Дзеткам
З вамі ізноў Дзюнэ! Самая шчаслівая дзяўчынка ў свеце. Сёння яе апошні дзень у першым класе. Усе дзеці падрыхтаваліся да свята заканчэння школы. Але раптам нехта грукае ў дзверы класа і кліча Дзюнэ ў калідор. Здарыўся няшчасны выпадак. Дзюнэ нерухомее...
Вулкан Нга-Муры ажывае. Пачынаецца вывяржэнне, усе бягуць з маленькае выспы. Усе, акрамя пастуха Пу, які адмаўляецца кінуць тры сотні сваіх кароў. Разам з каровамі ён глядзіць, як чаўны сяброў ператвараюцца ў кропачкі на даляглядзе мора. Але хутка ў Пу зʼяўляецца новы сябар – цялятка, што нарадзілася ў яго на вачах...
Першае дзіцячае «тата», першыя няўпэўненыя крокі... Што можна цалкам выразіць радасць і захапленне бацькоў, якія назіраюць узрастанне новага чалавека?
Цудоўныя ілюстрацыі і рэфрэн: «Ты быў дадзены мне, цябе моцна люблю» – дапамагаюць кнізе перадаць пяшчэту, што звязвае бацьку і дзіця – назаўжды.
Гісторыя пра дыназаўра Джа, які збіраў дзівосныя рэчы: пёркі, ракавінкі, камяні. Яго родны востраў захапілі жорсткія монстры, якія занялі найлепшыя для жыцця мясціны і забаранілі памятаць пра мінулае. Аднак жа Джа паміж спакоем і змаганнем выбраў барацьбу, і ўрэшце захопнікам давялося хавацца па слізкіх норах.
Усім вядомы славуты класічны твор. Культавая вершаваная казка “Айболит” упершыню выдаецца на беларускай мове! Нашага Айбаліта завуць Будзь-Здароў (і гэта, адзначаюць чытачы, гучыць нашмат аптымістычней). Знакамітай кнізе Карнея Чукоўскага неўзабаве споўніцца сто гадоў, таму перакладчыку давялося сёе-тое асучасніць. Так, Будзь-Здароў паказвае хворым зверанятам мульцікі і лечыць іх не толькі ад малярыі, але і ад кавіду. Але рытм, дух, настрой арыгінальнага твора перададзеныя дасканала.
Ты хочаш абрэзаць коскі, але бабуля кажа, што “лысенькія” ходзяць толькі хлопчыкі? А вось і няпраўда. Хлопчыкі, калі захочуць, могуць адрасціць сабе хаер ці пракалоць вушы. І памяняць сваю машынку на тваю ляльку. Бо гуляцца трэба з тым, што падабаецца. Галоўнае, каб было цікава!
А ці можна маме заблытацца, а тату стаміцца? Мама заснула, не папрасаваўшы табе кашульку? Тата забыў, што ты любіш чупа-чупсы, і не любіш, калі ён не ў гуморы? Што паробіш, мамы і таты – таксама людзі! І маюць свае правы ;) Права не быць ідэальнымі, памыляцца і стамляцца. Быць самімі сабой.
Адрыян — юнак з незвычайным дарам: ён умее чытаць думкі коней. Здавалася б, ад такога ўмення карысці няшмат. Але менавіта ад коней хлопец даведваецца пра чужыя сакрэты. Адрыян ведае, як адшукаць скарбы, і чакае, што яму за гэта добра заплоцяць. Аднак усё ляціць дагары нагамі, калі чарговы конь аказваецца аднарогам, а замоўца — хітрым разбойнікам…
Прыгодніцкае фэнтэзі для падлеткаў і дарослых, якія дагэтуль любяць казкі.
“Заўрык” – пра тое, як сям’я стэгазаўраў чакае малыша і як мяняецца іх жыццё. Як галоўны герой – старэйшы Заўрык – пасля нязгоды і крыўды ўсё ж прымае свайго малодшага браціка Стэга. Гэту кнігу добра чытаць у любой сям’і, дзе ёсць, альбо плануецца некалькі дзяцей: яна дае падставу абмеркаваць праблемы і непаразуменні паміж братамі ды сёстрамі. А пасля звярнуць іх увагу на каштоўнасць адно аднаго, дапамагчы дзецям прымаць і любіць сваіх сямейнікаў.
Казка пра тое, як сяброўства пераўтварае адрознае і дзіўнае ў дзівоснае.
sale
У займальнай і даступнай форме мастацкага апавядання аўтары распавядаюць пра спосабы і адзінкі вымярэння. Яскравыя ілюстрацыі дапамогуць дзецям лепш засвоіць веды, якія спатрэбяцца ў дарослым жыцці.
У гэтай кнізе чароўных казак, мой дарагі дружа, ты разам з беларускай дзяўчынай Анэляй трапіш у тыя даўнія і таямнічыя часы, каб зазірнуць у сусвет душы сваіх продкаў, адчуць сілу і прыгажосць зямлі, на якой жывуць беларусы.
У зборнік увайшлі казкі вядомых англійскіх пісьменнікаў Эдыт Нэсбіт, Кенэта Грэхэма, Лэслі Поўлза Хартлі, на якіх выхоўвалася не адно пакаленне дзяцей у розных краінах свету. На беларускую мову перакладаюцца ўпершыню.
У ілюстраванай кнізе сабраныя беларускія народныя прыказкі і прымаўкі на тэмы прыроды, сям’і, працы, навучання, сяброўства ды інш. Зборнік будзе цікавы дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, бацькам, выхавальнікам ды настаўнікам.
sale
Казка славутага фінскага пісьменніка Сакрыса Тапеліюса апавядае пра старажытнага Ледзянога Волата, які прачнуўся пасля стогадовага сну. Ён быў перакананы, што няма на свеце нікога дужэйшага і разумнейшага за яго. Але неспадзявана Волат сутыкнуўся з невядомымі вынаходкамі людской цывілізацыі. Выявілася, што чыгунка — гэта зусім не замерзлы чыгун, а гумавыя галёшы цвёрдыя на зуб і зусім нясмачныя…
Гэта кніга пра Дзюнэ. Так, пра дзяўчынку, якая заўжды шчаслівая. Але ў той дзень Дзюнэ сядзела за сваёй партай і глядзела на пустое месца побач. На месца, дзе раней сядзела яе найлепшая сяброўка Эла-Фрыда, перад тым як зʼехала ў Нарчопінг. З таго часу нікому нельга было сядзець там, бо дзе ж тады будзе сядзець Эла-Фрыда, калі вернецца?