Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Authors

Быў у пана верабейка гаварушчы…

Быў у пана верабейка гаварушчы…
19.00 руб.
Size: 115x195 mm
Weight: 355 g

Purchase

out of stock
ПубліцыстыкаЭсэістыкаКраеведениеТравэлёгі / Падарожныя нататкіЛяўрэаты літаратурных прэміяўNon fictionБартосік Зьміцер

Description

Падарожжы Свабоды / Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2016. — 326 с.: іл. — (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе).

ISBN 978-0-929849-82-9

Наклад кнігі цалкам прададзены.

За гэтую кнігу аўтар атрымаў 1-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2017.

У гэтай кнізе няма агульнавядомых фактаў і амаль няма вядомых сюжэтаў. Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сьведкі адважыліся распавесьці толькі напрыканцы жыцьця. Тым ня менш, факты і сюжэты складаюцца ў карціну Беларусі ХХ стагодзьдзя, і нельга сказаць, што гэтая карціна няпоўная або непраўдзівая. Яна распавядае пра мяжу дабра і зла ў душы беларускага чалавека, якую адныя пераходзілі, рабуючы панскія сядзібы, а іншыя не пераходзілі, пашыраючы асьвету і памнажаючы дабрабыт.

У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя падобную працу зрабіў Напалеон Орда — абышоў усю Беларусь і захаваў вобраз краіны, якога больш не засталося нідзе. Тое, што пачуў і запісаў Зьміцер Бартосік, не паўторыць больш ніхто. Таму гэтая кніга ня мае аналягаў у нашай гісторыі ХХ стагодзьдзя. Гэта падарожжы ў пошуках нечага няўлоўнага, няпэўнага... свабоды. Таго, што ў беларусах схавана глыбака, сярод марных, паўзабытых спадзеваў, цёплых летуценьняў, што гояць зьняможаны розум, сярод мараў, якім не наканавана было зьдзейсьніцца... І Зьміцер Бартосік знаходзіў гэтую эфэмэрную, недавыказаную, нязьдзейсьненую прагу свабоды паўсюль, ва ўсіх баках вялікай нашай краіны.

Сяргей Харэўскі, мастацтвазнаўца


ЗЬМЕСТ Паглядзець

Быў у пана верабейка гаварушчы… Як рабілася рэвалюцыя (Фрагмэнт з кнігі) Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.