Кнігі дзеткам
out of stock
Гэтая кніга — неверагодна цёплая, утульная гісторыя, вытканая з нітак успамінаў, роздумаў і пачуццяў пяцігадовага хлопчыка. Ён робіць адкрыцці, вядзе нататкі-ў-галаве, крыўдзіцца, хварэе, чакае лета, вучыцца чытаць, марыць, разважае пра жыццё і пра тое, што знаходзіцца па-за ім.
out of stock
Выдавецтва “Кнігазбор” перавыдала дзіцячую кнігу вершаў Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”. Упершыню кніга пабачыла свет у 1994 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Той наклад у пяцьдзясят тысяч асобнікаў адразу стаўся рарытэтам. Гэты на некалькі парадкаў меншы, але выклікае нашмат больш пытанняў у маленькіх чытачоў.
out of stock
Хто такая Кусяндра і адкуль яна з’явілася ў пакоі? Навошта ёй вострыя кіпцюры? І, галоўнае, чаму яе проста распірае ад злосці? Яна сама не ведае, і нават кот на шафе не дае адказу. Кусяндры хочацца ламаць усё вакол, але сярод трэску і грукату ёй чуецца загадкавае "тук-тук"... Зубастая і пухнатая кніжка для маленькіх чытачоў і іх бацькоў.
out of stock
Дзеці са звычайнага падворка аказваюцца сведкамі зусім незвычайных падзей. Хтосьці ператвараецца ў жабу, у шкарпэтках растуць чорныя дзіркі, таямнічы незнаёмец гуляе з навальнічнай хмарай на вяроўцы, арэлі ажываюць, а са скрыні пані Доры ўцякае нуда. Ці не стаяць за гэтым усім адна бабулька і яе кот?
out of stock
“Дзве Авечкі” – гэта паэма для дзяцей і дарослых, якія не перасталі ўспрымаць свет дзіцячымі вачыма. Вольга Гапеева распавядае тры гісторыі, галоўнымі гераінямі якіх з’яўляюцца дзве авечкі. Тут знойдзецца месца для захапляльных падарожжаў і новых сяброў. Выдатныя ілюстрацыі Марты Герашчанкі дапамагаюць стварыць чароўную атмасферу казачнага свету. У якасці дадатку ў кніжку ўключаны ілюстрацыйны слоўнік, які можа выкарыстоўвацца як лемантар.
out of stock
Гэта невялікая гісторыя пра важныя рэчы: пра рост і пошук сябе, пра падабенства і непадобнасць і важнасць мець побач кагосьці, хто хоць трохі і хоць у чымсьці да цябе падобны. А яшчэ – пра дрэвы вакол нас, міма якіх праходзім, і не заўсёды ведаем, хто гэта тут расце. Таму кніга спатрэбіцца ўсім, хто хоча ведаць па імені распаўсюджаныя паркавыя дрэвы, навучыцца адрозніваць іх: у казачнай гульнявой форме дзякуючы выдатным ілюстрацыям так лёгка запомніць, як яны выглядаюць, якая ў іх кара, насенне, лісце, квецень.
out of stock
Кнігу склалі як аўтарскія, так і народныя творы. Чытачы знойдуць у ёй добра вядомыя “Каток – залаты лабок”, “Пшанічны каласок”, “Рукавічку”, а яшчэ аўтарскія казкі Янкі Брыля “Жыў-быў вожык”, “Страшная казка пра страшнага звера” Івана Бурсава ды іншыя. Таксама надрукаваныя дзіцячыя вершы беларускіх аўтараў! На старонках кнігі ёсць вершы класікаў беларускай літаратуры Ларысы Геніюш, Артура Вольскага, Янкі Журбы, Васіля Віткі, Рыгора Барадуліна і іншых. Ёсць там і вершы і сучасных аўтараў: Дануты Бічэль-Загнетавай, Паўла Марціновіча, Андрэя Хадановіча, Сержука Сокалава-Воюша, Анатоля Івашчанкі і Веры Бурлак.
out of stock
”Мама Му на санках” – гэта зімовая гісторыя пра тое, як Мама Му хоча паспрабаваць з’ехаць з гары на санках, бо яна бачыла, як весела дзецям куляцца ў снезе. Аднак яе сябар Крумкач лічыць, што каровы не катаюцца на санках, а ў снезе можна пакуляцца і без іх.
out of stock
Чарговая гісторыя пра карову Маму Му і ейнага сябра Крумкача шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр з цудоўнымі ілюстрацыямі мастака Свэна Нурдквіста, якая прыдзецца даспадобы беларускім дзеткам і іхным бацькам, як і ранейшыя кнігі пра іх.
Гэта першая з дзвюх кніг, у якой мы бачым адзін дзень з жыцця дзяўчынкі Мулан, які яна бавіць са сваёй любімай бабуляй. Для чытання дарослымі дзецям.
Маленькая Мулан прыехала да бабулі. Бабуля ўсцешаная, але дзяўчынка плача — яна хоча да мамы! Але бабуля ведае, як суцешыць малую.
out of stock
“Хронікі Нарніі” — залатая класіка літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкінам (трылогія “Уладар пярсцёнкаў) лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі. Серыя кніг пра Нарнію карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. За гэты час было прададзена 120 мільёнаў копіяў “Хронік” на 41 мове. І вось першы том гэтай цудоўнай гісторыі ў перакладзе на беларускую.
out of stock
Сем ружаў. Сем дзяўчынак. Сем чароўных гісторый, якія распавядаюць пра каханне і сяброўства, адвагу, незвычайныя прыгоды і сапраўдныя цуды. Маляўнічы зборнік завабіць юных чытачоў у свет класічнай казкі, дзе дабро перамагае, а мара ўвасабляецца ў рэальнасць.
out of stock
Святочны смак у роце, свечкі, ялінка і чаканне цуду – гэта Каляды ў найлепшым месцы на зямлі, Булербю.
out of stock
Пакатун і Паляжун — дзве казачныя істоты, якія хоць і не падобныя да людзей, але дзейнічаюць і адчуваюць, як мы з вамі. Характары ў іх вельмі розныя: Пакатун — энергічны, рызыкоўны, на месцы яму ніяк не сядзіцца, а вось Паляжун — стрыманы, памяркоўны, часам трохі баязлівы. Як у любых адносінах, у іх бываюць і імгненні пяшчоты, і супольныя гульні, і адкрыцці, але не абыходзіцца і без сварак, непаразуменняў ці раздражнення. У канцы яны наогул збіраюцца развітацца назаўжды, але ці змогуць?
out of stock
У лесе жыве ліс. Калі надыходзіць вечар, ліс асцярожна выпаўзае са сваёй нары. Дзе знайсці паесці галоднаму лісу? Ліс ведае дзе...
out of stock
“Лучынка” — гэта зборнік апавяданняў, казак, вершаў сучасных беларускіх аўтараў і класікаў беларускай літаратуры. Таксама ў кніжцы можна знайсці пераклады твораў сусветнавядомых літаратараў на беларускую мову, беларускія прыказкі і прымаўкі. “Лучынка” — гэта кніжка для сямейнага чытання.