Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Fiction

Дубавец Сяргей
“…Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло б здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю, наколькі мне гэта ўдалося, я хацеў напісаць кніжку ні пра што. І калі мне ўдалося напісаць кніжку ні пра што, я буду адчуваць сябе шчаслівым чалавекам…” (Сяргей Дубавец)
Арцёмаў Аляксей
­У кнігу “Скрозь кіламетры” ўвайшлі вершы і пераклады, створаныя ў 2008—2016 гадах. Паводле Насты Грышчук, трошкі іранічная інтанацыя вершаў Аляксея Арцёмава ператварае побытавыя сюжэты ў нешта выключнае, дапамагае “зрабіць з шараговага фотаздымка эцюд Дэга”.
Палуян Сяргей
Аснову выдання складае творчая спадчына самабытнага публіцыста, крытыка, празаіка і паэта Сяргея Палуяна (1891–1910), рупліва адшуканая даследчыкамі ва ўкраінскай і беларускай перыёдыцы. У кнізе ўпершыню найбольш поўна прадстаўлены ўспаміны пра пісьменніка яго родных і знаёмых, мастацкія творы, прысвечаныя яму, матэрыялы пра радаслоўе Палуянаў.
sale
Сцебурака Усевалад
Густоўна выдадзены і невялікі аб‘ёмам, гэта трэці зборнік вершаў Усевалада Сцебуракі. Зборнік мае два раздзелы – “Вуліцы сталіцы” і “Сцяжыны правінцыі”. Пейзажныя замалёўкі суседнічаюць з творамі іранічнай скіраванасці. Асобнае важкае месца займаюць патрыятычныя вершы. Скрозь увесь зборнік праходзіць тэма любові – да жанчыны, да сяброў, да роднага краю. Кніга мае прысвячэнне: “Родным па духу і крыві”.
Карповіч Ігнат
«Сонька» — гэта вялікая і адначасова камэрная, простая, хоць і нялёгкая, прыцішаная, хоць і жарсная, пацыфічная і адначасова брутальная гісторыя, перапоўненая каханьнем. Аўтар скрыжоўвае канвэнцыі ваеннай і мілоснай прозы, каб расказаць пра «даўным-даўно» і «цяпер», пра «тут» і «там», пра пекла і рай памяці.
Бесчастный Евгений
Дебютную книгу Евгения Бесчастного составили стихи, написанные в 2011—2016 годах. Это небольшие истории, где на фоне пейзажей Бреста и Минска через метафизику современных реалий и драматизм неразрешимых конфликтов — внутренних и внешних — автор пытается выразить потаенную суть обыденных явлений, выйти за грань видимого мира и понять свои роль и место в нем.
Шаблоўскі Вітольд
Вітольд Шаблоўскі аўтаспынам абʼязджае Косава, падвозіць мясцовых на Кубе на старэнькім пежо, знаёміцца з бяздомнай полькай на лонданскім вакзале, праходзіць украінскую мяжу разам з перакупамі на кантрабандным аўтамабілі, размаўляе з албанскімі будаўнікамі ды грэчаскімі бізнесоўцамі... Усё дзеля таго, каб пачуць рэальныя гісторыі людзей, якія жывуць у перыяд трансфармацый. Для кожнага героя наступіў новы час, але ці змяніліся старыя звычкі?
Юдина Ольга
У вас есть тараканы? Нет-нет, не в квартире. В голове. Вы хорошо с ними знакомы? Может, вы даже сумели подружиться? Если так, вы — молодец, ибо проделали огромную работу над собой. А теперь представьте, что вместо своих тараканов вы начали видеть тараканов других людей. Вы сможете жить привычной жизнью или сойдёте с ума? Возможно, вы полюбите тараканов больше, чем самого близкого человека. А может быть…
Глобус Адам
У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме…” сабраныя кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама — кароткі раман пра лёгкае расчараванне.
Аксак Валянціна
Гэта самая распусная кніга, — скажа каторы чытач. І слушна. А іншы запярэчыць, што самая цнатлівая. І будзе мець рацыю. Межы раю і пекла рухомыя і яны пралягаюць праз усе дзевяноста вершаў дзявятай кнігі Валянціны Аксак. У яе "Трэцім Эдэме" гібее разбэшчанасьць першага, сохне пыхлівасьць другога, набухаюць бутоны ўсёдаравальнага новага.
Вярцінскі Анатоль
Кніга Анатоля Вярцінскага "Тым часам...", якая складаецца з трох раздзелаў (вершаванага, эсэістычнага і публіцыстычнага), раскрывае тэмы сучаснага жыцця ў яго шматгранных філасофскіх і сацыяльных вымярэннях.
Арлоў Уладзімер
Чытач, напэўна, заўважыць некаторыя вершы, якія не маглі б нарадзіцца на сьвет без маіх “прыгодаў”, якія прывялі мяне на апэрацыйны стол, а потым у аддзяленьне рэанімацыі, у якім, у прыватнасьці, быў напісаны верш “Між берагамі”. Ён гучаў на хвалях “Свабоды”, калі я яшчэ быў у шпіталі… У гэтым вершы — прысьвячэньне Ірыне, доктару, якая, па сутнасьці, уратавала мне жыцьцё”.
Пятрэнка Юльяна
...1605 год. Зноў нашыя землі становяцца эпіцэнтрам войнаў, вялікіх і малых. Бязладдзе пануе і ў самой краіне. Кожны магнат бароніць адно свае інтарэсы, Жыгімонт Ваза забыўся на абяцанні, народ стаміўся везці на сваім карку шляхту і духавенства, а кожны з вернікаў славіць толькі сваю ісціну і гатовы забіць за яе.
Скурко Андрэй
Азбука цудоўнага дзіцячага аўтара і перакладчыка Андрэя Скурко — трэцяя ўласная кніга пісьменніка, але для маленькіх чытачоў яна можа стаць першай, галоўнай, якая дапаможа з дапамогай дасціпных вершыках вывучыць літары і навучыць складаць іх у словы. У гэтым дапамогуць і яскравыя маляўнічыя ілюстрацыі, і ўжо пазнавальны чытачам аўтарскі стыль, ягоная здольнасць знайсці з дзецьмі агульную мову.
Кулікоў Ігар
У пятай паэтычнай кнізе Ігара Кулікова сабраныя вершы, якія былі напісаныя ў 2017–2019 гадах. Акрамя таго, зборнік зьмяшчае шэраг перакладаў з ангельскай мовы і санскрыту.
Шакель Ганна
“Цела мігдалу” – дэбютная кніга Ганны Шакель. Паэтка даследуе чалавечую душу і яе шлях праз род, карані і памяць; паэзія ў гэтым зборніку – спосаб гаварыць пра мінулае, якое не дае спакою. У вершах спалучаюцца біблейскія вобразы і фальклорныя матывы. Творы ў кнізе ствараюць цэльны наратыў, у цэнтры якога – канцэнтраваная беларуская рэфлексія над сабой і светам. Кампазіцыю кнігі трапна завяршаюць пераклады вершаў Дэвіда Герберта Лоўрэнса.
Карытка Таццяна
Чатыры маладыя жанчыны прыходзяць на рэаліці-шоу “Мужчына выбірае”, каб знайсці каханне і праславіцца. Але знікненне адной з удзельніц, ананімныя запіскі з перасцярогамі і дзівацкія конкурсы красамоўна падказваюць, што рэжысёр праекта ставіць свой, небяспечны эксперымент, мэта якога зусім не каханне.
sale
Шчукіна Вольга
Казка пра Мараша, маленькага ведуна з суседняга сусвету, і пра дзесяцігадовых Светку і Віцьку з Мінска. Іх неверагодныя і захапляльныя прыгоды пачаліся тады, калі Мараш нечакана зʼявіўся ў пакойчыку Светкі, шукаючы Чарадзейны Крышталь.