Гісторыя
Данный сборник посвящен событиям, произошедшим в Бресте и Брестской крепости в июне— июле 1941 г., и впервые вводит в научный оборот широкий спектр источников, делает доступными документы и материалы, наиболее важные для понимания событий начального периода войны. Издание ориентировано на историков, краеведов, студентов, а также всех, кто интересуется историей города Бреста и Брестской крепости.
"Выбранае" Льва Акіншэвіча — першае кніжнае выданне спадчыны гэтага беларуска-ўкраінскага гісторыка. У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы, прысвечаныя цывілізацыйнай тэорыі, гісторыі беларускага казацтва і права, рэцэнзіі, успаміны, ліставанне, артыкулы пра дзеяча і яго працы, а таксама найпаўнейшая на сёння бібліяграфія даследчыка.
Сшыткі 1—2 (58—59) + Сшытак 3 (дадатковы).
Аўтары нумара: Юры Грыбоўскі (Jerzy Grzybowski), Юры Гардзееў (Jury Hardziejeŭ), Аляксандр Казакоў (Aliaksandr Kazakoŭ), Крыс Лорэнц (Chris Lorenz), Уладзімір Падалінскі (Uladzimir Padalinski), Ірына Раманава (Iryna Ramanava), Генадзь Сагановіч (Hienadź Sahanovič), Ганна Славіна (Hanna Slavina), Сцяпан Стурэйка (Sciapan Sturejka), Сяргей Токць, Уладзімір Валодзін (Uladzimir Valodzin), Сцяпан Захаркевіч (Sciapan Zacharkievič), Віталь Зайка (Vital Zajka).
out of stock
Вацлаў Ластоўскі — адзін з найярчэйшых прадстаўнікоў таго пакалення, якому давялося дабівацца для Беларусі права заняць “свой пачэсны пасад між народамі”. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі, створаная Вацлавам Ластоўскім, дасюль застаецца надзвычай запатрабаванай і ніколькі не страціла сваёй актуальнасці ды каштоўнасці як навуковае і прэзентацыйнае выданне, якое больш за 85 гадоў чакала свайго перавыдання.
out of stock
У кнізе сабраны дакументы і матэрыялы, якія адлюстроўваюць грамадска-палітычную, культурна-асветную і навукова-даследчую дзейнасць беларускай эміграцыі ў міжваеннай Чэхаславакіі; паказваюць палітыку краіны-рэцыпіента, БССР, беларускіх нацыянальных асяродкаў (віленскага, ковенскага і інш.) у дачыненні да чэхаславацкіх беларусаў; праліваюць святло на ўзаемаадносіны беларускіх эмігрантаў з прадстаўнікамі іншых нацыянальных эміграцыйных супольнасцяў з былой Расійскай імперыі, якія пражывалі ў Чэхаславакіі.
out of stock
Гэтае выданне з’яўляецца лагічным працягам дзвюх папярэдніх кніг Ігара Мельнікава “Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.” (2014) і “Мяжа ля Заслаўя 1921–1941 гг.” (2015). Гісторыя заходніх абласцей нашай краіны ў міжваеннае дваццацігоддзе сёння выклікае вялікую цікавасць ў беларускім грамадстве. Звязана гэта з тым, што доўгі час гэтая тэма даследавалася ў Беларусі пад значным уплывам савецкіх ідэалагічных клішэ і штампаў. Такі падыход не спрыяў аб’ектыўнаму даследаванню дадзенай праблематыкі ў айчыннай гістарыяграфіі, а звычайныя жыхары краіны проста не ведалі гістарычную праўду пра жыццё сваіх продкаў у 1920—1940 гады.
out of stock
Кніга з’яўляецца зборам твораў найлепшага знаўцы гісторыі Лідчыны, сябра Таварыства беларускай школы ў 1920–х гг. Міхала Шымялевіча (1879–1969).
Яго працы маюць надзвычайную каштоўнасць і з’яўляюцца падмуркам сучаснага лідскага краязнаўства. Тэксты з 1906 па 1939 г друкаваліся ў розных перыядычных выданнях, для публікацыі ў гэтай кнізе яны пракаментаваныя і перакладзеныя на беларускую мову.
Героі кнігі — дзяржаўныя дзеячы, генералы і адміралы, якія нарадзіліся на беларускай зямлі, стваральнікі ўзброеных сіл, сістэмы ваеннай адукацыі, спецслужбаў, авіяцыі і флоту Ізраіля, героі войнаў за незалежнасць, людзі незвычайнага лёсу. Дзякуючы цікавым фактам, сведчанням сучаснікаў і дакументальным матэрыялам чытачы пазнаёмяцца з выдатнымі асобамі, якія праславілі Беларусь, унёсшы неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё Ізраіля.
out of stock
“Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц” — гістарычны раман вядомай украінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай, прысвечаны юнацтву і маладым гадам знакамітага прадстаўніка магутнага магнацкага роду з Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Аўтар, абапіраючыся на дакументы эпохі, стварае шырокае палатно бурлівага жыцця Багуслава Радзівіла. Ён увайшоў у гісторыю не толькі як таленавіты палітык і дыпламат, але і праславіўся подзвігамі на амурным полі, скарыўшы сэрца не адной прыгажуні.
out of stock
Кніга ёсць адной з першых спробаў паказаць гісторыю Беларусі XX ст. скрозь прызму вусных успамінаў жыхароў беларускай вёскі. У ёй асабістасць падзей, трагічнасць лёсаў і індывідуальнасць ацэнак выходзяць на першы план, а гістарычныя падзеі з'яўляюцца кантэкстам. Даследаванне, скіраванае на вывучэнне індывідуальнай і калектыўнай ідэнтычнасці, а таксама рэканструкцыю калектыўнай памяці, складаецца з дзвюх частак. У першай, прамоўленыя ўспаміны прадстаўляюць вынікі даследавання па рэканструкцыі індывідуальных наратываў і жыццёвых гісторый, а таксама паўстаюць крыніцай для наступнага біяграфічнага аналізу. Другая частка прысвечаная рэканструкцыі асноўных сюжэтаў вуснай гісторыі беларускіх вяскоўцаў у ХХ ст. Успаміны суправаджаюцца арыгінальнымі фотаздымкамі і фотакопіямі дакументаў.
out of stock
У паўднёвых ваколіцах Мінска месцяцца Прылукі — вёска, якая нядаўна адсвяткавала 550 гадоў ад сваёй першай згадкі ў гістарычных крыніцах. У старасвецкім парку цешыць вочы прыгожы палац. Некалі ён належаў сям’і Чапскіх, а цяпер тут размяшчаецца Беларускі навукова-даследчы інстытут аховы раслін. Марыя Чапская (1894–1981) з маленства расла ў Прылуках, тут прайшло яе юнацтва. Яна пляменніца вядомага ўсім жыхарам сталіцы Караля Чапскага, які ў 1890–1901 гадах быў гарадскім галавою Мінска. На схіле веку Марыя Чапская напісала гэтую кнігу, дзе сабрала звесткі пра свой род, занатавала ўспаміны пра сям’ю, для якой і палац, і Прылукі былі родным домам, а таксама пра дарэвалюцыйны Мінск-Літоўскі.
out of stock
Да кожнай стравы, пра гісторыю і культурнае значэнне якой распавядаецца ў кнізе, пададзеныя рэцэпты, хоць і яны не догма: гатуйце, эксперыментуйце з дазаваннем і інгрэдыентамі, удакладняйце і вынаходзьце.
out of stock
Другое мінскае выданне працы В. Кіпеля “Беларусы ў ЗША” значна дапрацаванае аўтарам з улікам падзей апошніх дзесяцігоддзяў. У кнізе адлюстраваныя розныя этапы беларускай прысутнасці ў Злучаных Штатах — ад з’яўлення першых вядомых паасобных эмігрантаў да апошніх хваляў масавай эміграцыі.
out of stock
Кніга "Сцебуракаў лёс" — летапіс роду праз прызму ўспамінаў і гісторыі паўсядзённасці. Асноўная ўвага нададзеная падзеям другой паловы XIX — сярэдзіны XX стагоддзя. Выданне прадстаўляе сабой спалучэнне мастацкай літаратуры і гістарычнага даследавання, утрымлівае цікавыя архіўныя і фотаматэрыялы. У кнізе асвятляюцца знакавыя падзеі гісторыі Беларусі гэтага перыяду, якія дапаўняюцца краязнаўчымі і этнаграфічнымі звесткамі.
Кніга складаецца з найважнейшых даследчых працаў эміграцыйнага навукоўца, шматгадовага старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) Вітаўта Тумаша (1910–1998). Артыкулы прысвечаныя пытанням этнагенэзу і культурнага развіцця беларусаў, жыццю і дзейнасці Францыска Скарыны ды кніжнай культуры Беларусі. Сваімі скарыназнаўчымі працамі Вітаўт Тумаш шмат у чым апярэджваў метрапольных даследчыкаў.
out of stock
Матэрыялы I Міжнароднай навуковай канферэнцыі, арганізаванай кампаніяй “Менка”, адлюстроўваюць гісторыю гандлю ў Беларусі: умовы для яго развіцця, гандлёвыя сувязі, лакальныя і антрапалагічныя аспекты гандлёвай дзейнасці. Важнае месца належыць гандлю ў XX ст.
out of stock
“Жанчына – таксама чалавек”. Цікавы і крыху іранічны погляд на жаночыя праблемы. Гісторыя змагання жанчын за раўнапраўе і цэлая галерэя яскравых, неадназначных постацей.
out of stock
У кнізе разглядаецца адносна мала даследаваная з’ява перыяду Другой сусветнай вайны — калабарацыя мясцовага насельніцтва Беларусі з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Зроблена спроба прааналізаваць калабарацыю як з’яву. Аналіз калабарацыі выяўляе таксама матывы паводзінаў людзей і рэакцыю грамадства, якое апынулася ў экстрэмальным, ненармальным становішчы.