Дзеткам

Кнігі

Journals

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Authors

Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”

Ўолпал Хорас
Кніга ўлучае два класічныя ангельскія творы — “Замак Отранта” Хораса Ўолпала (1717—1797), гатычную аповесць, што заклала асновы жанру, і “Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй” Мэры Шэлі (1797—1851), адзін з найлепшых узораў готыкі і першы навукова-фантастычны раман. Абодва гэтыя творы ўводзяць чытача ў свет загадкавага і дзівоснага, аднак у кожнага з двух творцаў — свой арсенал сродкаў для стварэння вусцішнай атмасферы.
Лаўкрафт Говард Філіпс
Говард Філіпс Лаўкрафт — амерыканскі пісьменнік, аўтар твораў у жанрах жахаў, містыкі і фэнтэзі, якія пасля яго смерці зрабіліся культавымі і істотна паўплывалі на сучасную літаратуру жахаў. Творчасць Лаўкрафта настолькі ўнікальная, што даследчыкі выдзяляюць асобны паджанр — лаўкрафтаўскія жахі. Лаўкрафт стварыў міфы Ктулху, у якіх вусціш нязведанага суседнічае з фантасмагарычнымі апісаннямі выдуманых старажытных гарадоў, багоў і артэфактаў.
Бары Джэймс Мэцью
Гэта першы пераклад на беларускую мову самага знакамітага твора англійскага пісьменніка Джэймса Мэцью Бары пра заўсёднага хлопчыка Пітэра, пра чароўную краіну Неверляндыю, у якой ён жыве, пра тое, як туды трапілі Вэндзі, Джон і Майкл – дзеці з нашага свету, – і пра прыгоды, якія іх там напаткалі.
Гулік Робэрт ван
Роберт ван Гулік — нідэрландскі пісьменнік і ўсходазнаўца, найбольш вядомы дзякуючы цыклу твораў пра суддзю Дзі, які разам са сваімі памочнікамі Ма Чжунам, Цяа Таем, радцам Хунам і былым махляром Таа Ганем расследуе загадкавыя злачынствы ў падуладных яму акругах. У апавяданнях са зборніка “Следства вядзе суддзя Дзі” аўтар выкарыстоўвае прыёмы, распрацаваныя кітайскай дэтэктыўнай літаратурай, у тым ліку паралельнае расследаванне некалькіх злачынстваў адначасова.
out of stock
ა Гаўф Вільгельм
Свет казак Вільгельма Гаўфа — змрочны і таямнічы. Тут ёсць усё, што толькі магло прымроіцца нямецкаму рамантыку ў XIX стагоддзі: жорсткія і яркія гісторыі з краінаў Усходу, якіх ніколі не існавала, разбойнікі і караваны, што рухаюцца праз пустэльню, — і гэтыя вечныя героі, якіх палюбіла ўжо шмат пакаленняў чытачоў. Кніга ўключае казкі Вільгельма Гаўфа, якія выйшлі ў трох альманахах — за 1826, 1827 i 1828 гады, прычым першы з альманахаў быў перакладзены для гэтага зборніка цалкам. Большасць змешчаных у кнізе перакладаў друкуецца ўпершыню.  Наклад кнігі цалкам прададзены .
out of stock
ა Дойл Артур Конан
“Нататкі пра Шэрлака Холмса” — зборнік з дванаццаці апавяданняў пра ангельскага дэтэктыва, другі пасля “Прыгодаў Шэрлака Холмса”. Паводле задумы Дойла, надрукаваныя ў 1894 годзе “Нататкі” мусілі завяршаць цыкл твораў пра Шэрлака Холмса — так з’явілася апавяданне “Апошняя справа Холмса”. Аднак чытачы не дазволілі аўтару забіць героя, а таму гісторыя з прафесарам Марыярці — апошняя ў гэтым зборніку, але ніяк не ў цыкле.  Наклад кнігі цалкам прададзены .
out of stock
Бюргер Готфрыд Аўгуст, Распэ Рудольф Эрых
Кніга ўлучае пераклад “Прыгодаў барона Мюнхгаўзэна”, зроблены паводле класічнай нямецкай версіі твора — другога нямецкага выдання Г. А. Бюргера 1788 года на аснове пятага ангельскага выдання Р. Э. Распэ. Упершыню на беларускай мове друкуецца поўная версія кнігі, прызначаная не для дзяцей, а для дарослых.  Кніга цалкам прададзеная.
out of stock
ა Дойл Артур Конан
“Прыгоды Шэрлака Холмса” — першы зборнік апавяданняў пра знакамітага дэтэктыва, надрукаваны ў 1892 годзе, пасля аповесцяў “Эцюд у пунсовым” (1887) і “Знак чатырох” (1890). Зборнік улучае 12 апавяданняў, сярод якіх шмат добра вядомых і пазнавальных твораў, напрыклад, “Скандал у Багеміі” ці “Стракатая стужка”, што неаднаразова экранізаваліся і пераасэнсоўваліся. Наклад кнігі цалкам прададзены .
out of stock
Зборнік “Вусцішны пакой” змяшчае творы самых розных аўтараў з розных краінаў і эпох, аб’яднаныя агульнай атмасферай таямніцы, якая застаецца нават тады, калі акторы здымаюць маскі, а таксідэрміст тлумачыць усе тонкасці свайго майстэрства. Жанравая разнастайнасць твораў — ад класічнага гатычнага апавядання Мантэгю Родса Джэймса да мадэрнісцкай навелы Марыю ды Са-Карнэйру і казкі Баляслава Лесьмяна — сведчыць пра нязменную цікавасць пісьменнікаў і чытачоў да загадкавых з’яваў прыроды і цёмных бакоў чалавечай натуры.  Наклад кнігі цалкам прададзены .
out of stock
Зборнік дэтэктыўнага апавядання “Злачынства, сэр!” змяшчае як творы класікаў жанру, так і пародыі. Амаль усе апавяданні ў зборніку друкуюцца ўпершыню. Наклад кнігі цалкам прададзены .
out of stock
У кнігу ўвайшлі калядныя творы аўтараў з розных краін — Вялікабрытаніі, Польшчы, Германіі, Швецыі, Даніі, ЗША, Партугаліі, Анголы, Бразіліі. Тут ёсць і класічныя ўзоры жанру, такія, як “Калядны харал” Чарлза Дыкенса ці “Дары мудрацоў” О. Генры, і сучасныя апавяданні, дзеянне якіх адбываецца ў калядны і навагодні час.  Наклад кнігі цалкам прададзены .