Жыцьцяпісы
…Не ўсё з напісанага Адамам Свентаржэцкім (1812–1863) дайшло да нас. Вершы, якім лёсіла захавацца, заставаліся ў рукапісах; аніводнай публікацыі яго тэкстаў — ні ў газетах, ні ў асобных зборніках — выявіць не ўдалося. Як і згадак пра паэта і паўстанца ў якіх-кольвек энцыклапедыях ці літаратуразнаўчых публікацыях. Гэты нарыс — першая праца пра яркую і да нашых дзён невядомую асобу Адама Тамашавіча Свентаржэцкага.
Кніга «Цясляр волі» распавядае пра жыццёвы і творчы шлях класіка нацыянальнай літаратуры, аднаго з першых беларускіх рэвалюцыянераў і адраджэнцаў XX стагоддзя Алеся Гаруна (Аляксандра Уладзіміравіча Прушынскага). Чытач зможа прайсці за аўтарам па дакументальна асветленых дарогах гэтага пісьменніка і грамадскага дзеяча: мясцінамі яго бацькоў, сцежкамі яго маленства, даўнімі радаводнымі скрыжаваннямі ды вуліцамі Мінска і Менска, яго ссыльнымі сібірскімі этапамі, а таксама спрычыніцца да спасціжэння праторанага ім на творчых палетках паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі ды палітычна-грамадскай дзейнасці.
Зборнік артыкулаў і публіцыстычных нататак, прысвечаных жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Адрасаваны даследчыкам, навукоўцам, аматарам творчасці знакамітага пісьменніка.
У кнізе разам сабраны кароткія запісы Р. Барадуліна, папярэдне змешчаныя ў ягоным 11-томным выданні «Дзённікі і запісы. 1951–2014», друкаваным у 2015–2022 гадах. Разнастайныя зацемкі хораша дапаўняюць партрэт паэта, летапіс яго жыцця, інтарэсаў і назіранняў.
Перад укладальнікамі гэтай кнігі Кастуся Цвіркі паўстала найскладанейшая задача: выбраць з ягонай шматгадовай, шматграннай творчасці патроху найадметнага з усіх галінаў літаратуры, у якіх ён працуе, — паэзія, проза, эсэістыка, літаратуразнаўства, пераклады…
Як не згубіць сябе ў цемры безвыходнасці? Дзе шукаць сэнс у тэатры абсурду, якім раптам стаў навакольны свет? На лёс Віктара Франкля, знакамітага псіхолага і філосафа, выпала шмат выпрабаванняў, жахі канцлагераў падчас Другой сусветнай вайны, смерць родных і блізкіх, непрыняцце на радзіме. У гэтай кнізе ён апавядае пра свой шлях унутранага пераадолення жыццёвых нягод і дапамагае чытачу адкрыць у сабе крыніцу неверагоднай моцы — моцы сказаць “так” свайму жыццю.
Няма на складзе
У паўднёвых ваколіцах Мінска месцяцца Прылукі — вёска, якая нядаўна адсвяткавала 550 гадоў ад сваёй першай згадкі ў гістарычных крыніцах. У старасвецкім парку цешыць вочы прыгожы палац. Некалі ён належаў сям’і Чапскіх, а цяпер тут размяшчаецца Беларускі навукова-даследчы інстытут аховы раслін. Марыя Чапская (1894–1981) з маленства расла ў Прылуках, тут прайшло яе юнацтва. Яна пляменніца вядомага ўсім жыхарам сталіцы Караля Чапскага, які ў 1890–1901 гадах быў гарадскім галавою Мінска. На схіле веку Марыя Чапская напісала гэтую кнігу, дзе сабрала звесткі пра свой род, занатавала ўспаміны пра сям’ю, для якой і палац, і Прылукі былі родным домам, а таксама пра дарэвалюцыйны Мінск-Літоўскі.
У кнізе апавядаецца пра жыццё і справы падарожніка Мікалая Пржавальскага (1839–1888) – першага даследніка Цэнтральнай Азіі, імя якога залатымі літарамі ўпісанае ў гісторыю вялікіх геаграфічных адкрыццяў побач з імёнамі Марка Пола і Хрыстафора Калумба, Фэрнана Магелана і Вітуса Берынга.
Кніга складаецца з нарысаў пра тых вучоных-філолагаў, якія ў ХІХ−ХХІ стагоддзях распрацоўвалі разнастайныя праблемы ўсходнеславянскай лінгвістыкі. Падаюцца характарыстыкі асноўных прац, біяграфічная інфармацыя, факты навуковай і педагагічнай дзейнасці.
Кніга прысвечана памяці Міколы Купрэева (1937–2004), таленавітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова. Праз успаміны і згадкі родных, сяброў, землякоў творцы паўстае каларытная асоба паэта-думанніка, паэта-вандроўніка з «жураўліным сэрцам», крэўна паяднанага з роднай яму палескай зямлёй.
Героі кнігі — дзяржаўныя дзеячы, генералы і адміралы, якія нарадзіліся на беларускай зямлі, стваральнікі ўзброеных сіл, сістэмы ваеннай адукацыі, спецслужбаў, авіяцыі і флоту Ізраіля, героі войнаў за незалежнасць, людзі незвычайнага лёсу. Дзякуючы цікавым фактам, сведчанням сучаснікаў і дакументальным матэрыялам чытачы пазнаёмяцца з выдатнымі асобамі, якія праславілі Беларусь, унёсшы неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё Ізраіля.
Аўтары нумару “Дзеяслова”: Фелікс Баторын, Вольга Бабкова, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Васіль Зуёнак, Ігар Сідарук, Людміла Хейдарава ды іншыя.
Няма на складзе
У гэтым нумары “Дзеяслова” — проза Леаніда Дранько-Майсюка, Віктара Казько, Міхася Зізюка, Фелікса Баторына, заканчэнне рамана Андрэя Федарэнкі; вершы Іны Снарскай, Сержука Сыса, Алеся Дуброўскага-Сарочанкава, Сяргея Чыгрына ды, як заўсёды, багата іншых цікавостак!
У гэтай кнізе Адама Глобуса сабраныя партрэты выдатных майстроў літаратуры і мастацтва. Іх усіх добра ведае аўтар, таму чытач убачыць шмат асабістага і кранальнага, таго, пра што не змогуць напісаць іншыя. На першы погляд, суб’ектывізм Глобуса можа падавацца занадта катэгарычным, але яго кампенсуе шчырасць і праўдзівая любоў да апісаных творцаў.
У свежым 125-м нумары "Дзеяслова" пачатак новага рамана Андрэя Федарэнкі, навелы Уладзіміра Сцяпана, апавяданне Валера Гапеева, вершы Леаніда Дранько-Майсюка, Васіля Жуковіча, Ціхана Чарнякевіча, пераклады А.Э. Адынца ад Ірыны Багдановіч, "Шматкроп'і" Сяргея Ваганава, тэкст Сяргея Шапрана пра Генадзя Бураўкіна ды шмат іншых файных матэрыялаў.
У 124-ым нумары: вершы Леаніда Дранько-Майсюка і Валера Дубоўскага, проза Святланы Воцінавай і Давіда Шульмана, запісы Людмілы Хейдаравай, літаратуразнаўства ад Анатоля Трафімчыка і Сяргея Кавалёва, анкета Насты Кудасавай ды шмат іншых цікавостак.
У красавіцкім 123-м "Дзеяслове": новая паэма Уладзіміра Някляева, вершы Валянціны Аксак і Васіля Зуёнка, проза Леаніда Дранько-Майсюка, запісы Барыса Пятровіча, эсэ Сяргея Шапрана, анкета Вольгі Бабковай ды шмат іншых цікавостак!
У 122-м "Дзеяслове" вершы Леаніда Галубовіча, Аксаны Спрынчан, Сяргея Верацілы, проза Леаніда Дранько-Майсюка, Уладзіміра Міхно, Змітра Вішнёва, ліставанне Сяргея Чыгрына з Сяргеем Новікам-Пеюном, эсэ Вольгі Бабковай ды шмат іншых цікавостак!