№ 2 (165) — 2020. Навуковы, навукова-папулярны, грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск, 2020. — 176 с.
ISSN 1392-9682
Манаграфія "Стараруская актавая мова горада Полацка" нарвежскага лінгвіста Крысціяна Швейгарда Станга — адна з першых грунтоўных прац заходняй лінгвістыкі, прысвечаных гісторыі беларускай мовы.
У гэтай працы адлюстраваліся некалькі важных тэндэнцый акадэмічнага жыцця міжваеннага часу:
– жывы інтарэс заходніх навукоўцаў да беларускай тэматыкі;
– нараджэнне і разгром беларускай гуманітарнай навукі ў БССР;
– ажыццяўленне беларусазнаўчых даследаванняў на тэрыторыі міжваеннай Польшчы, у тым ліку беларускімі і польскімі навукоўцамі.
Пераклад быў выкананы Ўладзімірам Папковічам паводле:Stang Christian S. Die altrussische Urkundensprache der Stadt Polozk. Skrifter utgitt av Det Norske videnskapsakademi i Oslo., II, Hist.-filos. klasse. Oslo: I Komissjon Hos Jacob Dyrwad, 1939.ПРАДМОВА ГАЛОЎНАГА РЭДАКТАРА паглядзець
Гэты нумар выбіваецца з шэрагу нашых апошніх выпускаў.
Рэч у тым, што час эпідэміі каранавірусу і палітычна турбулентнай кампаніі па выбарах прэзідэнта мы вырашылі выкарыстаць для таго, каб вярнуцца (праўда, толькі на адзін нумар) у ранейшы фармат "акадэмічнага" выдання.
Гэта не значыць, што ні першая, ні другая падзея нам не цікавая. Проста яны лепей нададуцца да асэнсавання ў часопісным фармаце тады, калі мінецца троху часу. Больш таго, мы плануем выдаць адмысловы нумар, прысвечаны "Жнівеньскай рэвалюцыі" — але праз некалькі месяцаў, у канцы бягучага года.
Пераклад працы нарвежскага лінгвіста Крысціяна Швейгарда Станга "Стараруская актавая мова горада Полацка" на замову нашага часопіса быў зроблены амаль 10 гадоў назад.
Чаму мы вырашылі перакласці гэты тэкст?
Найперш таму, што гэта адна з першых грунтоўных прац заходняй лінгвістыкі, прысвечаных гісторыі беларускай мовы.
Не будзе перабольшваннем сказаць, што яе аўтар запачаткаваў традыцыю замежнага беларусазнаўства, якую пасля працягнулі амерыканскі лінгвіст украінскага паходжання Юры Шэрах (Шавялёў) (праца "Праблемы фармавання беларускай мовы" (Нью-Ёрк, 1953), амерыканска-ізраільскі лінгвіст Поль Весклер (праца "Гістарычная фаналогія беларускай мовы" (Гайдэльберг, 1977) і іншыя навукоўцы.
Сама праца «Стараруская актавая мова горада Полацка» выйшла друкам у 1939 г., г.зн. у канцы таго страшнага дзесяцігоддзя, калі беларуская гуманітарная навука, у прыватнасці, мовазнаўства, у БССР фактычна перастала існаваць.
Яе асноўныя прадстаўнікі былі або фізічна знішчаныя, або іншымі спосабамі выдаленыя з грамадскага і навуковага жыцця.
Як вынік, сур’ёзныя навуковыя даследаванні ў галіне беларускай лінгвістыкі ў межах СССР з пачатку 1930-х і да канца 1950-х не праводзіліся.
Праца Станга — гэта свайго роду рэакцыя на такі стан рэчаў. У ёй вы не знойдзеце адсылак да навуковых прац, выдадзеных у 1930-я гады ў БССР. Аднак у ёй багата матэрыялу, узятага з флагманскіх даследаванняў, якія вяліся ў часы беларусізацыі. Ёсць адсылкі і на працы Яна Станкевіча – беларускага мовазнаўца, які жыў у Вільні, чым і быў уратаваны (да "вераснёўскага (1939 г.) паходу" Чырвонай Арміі) ад сталінскага тэрору.
Чым яшчэ адметная праца Станга? Тым, што была напісана на нямецкай мове, якая тады ўсё яшчэ выконвала ролю мовы акадэмічнай навукі ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе. Такі стан рэчаў назаўсёды перакрэсліла Другая сусветная вайна: пасля яе напісаць у Нарвегіі працу на нямецкай мове па беларускай лінгвістыцы наўрад ці некаму прыйшло б да галавы.
Такім чынам, у працы, чый пераклад аддаецца на чытацкі суд, як у фокусе адлюстраваліся некалькі важных тэндэнцый акадэмічнага жыцця міжваеннага часу:
– жывы інтарэс заходніх навукоўцаў да беларускай тэматыкі;
– нараджэнне і разгром беларускай гуманітарнай навукі ў БССР;
– ажыццяўленне беларусазнаўчых даследаванняў на тэрыторыі міжваеннай Польшчы, у тым ліку беларускімі і польскімі навукоўцамі.
Дарэчы, лёс польскага мовазнаўца Эдварда Кліха, чыя праца шматразова згадваецца на старонках гэтай манаграфіі, склаўся гэтак жа трагічна, як і лёс яго калегаў з БССР — Сцяпана Некрашэвіча ці Пятра Бузука — на працы якіх так жа часта спасылаецца аўтар. Прафесар Познаньскага ўніверсітэту (разам з іншымі яго выкладчыкамі) Эдвард Кліх быў расстраляны немцамі 1 снежня 1939 г.
Хоць гэтае даследаванне тычыцца лінгвістычнай праблематыкі, у ім ёсць сюжэт, важны для лепшага разумення ідэалогіі беларускага нацыяналізму ў XX ст. Гаворка ідзе пра палеміку паміж аўтарам гэтай працы і ўжо згаданым вышэй Янам Станкевічам наконт паходжання мовы канцылярыі вялікіх князёў літоўскіх.
Ян Станкевіч не проста так сцвярджаў, што мова канцылярыі ВКЛ фармавалася пад уплывам полацкага дзелавога пісьменства. Такое ўяўленне было неабходным для канструявання базавага генеалагічнага міфу беларускага нацыяналізму — пра беларускую дзяржаву ВКЛ. Згодна з гэтым міфам, як самі князі літоўскія, так, натуральна, і іх віленская канцылярыя, мелі беларускае паходжанне. У выпадку канцылярыі ВКЛ трэба дадаць, што яна нібыта знаходзілася пад уплывам полацкага дзелавога пісьменства.
Станг у гэтай працы рашуча запярэчыў такому падыходу і давёў, што на характар мовы канцылярыі ВКЛ вызначальна паўплывала паўднёваруская (г.зн. украінская) традыцыя пісьма. Полацкае ж дзеловае пісьменства было правінцыйным што да Вільні і паўднёварускіх культурных цэнтраў, у тым ліку таму, што ў полацкіх граматах пачынаючы ад XIV–XV ст. шмат паланізмаў і наогул адсутнічае адзіны правапісны стандарт.
Наколькі мне вядома, Ян Станкевіч ніяк не адрэагаваў на гэтыя тэзісы.
Асобна трэба сказаць пра тэрміналогію, якой прытрымліваўся Станг. Магчыма, некаму будзе рэзаць вока выраз "руская мова Полацка" (ці падобныя фармулёўкі).
Трэба сказаць, што ў такім словаўжыванні няма ідэалогіі. Для акрэслення мовы адпаведнай эпохі аўтар ўжываў гістарычны выраз, які ў тую эпоху і бытаваў у гэтай зямлі. Менавіта пра "рускую мову" як пра мову свайго народу пісаў славуты ўраджэнец Полацкай зямлі Францішак Скарына (і яго паслядоўнікі Васіль Цяпінскі, Сымон Будны і інш.).
"Рускую мову Полацка" трэба адрозніваць ад "расійскай" ці "маскоўскай" мовы тагачаснай Маскоўскай дзяржавы. Таму аўтар кажа аб "рутэнізацыі" (а не "русіфікацыі") запазычанай лексікі полацкімі пісарамі, чым яшчэ раз падкрэслівае адметнасць моўнага матэрыялу, які ён даследуе.
Пры канцы важна таксама дадаць, што навуковыя працы такога ўзроўню фактычна не старэюць.
Не верыце? Тады прачытайце гэтае даследаванне ад пачатку і да канца.
Валер Булгакаў
ЗМЕСТ Паглядзець
ВАЛЕР БУЛГАКАЎ. Прадмова
КРЫСЦІЯН ШВЕЙГАРД СТАНГ. Стараруская актавая мова горада ПолацкаПрадмова
Бібліяграфія
Уводзіны
І. Старажытны перыяд (– 1410)Граматы 4 a і б
Грамата 4 а
Грамата 4 б
Грамата 9
Грамата 11
Грамата 30
Грамата 31
Грамата 32
Грамата 48
Грамата 52
Грамата 65
Грамата 66
Грамата 68
Грамата 120
Грамата 121
Грамата С 8
Грамата 128
Грамата 129
Грамата С 1
Грамата С 9
Падагульняючыя заўвагі аб мове старажытнага перыяду
II. XV стагоддзе (1409 – )A. Фанетыка
Вакалізм
о
Ѣ, е
і
ы
у i ǫ
я
ę
Прасл. *ър, *ъл, *ьр, *ьл
Прасл. *oр, *oл, *eр, *eл
ъ, ь
Кансанантызм
г
Цоканне
*здj
*стj, *скj, с + ч
j
ф
в
Дэпалаталізацыя
Спалучэнне зычны + ьj + галосны
Асіміляцыя
Паасобныя выпадкі
B. Марфалогія
I. Іменныя часціны мовы
1. Назоўнікі
а. Асновы на -ъ (-о)
М. р.
Ніякі род
b. Асновы на -ь (-i̯ о)
Ніякі р.
Асновы на -а (-ā) і -я (-i̯ ā)
Асновы на -і
Асновы на -н
Асновы на -р
Словы на -инъ
2. Прыметнікі
а. Поўныя формы
Адзіночны лік
Мужчынскі-ніякі род
Ж. р.
Множны лік
b. Кароткая форма прыметніка
c. Вышэйшая ступень параўнання
3. Прыслоўі
4. Лічэбнікі
a. Колькасныя лічэбнікі
b. Парадкавыя лічэбнікі
c. Зборныя лічэбнікі
d. Колькасныя прыслоўі
5. Займеннікі
a. Родавыя займеннікі
Адзіночны лік
М. і н. род
Ж. р.
Множны лік
Пытальныя займеннікі
b. Асабовыя займеннікі
Адзіночны лік
Множны лік
ІІ. Дзеяслоў
Асабовая форма дзеяслова
Цяперашні час
Аорыст
Будучы час
Прошлы час
Загадны лад (Imperativ)
Нязменныя формы дзеяслова
a. Дзеепрыметнікі
a. Цяперашні час
aa. Незалежны стан
bb. Залежны стан
b. Дзеепрыметнікі прошлага часу
aa. Незалежны стан
bb. Залежны стан
c. Інфінітыў
III. Службовыя часціны мовы
Прыназоўнікі
Асобныя граматы
Мова полацкіх граматаў у перыяд з 1410 году па 1500 год
Полацкія граматы і пытанне пра генезіс літоўска-рускай канцылярскай мовы
ІІІ. Пазнейшыя граматы (XVI стагоддзе)
A. Фанетыка
І. Вакалізм
a
о
Ѣ, е
i
ы
у, ǫ
я, ę
ъ, ь
Спалучэнні плаўных
II. Кансанантызм
г
ч, ц
j
*zdj
(*stj, *skj), с + ч
хв – ф
в
Дэпалаталізацыя
Спалучэнне зычны + ьj
Асіміляцыя
Спарадычныя асаблівасці
В. Марфалогія
І. Іменныя часціны
1. Назоўнікі
Асновы на -ъ (-о)
М. р.
Н. р.
Асновы на -ь (-i̯о)
М. р.
Н. р.
Асновы на -а (-ā) і -я (-i̯ā)
і-асновы
Асновы на зычныя
2. Прыметнікі
a. Поўныя формы
Адзіночны лік
М., н. р.
Ж. р.
Множны лік
b. Кароткія формы
c. Ступені параўнання
3. Прыслоўі
4. Лічэбнікі
5. Займеннікі
a. Асабовыя займеннікі
Адзіночны лік
М. і н. род
Ж. р.
Мн. л.
Пытальныя займеннікі
b. Асабовыя займеннікі
Адзіночны лік
Множны лік
ІІ. Дзяслоў
Асабовы дзеяслоў
a. Цяперашні час
b. Прошлы час
c. Будучы час
d. Аорыст
e. Загадны лад
Нязменныя формы дзеяслова
a. Дзеепрыметнікі
a. Дзеепрыметнікі цяперашняга часу
b. Дзеепрыметнікі закончанага трывання. (Part. Perf.)
b. Інфінітыў
Аб формаўтварэнні
ІІІ. Службовыя часціны мовы
Прыназоўнікі
Мова полацкіх граматаў у XVI стагоддзі
Сінтаксічныя заўвагі
1. Родны-вінавальны склон
2. Аб парным ліку
3. Назоўны скл. з інфінітывам
4. Першапачаткова зборныя назоўнікі як мн. л.
Паланізмы
Лексічны склад
Заключэнне