Янушкевіч (выдавецтва)
out of stock
Кніга распавядае пра фармаванне ў Гародні аднаго з галоўных цэнтраў беларускага нацыянальнага руху ў першай палове ХХ ст. На падставе малавядомых архіўных і друкаваных крыніц аўтар стварае шырокую панараму сацыяльна-палітычнага жыцця даваеннай Гародні, апісвае яе беларускае аблічча на фоне бурлівых падзей, звязаных са шматлікімі зменамі ўлады і ўсталяваннем новых парадкаў у горадзе.
out of stock
Гэтая кніга стала сусветнай сенсацыяй і за два гады заваявала цэлую армію прыхільнікаў. Ірландка Салі Руні — узыходзячая зорка новай літаратуры. Галоўныя героі кнігі, Конэл Уолдран і Мэрыян Шэрыдан жывуць у невялікім ірландскім гарадку, вучацца ў адным класе, але належаць да абсалютна розных сусветаў: яна — самотніца з багатай сям’і, ён — папулярны ў школе хлопец, чыя маці прыбірае ў доме Шэрыданаў. Спакойнае жыццё герояў пераварочваецца, калі паміж імі ўзнікае незразумелае для абаіх пачуццё. Пераехаўшы пасля заканчэння школы ў Дублін, Конэл і Мэрыян спрабуюць знайсці сябе і ўрэшце разабрацца, што іх яднае.
out of stock
“Не адпускай мяне” — раман вядомага брытанскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2017 года Кадзуа Ісігура. Паводле версіі аўтарытэтнага часопіса «Time», увайшоў у лік ста найлепшых англамоўных раманаў за апошняе стагоддзе.
out of stock
Каты і мышы, тыгры і кенгуру, а таксама многія іншыя вялікія і маленькія героі перажываюць прыгоду за прыгодай, знаходзяць сапраўдных сяброў, канструююць неймаверныя машыны і дзівосныя апараты, пераходзяць пустыні, пераплываюць моры-акіяны і нават ляцяць у космас. Акрабаты цырка Кацціні паказваюць цуды эквілібрыстыкі, мышка Ліманэла ўтаймоўвае леапарда, а адважны парсючок пераканае ўсіх у сваёй мужнасці. Вясёлыя і захапляльныя гісторыі, дзівосныя і цікавыя малюнкі — каб чытаць, слухаць і фантазіраваць.
out of stock
Падзеі рамана вядомай шведскай пісьменніцы Іды Ліндэ разгортваюцца ў паўночнай Швецыі. Ён пачынаецца як крымінальная драма з варыяцыяй класічнага сюжэта пра Боні і Клайда – і працягваецца як філасофскае разважанне пра ролю выпадку ў нашым жыцці; пра тое, што трагедыя можа зламаць чалавека, а можа надаць яму сілы пачаць “новую эру” у сваім жыцці.
out of stock
Аповесці даследчыка культурнай спадчыны Сцяпана Стурэйкі і складаюцца з парадаксальных ідэй, чорнага гумару і цікавостак з падарожжаў. Героі заўсёды шукаюць праўду, а знаходзяць толькі сапраўдных сябе. Галоўная думка ўсіх твораў – мы губім тое, што любім.
out of stock
Гэтая кніга — неверагодна цёплая, утульная гісторыя, вытканая з нітак успамінаў, роздумаў і пачуццяў пяцігадовага хлопчыка. Ён робіць адкрыцці, вядзе нататкі-ў-галаве, крыўдзіцца, хварэе, чакае лета, вучыцца чытаць, марыць, разважае пра жыццё і пра тое, што знаходзіцца па-за ім.
out of stock
У кнізе польскай дзіцячай пісьменніцы Раксаны Енджэеўскай-Врубель вы пазнаёміцеся з незвычайнымі сябрамі – сабакам-песімістам Іпалітам Шлангам і катом-аптымістам Алаізіем Кацялком. Гісторыі, у якія яны трапляюць, здараюцца з кожным з нас. Як жа Іпаліт і Алаізій знаходзяць рашэнні сваіх праблем?
out of stock
"Песні для мёртвых і ўваскрэслых" – гэта лірычны міф пра тое, як гісторыя гвалту жыве ў асобным чалавеку. Паэтка спявае свае Lieder у цемры рымскіх касцёлаў, у святле памяці, уяўлення, гісторыі і музыкі.
out of stock
Героі сядзяць у Варшаве, да іх прыязджае капітан Капейкін, каб па загадзе генерала КДБ з засакрэчаным прозвішчам адшукаць беларускага паэта Цімура Хоміча.
out of stock
У кнізе беларускага даследніка Віталя Галубовіча разглядаюцца разнастайныя аспекты гісторыі полацкай шляхты падчас кіравання ў Рэчы Паспалітай трох каралёў з дынастыі Ваза (канец XVI — сярэдзіна XVII ст.). Аўтар на падставе шырокага кола гістарычных крыніц, многія з якіх выкарыстоўваліся ўпершыню, паказвае на прыкладзе полацкага рэгіёна асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця лакальнай шляхецкай супольнасці, якая была неад’емнай часткай палітычнага народу Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
out of stock
Гэтая кніга змяшчае найбольш папулярныя рэцэпты польскай традыцыйнай кухні. Яны пададзены арыгінальным спосабам — у выглядзе малюнкаў і іх тлумачэнняў на беларускай мове. Дзякуючы гэтаму атрымаўся наглядны дапаможнік, па якім кожны зможа з лёгкасцю згатаваць смачныя стравы і тым самым дакрануцца да глыбокіх і блізкіх кулінарных традыцый Польшчы.
out of stock
У кнігу вядомага беларускага пісьменніка, сапраўднага майстра “кароткай прозы” Вінцэся Мудрова ўвайшлі навелы і апавяданні, напісаныя цягам апошніх дзесяці гадоў. Сярод іх асаблівым чынам выдзяляецца навела “Албанскае танга”, якая распавядае пра абставіны разрыву савецка-албанскіх адносін паўстагоддзя назад. У творы выразна прасочваюцца дзве сюжэтныя лініі — непасрэдны канфлікт паміж Мікітам Хрушчовым і Энверам Ходжа, а таксама гісторыя кахання беларускай дзяўчыны і албанскага студэнта.
out of stock
“Праведная галеча” — гэта малюнак акалічнасцей шасцідзесяці насычаных зменамі і здарэннямі гадоў гісторыі маленькага “ядлаўцовага” народа на фоне напоўненай штодзённымі клопатамі, турботамі і гнятлівай аднастайнасцю плыні быцця асобнага “маленькага чалавека”.
out of stock
“Пыха і перадузятасць” — другі раман англійскай пісьменніцы Джэйн Остэн (1775–1817), які выйшаў у 1813 годзе, адзін з самых папулярных у свеце твораў англійскай літаратуры. Паўплываў на развіццё жанру любоўнага рамана і зрабіўся адным з самых яркіх яго ўзораў. Вылучаецца непаўторнай остэнаўскай іроніяй і можа лічыцца энцыклапедыяй жыцця дробнапамеснага англійскага дваранства на мяжы ХVІІІ і ХІХ стагоддзяў.
out of stock
“Пячора” — раман знакамітага партугальскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1998 года Жазэ Сарамагу (1922–2010). У творы пісьменнік звярнуўся да міфа аб пячоры Платона.
Сям’я вясковых ганчароў прадае свой посуд у аграмадным Цэнтры, дзе людзі жывуць, працуюць, наведваюць крамы. Але іх вырабы не патрэбны ў горадзе — посуд перасталі пакупаць. Хутка і ганчары становяцца жыхарамі Цэнтра. Пераезд памяняе жыццё цэлай сям’і.
out of stock
Зборнік прысвечаны разнастайным пытанням рэлігійнага жыцця ў Вялікім Княстве Літоўскім і Польскім каралеўстве XVI–XVIII стагоддзяў. Асаблівая ўвага нададзена адносінам, што складваліся паміж прадстаўнікамі розных рэлігій, рэлігійным практыкам і канфліктам.
out of stock
“Сакатала бочачка” – гэта зборнік займальных, але гістарычна праўдзівых нарысаў, прысвечаных самым знакавым алкагольным напоям нашай краіны. У большасці выпадкаў – цалкам забытым, адкінутым таталітарным дваццатым стагоддзем як “чужынскія”. Назва кнігі паходзіць ад старадаўняй беларускай народнай песні, у якой маладую дзяўчыну жартаўліва, але вельмі лірычна параўноўваюць з бочкай піва, што нудзіцца ў піўніцы, імкнучыся “разліцца” і здаволіць смагу таго, каму прызначаная.