Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Выдавец Янушкевіч Андрэй

Кухмістр Верашчака
“Сакатала бочачка” – гэта зборнік займальных, але гістарычна праўдзівых нарысаў, прысвечаных самым знакавым алкагольным напоям нашай краіны. У большасці выпадкаў – цалкам забытым, адкінутым таталітарным дваццатым стагоддзем як “чужынскія”. Назва кнігі паходзіць ад старадаўняй беларускай народнай песні, у якой маладую дзяўчыну жартаўліва, але вельмі лірычна параўноўваюць з бочкай піва, што нудзіцца ў піўніцы, імкнучыся “разліцца” і здаволіць смагу таго, каму прызначаная.
Мартысевіч Марыя
У эпісталярнай паэме Марыі Мартысевіч апісваецца гісторыя кахання, якая мела месца невядома калі і невядома дзе. Але яно і няважна, бо “Сарматыя” — гэта таксама гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне. Сарматы — напаўміфічныя качэўнікі, апісаныя яшчэ Герадотам. Іх плямёны засялялі Паўночнае Прычарнамор’е ў III–IV ст. н. э… 28 траўня 2019 году кніга атрымала прэмію "Кніга году" за 2018 год.
Памук Архан
«Стамбул. Горад і ўспаміны» — адна з самых вядомых кніг славутага турэцкага пісьменніка Архана Памука. Менавіта за атмасферу Стамбула, якая прысутнічае ў творах Памука, ён і атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 2006 годзе. Пісьменнік стварыў нязвыклую кнігу: раман-аўтабіяграфія, сямейная сага, энцыклапедыя горада, альбом з цудоўнымі здымкамі і гравюрамі. Аўтар вядзе чытача за руку па сваіх любімых вулках, напоўненых гукамі і пахамі роднага горада, не бачнага турыстам, схаванага ад мімалётных разявак… Як Дублін — Джойсам, Буэнас-Айрэс — Борхесам, так Стамбул услаўлены Памукам.
Шаланда Аляксей
Гэтая навукова-папулярная кніга вядомага айчыннага даследчыка геральдыкі прысвечаная гербам беларускай шляхты ў канцы XIV — XVIII ст. Упершыню разглядаюцца перадумовы, шляхі фармавання і асаблівасці развіцця шляхецкай геральдыкі ў Вялікім княстве Літоўскім. У асобным раздзеле ахарактарызаваныя асновы тэарэтычнай геральдыкі з яе законамі і правіламі, уводзіцца ва ўжытак традыцыйная беларуская геральдычная тэрміналогія.
няма на складзе
Трафімчык Анатоль
Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечаная найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народу ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый даецца падрабязны аналіз прычын, перадумоваў і хады ваеннага канфлікту, праўдзіва характарызуецца месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаваў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца праблеме “вызвалення” і “аб’яднання” Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і ўсталявання там савецкай улады.
няма на складзе
Данеўская Ірына
“Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц” — гістарычны раман вядомай украінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай, прысвечаны юнацтву і маладым гадам знакамітага прадстаўніка магутнага магнацкага роду з Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Аўтар, абапіраючыся на дакументы эпохі, стварае шырокае палатно бурлівага жыцця Багуслава Радзівіла. Ён увайшоў у гісторыю не толькі як таленавіты палітык і дыпламат, але і праславіўся подзвігамі на амурным полі, скарыўшы сэрца не адной прыгажуні.
няма на складзе
“Вілейскі павет” знаёміць з гісторыяй мясцінаў, якія гістарычна ўваходзілі ў вялікі і старажытны рэгіён — Віленшчыну. Пра людзей і падзеі на гэтых тэрыторыях расказваюць аўтары гісторыка-краязнаўчага гадавіка.
няма на складзе
ა Гамсун Кнут
У кнігу знакамітага нарвежскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1920 года Кнута Гамсуна (1859—1952) увайшлі тры сусветна вядомыя раманы: “Голад” — гісторыя маладога валацугі, чыя свядомасць спазнае страшэнную метамарфозу ад галоднага існавання. Гэты наватарскі твор прынёс аўтару еўрапейскую вядомасць. "Пан" — лірычны аповед пра веліч прыроды і трагедыю неўзаемнага кахання, у якім спалучыліся скандынаўскія сентыментальнасць і нянавісць, дзівацтвы і пакуты, а фонам з’яўляецца суровая прыгажосць паўночнага ўзбярэжжа. “Вікторыя” — праніклівы раман пра чуллівае і пяшчотнае каханне, якое суправаджаюць гонар і годнасць, хвароба і смерць...
няма на складзе
Блінец Андрэй
У кнізе распавядаецца пра дзве ваенныя падзеі, якія аб'ядноўвае адно месца здарэння. Пад Клецкам у 1506 і 1706 гг. адбыліся бітвы, якія значна паўплывалі на гістарычнае развіццё Беларусі. Разгром крымскіх татар войскам Вялікага Княства Літоўскага ў жніўні 1506 г. з'яўляецца адной з найбольш славутых перамог у айчыннай гісторыі. Бітва паміж шведскімі і расійска-ўкраінскімі злучэннямі вясною 1706 г. стала кульмінацыяй баявых дзеянняў у Наваградскім ваяводстве падчас Вялікай Паўночнай вайны. У дадатках змешчаны шэраг малавядомых дакументаў XVI і XVIII стст., некаторыя з якіх друкуюцца ўпершыню.