” пад рубрыкай “Камертон”. Гэта нарысы і эсэ пра розныя падзеі, часам нават як бы нязначныя. Агульнае, што яднае іх, — гэта Памяць. Мне заўсёды здавалася, што зразумець сучаснасць і зазірнуць у будучыню немагчыма без памяці пра мінулае, без адчування няспыннай плыні жыцця. Свайго жыцця, сваёй сям’і, грамадства, краіны (Аўтар).
Няма на складзе
Кніга мае загаловак “Да гісторыі беларускага руху”, бо, зьмешчаныя ў ёй, — гэта падрыхтоўчы матэрыял для тых, хто некалі возьмецца і напіша фундамэнтальную гісторыю барацьбы за вызваленьне беларускага народу ад сацыяльнага, нацыянальнага, палітычнага і духоўнага ўціску. Уласна кажучы, уся творчасьць Антона Луцкевіча — як бы дзёньнік гэтае барацьбы, самае жывое яе сьведчаньне.
Няма на складзе
Прадмет гэтага дасьледаваньня ― удзел беларусаў у барацьбе за незалежнасьць сваёй краіны ў тыя часы, калі ўпершыню была абвешчаная незалежная беларуская дзяржава ― Беларуская Народная Рэспубліка (БНР).
Няма на складзе
У манаграфіі знайшлі адлюстраваньне спробы Вялікага Княства Літоўскага заключыць дзяржаўную унію са Швэцыяй пад час вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654—1667 гг. Асобныя часткі манаграфіі прысьвечаныя ўкраінска-швэдзкім і ўкраінска-расейскім дачыненьням.
Кніга аўстрыйскага пісьменніка і рэпарцёра Марціна Полака прысвечана праблемным аспектам культуры памяці ў грамадствах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. У Беларусі, Украіне, Славеніі, Польшчы, Аўстрыі і іншых краінах існуе бясконцая колькасць масавых пахаванняў, не ўшанаваных як след. Больш за тое, многія масавыя магілы, дзе ляжаць целы ахвяр, забітых без суда і следства камуністычнымі або нацысцкімі катамі, нават не пазначаныя ў публічнай прасторы. Прыгожыя краявіды гэтых краін хаваюць у сабе сляды масавых забойстваў, якія выпадкова можна выявіць нават і сёння.
Катынская трагедыя пазбавіла жыцця тысячы польскіх афіцэраў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі. У той час як іх сем’і марна шукалі сляды загінулых, Савецкі Саюз і нацысцкая Германія пачалі прапагандысцкую вайну, абвінавачваючы адзін другога. Томас Урбан рэканструюе падзеі Катынскага злачынства і спробы схаваць яго сляды, а таксама распавядае гісторыю пасляваенных і сучасных міждзяржаўных дачыненняў, у якіх Катынь па-ранейшаму адыгрывае вялікую ролю.
Няма на складзе
Аснову зборніка складае даследаванне эстонскага гісторыка Юрася Юркевіча “Стварэнне і дзейнасць Асобнага атрада БНР у Балтыі”, прысвечанае спробам паўстання беларускіх вайсковых фармаванняў у Балтыі цягам 1919 г., а таксама праца “Балахоўцы”, напісаная сучаснікам падзей, польскім афіцэрам Станіславам Лісам-Блонскім у 1920-я гг.
У манаграфіі, напісанай у форме навукова-папулярнага нарыса, разглядаецца грамадска-палітычная і культурна-асветная праца беларускіх маладзёвых суполак з другой паловы XIX ст. і да пачатку Другой сусветнай вайны ў агульным кантэксце развіцця нацыянальна-вызвольнага руху і станаўлення грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. У кнізе робіцца спроба адлюстраваць ролю маладзёвага руху ў нацыятворчых працэсах і ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.
Няма на складзе
Факсімільнае перавыданьне слоўніка, які быў першым з краёвых слоўнікаў часоў беларусізацыі 1920-х гг., створаных у выніку масавай краязнаўчай работы. Слоўнік складаецца з 9703 слоў, зафіксаваных у 591 населеным пункцк былой Віцебскай акругі.
Гэта аповесць аб малым мястэчку і яго пушчанскіх ваколіцах. А таксама аб людзях, тых, каму выпала тут жыць, служыць і працаваць. Людзях са старых фотаздымкаў, апранутых у новую афіцэрскую форму, гарнітуры і плашчы — нямодную ўжо адзежу. Аб свеце, які адышоў беззваротна.
Чэрвеньскі краёвы слоўнік — адзін з ліку беларускіх краёвых слоўнікаў, вызначаных да выданьня Камісіяй для ўкладаньня слоўніка жывой беларускай мовы Інстытуту Беларускай Культуры яшчэ да рэарганізацыі яго ў Беларускую Акадэмію навук. Сярод працаў Камісіі ідзе сьледам за Віцебскім краёвым слоўнікам, укладзеным М. Касьпяровічам на падставе слоўных матэрыялаў, сабраных Віцебскім акруговым таварыствам краязнаўства пад непасрэдным кіраўніцтвам і рэдакцыяй Камісіі ды выдадзеным у 1927 г.
Слоўнік раскрывае лексічнае і фразеалагічнае багацце Гродзеншчыны. Першае выданне было надрукавана ў 1983 годзе накладам 600 асобнікаў. Адна з каштоўнасцяў працы — у дакладным адлюстраванні фанетычных, марфалагічных і сінтаксічных асаблівасцяў мясцовага маўлення. У папраўленым выданні галоўным заданнем было запісаць ілюстрацыйны матэрыял спрошчана, набліжана да арфаграфічнага пісьма. Праца разлічаная не толькі на мовазнаўцаў. Разгарніце слоўнік — і з вамі загавораць жыхары Гродзеншчыны, паўстане беларуская вёска з тагачасным побытам ды рэаліямі.
Няма на складзе
Кніга прысвечаная памяці Генадзя Бураўкіна (1936—2014), вядомага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, аднаго з выбітных беларускіх паэтаў ХХ — пачатку ХХІ ст. Праз успаміны, эсэ, дзённікі сяброў і паплечнікаў паўстае вобраз Чалавека і Мастака, якога, нягледзячы на тое, што ў апошнія два дзесяцігоддзі ён не меў афіцыйнага прызнання, называлі народным паэтам.
Няма на складзе
Выданьне ўтрымлівае практычна ўсе вядомыя на сёньняшні дзень беларуска-літоўскія летапісы. Яе зьмест укладзены на базе 32-га і 35-га тамоў Поўнага збору рускіх летапісаў і забясьпечаны прадмовай, якую напісаў да іх Мікола Улашчык. У Дадатках зьмешчаныя ўрыўкі зь Іпацьеўскага, Наўгародзкага, Пскоўскага першага, Пскоўскага другога, Пскоўскага трэцяга, Цьвярскога летапісаў і Рагоскага летапісца, якія істотна дапаўняюць, а часам падаюць у зусім іншым сьвятле тыя ці іншыя падзеі, адлюстраваныя ў летапісах айчыннага паходжаньня.
Няма на складзе
Лета 1915 года. Расійская армія пад напорам нямецкага войска мусіць адступаць з тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Украіны ўсё далей на ўсход. Па вёсках і самі сабой, і мэтанакіравана шырацца самыя неверагодныя чуткі пра тое, што германцы нібыта паводзяць сябе зусім бесчалавечна, а таму адзінае выйсце — ратавацца ўцёкамі...
У кнізе прасочваецца беларуская прысутнасьць у Латвіі з часоў полацкіх калоніяў Герцыке і Кукейнас і да сёньняшнага дня. Ну і самае галоўнае, у выданьні дэталёва і рознабакова дасьледуецца сёньняшняя беларуская мова Латгаліі, даюцца яе ўзоры, а таксама разглядаецца нацыянальная сьвядомасьць яе носьбітаў.
У гэтым выданьні зьмешчаныя выбраныя працы вядомага беларускага нацыянальнага дзеяча Яна Станкевіча (1891—1976), якія ў 1910—1970-я гг. друкаваліся на старонках беларускага пэрыядычнага і непэрыядычнага друку як у Беларусі, так і за яе межамі. Друкаваныя працы надзвычай разнастайныя як паводле жанраў, так і паводле тэматыкі.
У кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне "Адкуль пайшла беларуская зямля?", і ў большасьці тэкстаў з гэтага выданьня ён імкнецца даць на яго адказ.