Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Гісторыя

Бабкова Вольга
Пад адной вокладкай сабраныя эсэ Вольгі Бабковай па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стст. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей познага Сярэдневечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць тагачасныя колеры і смакі. Шматгадовая праца са старажытнымі рукапіснымі дакументамі дала магчымасць аўтарцы адгукнуцца ўласным голасам на «экзістэнцыяльнае рэха», якое паўстала паміж часам цяперашнім і часам мінулым.
Родэвальд Штэфан
Даследаванне вядомага швейцарскага гісторыка прысвечана тысячагадовай гісторыі Полацка, якая разглядаецца ў шырокім кантэксце Цэнтральна-Усходняй Еўропы.У цэнтры яго ўвагі формы сацыяльнай арганізацыі і калектыўных дзеянняў жыхароўшматэтнічнага і поліканфесійнага горада, пераўтварэнні і з’явы доўгага трыванняў жыцці полацкага грамадства ў розныя эпохі і перыяды яго мінулага.
Цвірко Уладзімір
У гэтай кнізе наступныя маршруты: Вавёрка, Зэльва, Караліна, Пескі (Гродзенская вобласць); Вязынь, Раванічы (Мінская вобласць); Парахонск (Брэсцкая вобласць); Відзы (Віцебская вобласць); Княжыцы (Магілёўская вобласць); Чырвоны Бераг (Гомельская вобласць).
Цвірко Уладзімір
У 21 кнізе гэтага праекта сабраныя амаль усе помнікі архітэктурнай спадчыны, пабудаваныя да Другой сусветнай. Ёсць інфармацыя і здымкі помнікаў, якія разбураны зусім нядаўна. Гэта даніна памяці ім і напамін, што нашую нацыянальную спадчыну трэба берагчы і захоўваць усім грамадствам. Да ўвагі паважанага чытача – наступныя маршруты: па Гродзенскай вобл. – Радунь, Гнезна, Вострава; па Мінскай вобл. – Душкава і Сноў; ад Брэсцкай вобл. – Ружаны, Лыскава, Пружаны; Віцебскую вобл. Прадставяць маршруты Віцебск—1 і Віцебск—2.
Сяднёў Масей
На падставе ліставання і аўтарскіх тэкстаў у кнізе паўстае разнастайная і супярэчлівая постаць эміграцыйнага пісьменніка Масея Сяднёва. Аўтар-укладальнік — нью-ёркскі архівіст Лявон Юрэвіч — скіроўвае погляд чытача на розныя аспекты жыцця і творчасці дзеяча.
Надсан Аляксандар
Праца прысьвячаецца гісторыі кляштару беларускіх айцоў-марыянаў у Друі ў пэрыяд між дзьвюма сусьветнымі войнамі мінулага стагодзьдзя на фоне тагачаснай палітычнай i рэлігійнай сытуацыі ў Заходняй Беларусі, a таксама ватыканскай усходняй палітыкі.
Ляхоўскі Уладзімір
У манаграфіі, напісанай у форме навукова-папулярнага нарыса, разглядаецца грамадска-палітычная і культурна-асветная праца беларускіх маладзёвых суполак з другой паловы XIX ст. і да пачатку Другой сусветнай вайны ў агульным кантэксце развіцця нацыянальна-вызвольнага руху і станаўлення грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. У кнізе робіцца спроба адлюстраваць ролю маладзёвага руху ў нацыятворчых працэсах і ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.
Гарэцкі Радзім
Акадэмік Радзім Гарэцкі, вучоны ў галіне навук аб Зямлі і грамадскі дзеяч, аўтар кнігі "Жыццёвы меланж" (2013), прапануе яе працяг, напісаны ў апошнія шэсць гадоў у той жа сваеасаблівай жанравай форме. Гэтыя творы — падсумаванне думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у нашай краіне і свеце, юбілеяў і страт сяброў і блізкіх людзей (у тым ліку вядомых дзеячаў літаратуры, культуры, навукі), успамінаў пра жыццё і дзейнасць бацькі і дзядзькі — братоў Гаўрылы і Максіма Гарэцкіх, родных, некаторых момантаў асабістага жыцця і інш.
Прымака-Онішк Анета
Лета 1915 года. Расійская армія пад напорам нямецкага войска мусіць адступаць з тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Украіны ўсё далей на ўсход. Па вёсках і самі сабой, і мэтанакіравана шырацца самыя неверагодныя чут­кі пра тое, што германцы нібыта паводзяць сябе зусім бесчалавечна, а таму адзі­нае вый­сце — ратавацца ўцёкамі...
Смалянчук Алесь
Тэксты кнігі тычацца беларускай гісторыі штодзённасці, біяграфістыкі ды вуснай гісторыі. Іх лучыць аўтарскае імкненне зразумець Чалавека ў айчыннай гісторыі, матывы яго паводзінаў, каштоўнасныя арыенціры.
Саўка Зьміцер
Кніга Зьмітра Саўкі (1965–2016) выходзіць на трэція ўгодкі ягонай заўчаснай смерці. Гэта 50-гадовая гісторыя Беларуска-Амерыканскага Задзіночання, а таксама ўспаміны сябраў гэтай арганізацыі. Складзеныя разам, тэксты адлюстроўваюць арганізацыйныя і персанальныя аспекты больш як паўвекавога існавання Беларускай Цывілізацыі ў Амерыцы.
Рэдакцыя Беларускага Гістарычнага Агляду прапаноўвае чытачам першае асобнае выданне паказніка матэрыялаў, апублікаваных у часопісе з 1994 да 2005 г. (тамы І—ХІІ).
Аўтары нумару: Штэфан Родэвальд, Зміцер Крывашэеў, Цімафей Акудовіч, Аляксандр Фрыдман, Томас Бон, Алег Гардзіенка ды іншыя.
Аўтары нумару: Алена Андросік, Thomas M. Bohn, Андрэй Вардамацкі, Васіль Варонін, Дзмітрый Віцько, Аляксей Махнач, Аляксандр Пагарэлы, Сергей Полехов, Ірына Раманава, Генадзь Сагановіч, Альбіна Семянчук.
Гардзіенка Алег
У кнізе распавядаецца пра адну з найбуйнейшых беларускіх арганізацыяў у ЗША — Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, што дзейнічае ад 1951 г. па сёньня. Аўтар разглядае гісторыю арганізацыі на фоне падзеяў жыцьця беларускай эміграцыі, палітычнага й царкоўнага расколу, а таксама замежнай і ўнутранай палітыкі ЗША.
Малішэўскі Мікалай
Героі кнігі — дзяржаўныя дзеячы, генералы і адміралы, якія нарадзіліся на беларускай зямлі, стваральнікі ўзброеных сіл, сістэмы ваеннай адукацыі, спецслужбаў, авіяцыі і флоту Ізраіля, героі войнаў за незалежнасць, людзі незвычайнага лёсу. Дзякуючы цікавым фактам, сведчанням сучаснікаў і дакументальным матэрыялам чытачы пазнаёмяцца з выдатнымі асобамі, якія праславілі Беларусь, унёсшы неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё Ізраіля.
Раманюк Міхась
Упершыню ў гісторыі беларускай этнаграфіі Міхась Раманюк апісаў усе формы і функцыі крыжоў і надмагільляў, а таксама месцы іх усталяваньня. Значнае месца ў манаграфіі адведзена пахавальна-памінальнаму абраду ў сыстэме народнай беларускай культуры. Гэта манаграфія – адзінае выданьне, якое дазваляе чытачу так глыбока і ўсебакова пазнаёміцца з унікальным складнікам традыцыйнай культуры беларусаў.
Кіпель Вітаўт
Другое мінскае выданне працы В. Кіпеля “Беларусы ў ЗША” значна дапрацаванае аўтарам з улікам падзей апошніх дзесяцігоддзяў. У кнізе адлюстраваныя розныя этапы беларускай прысутнасці ў Злучаных Штатах — ад з’яўлення першых вядомых паасобных эмігрантаў да апошніх хваляў масавай эміграцыі.