Christmas gift
Усё, што дарэчы пакласьці пад каляндую ялінку.
Забаўлянка — ужо напаўзабыты жанр дзіцячага фальклору. Але дарма, бо ён вельмі лёгка ўспрымаецца маленькімі дзецьмі праз сваю рытмічную форму, мелодыку і просты сюжэт. Адпаведна спрыяе развіццю маўлення, слыху і фантазіі. А “Бай” яшчэ і пазнаёміць дзетак з беларускай традыцыяй у вясёлай і даступнай форме.
У сына Дзеда Мароза ёсць праблема: ён зусім не любіць зімы, катання на каньках і гарачага чаю. Куды больш яму падабаюцца вясна, зайцы і каляровыя яйкі! І ён марыць стаць Велікодным Дзедам, калі вырасце. Але ягоны бацька не можа з гэтым змірыцца. Дзед Мароз вельмі шануе сямейныя традыцыі…
Гэтую калядную анталогію склалі апавяданні Марыі Багдановіч, маці Максіма Багдановіча, замежных класікаў – Мікалая Ляскова, О. Генры, Джэрома К. Джэрома, нобелеўскай лаўрэаткі Пэрл С. Бак, а таксама сучасных беларускіх аўтараў.
У 2026 годзе спаўняецца 20 год “Гораду СОНца” — масштабнаму праекту Артура Клінава, і з гэтай нагоды “Тэхналогія” выпусціла насценны каляндар!
У мястэчку каля рэчкі. На вузенькай вулачцы. У доме з дворыкам, зарослым калючым павойнікам з фіялетавымі кветкамі. Жыве дзяўчынка, што не мае мамы. І таты таксама. І братоў, і сястрычак. Жыве яна там са сваёй бабуляй, сляпой на правае вока, з трыма катамі, сямю пацукамі, куніцай і качканосам...
Унікальная развівальная кніжка з рухомымі элементамі, якая заахвоцяць дзіця да заняткаў.
Гэта кніга раскажа вам пра дзяўчынку Віку, якая каляднай парой гасцюе ў хроснай і трапляе ў свет неверагодных дзівосаў і цудоўных пераўтварэнняў. Урэшце і сама яна становіцца маленькай чараўніцай.
Каляндарык «Лёгкая Мова» 2026 – гэта новыя самабытныя беларускія словы і выразы, прыказкі, прымаўкі, хуткамоўкі і цытаты – агулам 365!
Яскравая карцінка, слова на беларускай мове, пераклад на рускую і ангельскую мовы, а таксама прыклад ужывання з мастацкае літаратуры.
sale
Казка славутага фінскага пісьменніка Сакрыса Тапеліюса апавядае пра старажытнага Ледзянога Волата, які прачнуўся пасля стогадовага сну. Ён быў перакананы, што няма на свеце нікога дужэйшага і разумнейшага за яго. Але неспадзявана Волат сутыкнуўся з невядомымі вынаходкамі людской цывілізацыі. Выявілася, што чыгунка — гэта зусім не замерзлы чыгун, а гумавыя галёшы цвёрдыя на зуб і зусім нясмачныя…
Кранальныя, поўныя пяшчоты гісторыі здзівяць маленькіх чытачоў і напоўняць іх сны чароўнасцю Калядаў. У гэтым зборніку вы знойдзеце шмат-шмат цудоўных калядных апавяданняў для дзяцей. Фармат ідэальна падыходзіць для чытання нанач, а прыгожыя ілюстрацыі ўсцешаць малых і дарослых.
Трайняты Янік, Яся і Ягорка ведаюць, што заўтра — матуліна свята. Ім споўнілася пяць, а значыць, яны ўжо дарослыя і могуць самастойна прыдумаць, што падараваць сваёй маме. «Я ўсё маю, і нават зашмат, — сказала яна. — Хіба што мару як след выспацца ды адпачыць... Таму можаце падарыць мне заўтра трохі спакою». Прапанова выдатная, толькі што такое спакой і дзе яго знайсці? Адкрывайце кнігу і выпраўляйцеся на пошукі разам з трайнятамі!
Як бы магла выглядаць страчаная архітэктурная спадчына Беларусі, калі б яна ўсё ж захавалася? Пяшчотныя акварэлі Марыі Каралёвай з велічнымі храмамі і палацамі дапаўняюцца кароткім апісаннем гісторыі іх стварэння і знікнення, а таксама зручнай для запісаў каляндарнай сеткай. Сёлета на старонках календара драўляная архітэктура.
Гэтая казка славутага італьянскага пісьменніка Карла Калодзі (1826-1890) не такая вядомая, як ягоныя «Прыгоды Пінокіа», але такая самая займальная і вясёлая. Галоўны герой, зусім як драўляная лялька Пінокіа ці персанажы сярэднявечных «круцельскіх раманаў», увесь час хітруе і трапляе ў небяспечныя прыгоды. І таксама, зусім як герой «рамана выхавання» часоў Асветніцтва, пры канцы вучыцца лепей разумець і навакольны свет, і сябе самога.
Напярэдадні Калядаў маленькая Люсі і яе брат Уліс сумуюць: за акном - ніводнага снежнага воблака. "Калі няма снегу, Каляды зусім не чароўныя", - уздыхае дзяўчынка. Усё мяняецца, калі дзеці атрымліваюць пасылку з Ісландыі. Усярэдзіне - снежны шар-цацка. Перад сном Люсі доўга разглядае яго і круціць у руках. А ноччу здараецца цуд: проста ў пакоі пачынаюць кружыцца сапраўдныя сняжынкі!
Што рабіць, калі твая вёска знаходзіцца так далёка, што яе не можа знайсці нават Дзед Мароз? Каб захаваць навагодні настрой, жыхары прыдумалі ўласную традыцыю: дзеці ў вёсцы сталі ўпотайкі прыносіць падарункі тым, хто мае ў іх патрэбу. Каб стаць такім Тайным Дзедам Марозам, трэба быць спагадлівым, шчодрым і вельмі-вельмі добрым! Давайце даведаемся, хто з вёскі атрымаў падарункі ў гэтым годзе…
Дзівосныя казуркі з мяккага лямцу жывуць у гэтай кнізе. Толькі куды ж яны пахаваліся? Паспрабуй іх знайсці пад акенцамі!
ЯН БАРШЧЭЎСКІ (1792(?)―1851) беларускі і польскі пісьменнік, адзін з пачынальнікаў новае беларускае літаратуры. Пісаў на беларускай і польскай мовах; у сваёй літаратурнай творчасці шырока выкарыстоўваў беларускі фальклор. Ягоная галоўная кніга — «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».
Браты Рутгер і Вальтар жывуць разам. Рутгер вынаходца. Аднойчы ён стварае Памагатара, каб той прыбіраў дом, мыў посуд і рабіў іншую нудную работу. Ідзе час, і Памагатар становіцца ўсё разумнейшым. Занадта позна Рутгер і Вальтар заўважаюць, што Памагатар стаў празмерна эфектыўным...
З таго часу як Воўк убачыў фота Дзеда Мароза ў газеце, ён мог думаць толькі пра ежу. Таму напярэдадні Калядаў Воўк ускаквае з цёмнага рана. Трэба ж так шмат зрабіць да прыходу гэтага тоўсценькага шашлыку! Што ж, дарагія чытачы і чытачкі, акрамя амаль што дэтэктыўнай гісторыі, у кнізе вас чакае рэцэпт вечнай маладосці і фінансавыя парады! (Забягаючы наперад, падкажам, што інвеставаць у гарбузы больш не выгадна — можна згарбузіцца.)
out of stock
Фіндус можа амаль усё што заўгодна. А вось ці можа так Пэтсан? Толькі зірні, як коцік падзуджвае старога! Такія выкрунтасы Пэтсан дакладна не зможа паўтарыць. Але вядома, ёсць штосьці, што ён умее лепш за ўсіх.













