Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Багуслаў Радзівіл: Нямецкі прынц

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць

Апісаньне

Багуслаў Радзівіл: Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага / Ірына Данеўская ; пераклад з украінскай Наталкі Бабінай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 684 с. Цвёрдая вокладка.
Данеўская Ірына / Даневська Ірина
ISBN 978-985-7165-75-9.

Пераклад з украінскай Наталкі Бабінай паводле выдання:
Даневська І. Німецький принц Богуслав Радзивіл. Київ: Темпора, 2016.
Мастак Мікола Койдан

“Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц” — гістарычны раман вядомай украінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай, прысвечаны юнацтву і маладым гадам знакамітага прадстаўніка магутнага магнацкага роду з Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Аўтар, абапіраючыся на дакументы эпохі, стварае шырокае палатно бурлівага жыцця Багуслава Радзівіла. Ён увайшоў у гісторыю не толькі як таленавіты палітык і дыпламат, але і праславіўся подзвігамі на амурным полі, скарыўшы сэрца не адной прыгажуні.


ПРАДМОВА ДА БЕЛАРУСКАГА ЧЫТАЧА Паглядзець

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Кеда Альжбета
Заяўлены ў назве матыў любові праходзіць праз усю кнігу Альжбеты Кеды (Алы Петрушкевіч), гарадзенскай пісьменніцы, кандыдата філалогіі. Гэта любоў да мясцінаў яе дзяцінства і юнацтва, да Гародні, да літаратуры, якая стала сэнсам жыцця, да тых асобаў, што пазначаны талентам.
зьніжка
Ліндэ Іда
Падзеі рамана вядомай шведскай пісьменніцы Іды Ліндэ разгортваюцца ў паўночнай Швецыі. Ён пачынаецца як крымінальная драма з варыяцыяй класічнага сюжэта пра Боні і Клайда – і працягваецца як філасофскае разважанне пра ролю выпадку ў нашым жыцці; пра тое, што трагедыя можа зламаць чалавека, а можа надаць яму сілы пачаць “новую эру” у сваім жыцці.
Дзядзенка Зміцер
Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. І, вядома, са зваротам да гісторыі — куды без яе? Апавяданне "Яйкі птушкі Рух" і дэтэктыўная аповесць “Голем з Малой Мар'ямпольскай” маюць у сабе больш містычных матываў. Аповесць “Вуаерыст” — бліжэй да дэтэктыву ў жанры “нуар” з гістарычнымі паралелямі. Станоўчых герояў у “Вуаерысце” практычна няма, затое ёсць эротыка, спецслужбы і пошукі золата.