Гісторыя
Пад адной вокладкай сабраныя эсэ Вольгі Бабковай па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стст. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей познага Сярэдневечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць тагачасныя колеры і смакі. Шматгадовая праца са старажытнымі рукапіснымі дакументамі дала магчымасць аўтарцы адгукнуцца ўласным голасам на «экзістэнцыяльнае рэха», якое паўстала паміж часам цяперашнім і часам мінулым.
Даследаванне вядомага швейцарскага гісторыка прысвечана тысячагадовай гісторыі Полацка, якая разглядаецца ў шырокім кантэксце Цэнтральна-Усходняй Еўропы.У цэнтры яго ўвагі формы сацыяльнай арганізацыі і калектыўных дзеянняў жыхароўшматэтнічнага і поліканфесійнага горада, пераўтварэнні і з’явы доўгага трыванняў жыцці полацкага грамадства ў розныя эпохі і перыяды яго мінулага.
У гэтай кнізе наступныя маршруты: Вавёрка, Зэльва, Караліна, Пескі (Гродзенская вобласць); Вязынь, Раванічы (Мінская вобласць); Парахонск (Брэсцкая вобласць); Відзы (Віцебская вобласць); Княжыцы (Магілёўская вобласць); Чырвоны Бераг (Гомельская вобласць).
У 21 кнізе гэтага праекта сабраныя амаль усе помнікі архітэктурнай спадчыны, пабудаваныя да Другой сусветнай. Ёсць інфармацыя і здымкі помнікаў, якія разбураны зусім нядаўна. Гэта даніна памяці ім і напамін, што нашую нацыянальную спадчыну трэба берагчы і захоўваць усім грамадствам.
Да ўвагі паважанага чытача – наступныя маршруты: па Гродзенскай вобл. – Радунь, Гнезна, Вострава; па Мінскай вобл. – Душкава і Сноў; ад Брэсцкай вобл. – Ружаны, Лыскава, Пружаны; Віцебскую вобл. Прадставяць маршруты Віцебск—1 і Віцебск—2.
У гэтай кнізе наступныя маршруты: па Гродзенскай вобласьці – Мураванка, Астравец. Брэсцкая вобласць захопіць вас маршрутамі Заказель і Новая Мыш. Па Мінскай вобласці рушым маршрутамі Узда, Рубяжэвічы, Івянец. Ад Магілёўскай вобласці гэтым разам адзін маршрут – Асіповічы. Віцебская вобласць прадстаўленая маршрутамі Астроўна і Ідолта.
«Тэматычныя маршруты». Першы – пры прыжыццёвы лёс Яна Чачота. Другі не менш цікавы – «Галасы арганаў».
Прапаноўваюцца наступныя маршруты па Гродзенскай вобласьці: Жамыслаўль, Лунна, Свяцк. Наступная вобласць – Брэсцкая. Там вас чакаюць маршруты Балата і Грушаўка. Ад Магілёўскай вобласці – маршрут Пустынкі. Ад Мінскай вобласці – Лоск і Грозава. І, нарэшце, Віцебская вобласць – Камаі і Параф’янава.
У «Тэматычных маршрутах» пра нашую славутасць Ігната Дамейку, а таксама пра каменныя крыжы, што ў Докшыцкім раёне.
У Гродзенскай вобласці вы можаце паглядзець маршруты Гервяты, Райца, Міжэрычы. Ад Гомельскакай вобласці – маршрут Гарадзец. Ад Магілёўскай – маршрут Быхаў. З Брэсцкай вобласці пазнаёмяць маршруты Ястрамбель, Моладава, з Мінскай – маршрут Макраны. Напрыканцы два маршруты з Віцебскай вобласці – Лучай і Шпакоўшчына.
Рубрыка «Тэматычны маршрут» змяшчае маршрут пра славутага асветніка Сымона Буднага і «Да нашых Святых».
Кніга знаёміць з двума творамі вядомага беларускага гуманіста, багаслова і дзеяча Рэфармацыі Андрэя Воляна (1530—1610), у якіх аўтар падымае пытаньні аб прававым забеспячэнні свабоды ў сучаснай яму грамадзянскай супольнасці Вялікага Княства Літоўскага ("Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе"), а таксама разважае аб маральных падвалінах і сэнсе чалавечага жыцця ("Пра шчаслівае жыццё, або найвышэйшыя чалавечыя вартасці").
У манаграфіі, напісанай у форме навукова-папулярнага нарыса, разглядаецца грамадска-палітычная і культурна-асветная праца беларускіх маладзёвых суполак з другой паловы XIX ст. і да пачатку Другой сусветнай вайны ў агульным кантэксце развіцця нацыянальна-вызвольнага руху і станаўлення грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. У кнізе робіцца спроба адлюстраваць ролю маладзёвага руху ў нацыятворчых працэсах і ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.
Акадэмік Радзім Гарэцкі, вучоны ў галіне навук аб Зямлі і грамадскі дзеяч, аўтар кнігі "Жыццёвы меланж" (2013), прапануе яе працяг, напісаны ў апошнія шэсць гадоў у той жа сваеасаблівай жанравай форме. Гэтыя творы — падсумаванне думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у нашай краіне і свеце, юбілеяў і страт сяброў і блізкіх людзей (у тым ліку вядомых дзеячаў літаратуры, культуры, навукі), успамінаў пра жыццё і дзейнасць бацькі і дзядзькі — братоў Гаўрылы і Максіма Гарэцкіх, родных, некаторых момантаў асабістага жыцця і інш.
Тэксты кнігі тычацца беларускай гісторыі штодзённасці, біяграфістыкі ды вуснай гісторыі. Іх лучыць аўтарскае імкненне зразумець Чалавека ў айчыннай гісторыі, матывы яго паводзінаў, каштоўнасныя арыенціры.
Кніга Зьмітра Саўкі (1965–2016) выходзіць на трэція ўгодкі ягонай заўчаснай смерці. Гэта 50-гадовая гісторыя Беларуска-Амерыканскага Задзіночання, а таксама ўспаміны сябраў гэтай арганізацыі. Складзеныя разам, тэксты адлюстроўваюць арганізацыйныя і персанальныя аспекты больш як паўвекавога існавання Беларускай Цывілізацыі ў Амерыцы.
Рэдакцыя Беларускага Гістарычнага Агляду прапаноўвае чытачам першае асобнае выданне паказніка матэрыялаў, апублікаваных у часопісе з 1994 да 2005 г. (тамы І—ХІІ).
Аўтары нумару: Мікалай Антропаў, Конрад Бабятынскі (Konrad Bobiatyński), Алена Боганева, Таццяна Валодзіна, Юры Грыбоўскі (Jury Hryboŭski), Марцэлі Косман (Marceli Kosman), Дарус Куоліс (Darius Kuolys), Сяргей Саўчанка (Сергій Савченко), Генадзь Сагановіч, Ірына Сынкова, Юры Туронак (Jury Turonak), Кастусь Шыдлоўскі, Наталля Юсава (Наталія Юсова).
15-ты том БГА прысвечаны ваеннай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ў шырокіх часавых межах — ад першых войнаў з Маскоўскай дзяржавай да падзелаў Рэчы Паспалітай. Аўтары нумару: Яўген Анішчанка, Конрад Бабятыньскі (Konrad Babiatyński), Дзмітры Віцько, Андрэй Мацук, Кшыштаф Касажэцкі (Krzysztof Kossarzecki), Пётр Кролль (Piotr Kroll), Міраслаў Нагельскі (Mirosław Nagielski), Анджэй Г. Пшэпюрка (Andrzej G. Przepiórka), Анджэй Рахуба (Andrzej Rachuba), Генадзь Сагановіч, Віктар Цемушаў, Андрэй Янушкевіч.
Аўтары нумару Генрык Літвін, Генадзь Сагановіч, Конрад Бабятыньскі, Дзмітрый Віцько, Рышард Радзік, Генадзь Каралёў, Артур Высоцкі, Томас М. Бон, Аляксандр Фрыдман, Ніл Гілевіч, Ганна Харашкевіч ды іншыя.
Аўтары нумару: Конрад Бабятынскі, Мікола Волкаў, Ірына Ганецкая, Анджэй Гіль, Марына Сакалова, Аляксандр Гужалоўскі, Алена Маркава, Генадзь Сагановіч, Мікола Рабчук, Анджэй Шабацюк, Захар Шыбека ды іншыя.
Аўтары нумару: Томас Бон, Васіль Варонін, Юры Грыбоўскі, Марыя Каламайска-Саед, Антон Лявіцкі, Войцех Матэрскі, Жанна Некрашэвіч-Кароткая, Генадзь Сагановіч, Ганна Харашкевіч, Ян Шумскі ды іншыя.